Падзякай старшыні Мінскага аблвыканкама адзначаны вадзіцель аўтамабіля ААТ «Піянер-Агра» Валерый Захарчэня, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Доктаравічы» Юрый Новік, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Капыльскага райвыканкама Наталля Філіновіч.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ «Скабін» Міхаіл Васілеўскі, вадзіцель грузавога аўтамабіля ААТ «Прагрэс 2010» Леанід Івашка, інжынер па эксплуатацыі МТП ААТ «Піянер-Агра» Іван Лазюк, вядучы інжынер па працаёмкіх працэсах філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Мікалай Зарамбоўскі, трактарыст-машыніст філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Анатоль Каленчыц, трактарыст-машыніст ААТ «Ціміразеўскі» Міхаіл Стаўроў, трактарыст-машыніст КСУП «Доктаравічы» Сяргей Коршак, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Яўген Касцюк.
Граматай канцэрна «Белдзяржхарчпрам» ўзнагароджаны трактарысты-машыністы ААТ «Праснакі» Ігар Багданаў і Аляксандр Гацко.
Фота аўтара

Комментарии