Менавіта такі шлях развіцця фармацэўтычнай галіны.
120 гадоў таму, у 1890 годзе, у Капылі запрацавала аптэка. Такія ж земскія фармацэўтычныя пункты былі адкрыты ў Уздзе, Любані, Старых Дарогах і іншых мястэчках, сярод якіх і нашы Цімкавічы. Штогод 15 кастрычніка адзначаецца Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Таму, думаю, чытачам раёнкі будзе цікава пазнаёміцца з гісторыяй развіцця гэтай галіны на Капыльшчыне.
Вядома, што медыцынай на Капыльшчыне займаліся ўжо тады, калі праз нашу мясцовасць праходзіў “шлях з вараг у грэкі”. Разам з вікінгамі нашы капыльскія купцы траплялі па водных артэрыях у Візантыю. Адтуль яны прывозілі лекі для князя і яго дружыннікаў. Купцы і іх слугі ад грэкаў-фармацэўтаў навучыліся з траў і жывёльных субстратаў (аднарог ці ікол маржа) рабіць лекі. Грэчаскае слова “фармакон” ці фармацыя перакладаецца на розныя мовы як лекі, лячэнне. Пры раскопках капыльскага замчышча вучні Барыса Багдановіча і студэнты Лявона Калядзінскага знаходзілі ступкі з таўкачыкамі, у якіх нашы продкі расціралі лекавыя зёлкі.
У канцы 17 пачатку 18 стагоддзяў аптэкары ўжо не лечаць людзей, а прысвячаюць сябе вынаходству новых медыцынскіх прэпаратаў, якія становяцца ў насельніцтва запатрабаваным таварам. А гэта ў сваю чаргу шырыць аптэкарскія паслугі, і таму ўзнікае шмат прыватных аптэк.
У 16 стагоддзі ў Капылі жыў доктар медыцыны, вучань самога Галілея – Данііл Набароўскі, які трымаў аптэчку, рыхтаваў розныя мікстуры і лекі, лячыў не толькі князя Радзівіла і шляхту, але і бедных мяшчан. У гэты час з’яўляюцца рукапісныя кнігі рэцэптаў.
Рэцэптурныя кнігі меліся і ў манахаў Грозаўскага манастыра. У 1632 годзе ў Капылі быў створаны “цэх уломных”, дзе вялі нагляд грозаўскія манахі за абяздоленымі калекамі і лячылі іх прыгатаванымі лекамі. Уніяцкія і каталіцкія святары таксама былі навучаны лекарскай справе. Ксяндзы ў Цімкавічах, Грозаве, Савічах, Цялядавічах, Капылі папаўнялі свае веды з медыцынскіх кніг, яны лячылі прыхаджан і стараліся гэтым падтрымаць свой аўтарытэт.
Толькі ў 17 стагоддзі ў Капылі з’явіліся лекары-прафесіяналы. У той час урачоў з універсітэцкай адукацыяй было мала, таму лекарскай і аптэчнай справай займаліся і цырульнікі, якія не толькі стрыглі валасы, але і вырывалі зубы, рабілі хірургічныя аперацыі і рознымі адварамі траў лячылі людзей. У мястэчку Цімкавічы ў канцы 17 - пачатку 18 стагоддзяў такім лекарам быў Юзэф Давідовіч, які жыў на вуліцы Слуцкай. І сёння яго на-шчадкі жывуць на гэтай вуліцы. А цырульнікі Гірш Зельмановіч і Абрам Іцковіч жылі паблізу базарнай плошчы.
У Цімкавічах у 1705 г. у сям’і князя нарадзіўся Марцін Мікалай Радзівіл, які атрымаў добрую адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Ён арганізаваў у мястэчку лабараторыі па хіміі, фізіцы і медыцыне, займаўся алхіміяй, меў жаданне адшукаць філасофскі камень для лячэння ўсіх хвароб. Ім былі атрыманы медыцынскія прэпараты, якія добра ўздзейнічалі на страўнікава-кішачны тракт, а таксама стымулявалі работу сэрца і зніжалі запаленчыя працэсы ў арганізме чалавека.
У Капылі ў 30-я гады 19 стагоддзя жыў фельчар Шмуйловіч, які быў вельмі адукаваным і ведаў некалькі моў. Яго кватэра нагадвала аптэчны склад. Ён адпускаў капылянам розныя лекавыя расліны, солі, мікстуры і іншыя прэпараты за невялікую плату. А вось беднякоў Шмуйловіч лячыў бясплатна. Менавіта ім былі распрацаваны некалькі гатункаў духмянага касметычнага мыла. Многім багатым капылянам спадабалася яго навінка, але ніхто з іх не адважыўся пабудаваць завод і наладзіць вытворчасць гігіенічнага тавару.
Калі намаганні Шмуйловіча ў лячэнні былі дарэмнымі, то капыляне звярталіся па медыцынскую дапамогу да ўрача-земляка Самуіла Кушалеўскага, які лячыў самога Радзівіла ў Нясвіжы. Дарэчы, Кушалеўскі скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1824 годзе і атрымаў званне доктара медыцыны. Ён стаў адным з першых сярод урачоў-яўрэяў Расіі.
Пашырыў гарызонты медыцынскай навукі Ян Ачапоўскі, сын уніяцкага святара. Ён нарадзіўся ў 1800 годзе ў Пацейках. Таксама скончыў Віленскі ўніверсітэт. Прымяніў новы спосаб лячэння эпілепсіі і рэўматычных хвароб,вынайшаў медпрэпараты для іх лячэння.
А вось Антон Якаўлевіч Красоўскі з мястэчка Грозава (1821 – 1898 гг.) стаў вядомым рускім вучоным у галіне медыцыны. Быў генералам і першым рэктарам ваенна-медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу, а таксама распрацаваў шмат медпрэпаратаў у лячэнні жаночых хвароб.
Капылянін Максім Клейнбарт, бацька вядомага літаратара і рэвалюцыянера Льва Максімавіча Клейнбарта, у 1875 годзе скончыў універсітэт і стаў урачом. Ён таксама лячыў капылян і меў сваю аптэку, пакуль у 1890 годзе ў горадзе не адкрылася земская аптэка. Дарэчы, дзякуючы гэтаму багацею ў Капылі ў 1905 годзе стала працаваць земская бальніца, дзе мелася невялічкая аптэчка.
Вялікім гонарам для Капыльшчыны з’яўляецца Вітольд Наркевіч-Ёдка, які нарадзіўся ў 1835 годзе ў вёсцы Пукава (зараз Камсамольская). Вучыўся на доктара медыцыны ў Бер- ліне і Тарту. Дзякуючы яго навуковым распрацоўкам быў зроблены прарыў у лячэнні хвароб вачэй, і за гэта прозвішча нашага земляка было ўключана ў амерыканскую энцыклапедыю.
У 1905 годзе ў Капылі ўзнік вялікі пажар, які знішчыў амаль усе будынкі ў цэнтры гарадка. Згарэла і драўляная аптэка, але ўжо да канца года замест драўляных на месцы папялішчаў пабудаваліся прыгожыя цагляныя будынкі. Аптэка размясцілася, дзе цяпер фантанчык, каля канторы КБА, на так званым прадмесці. Пасля вайны будынак быў знесены, бо пера- шкаджаў дарожнаму руху.
Пасля рэвалюцыі доўгі час аптэкай кіраваў Калмановіч. У 30-я гады яго забралі ў Мінск, а загадчыкам аптэкі стаў Іосіф Васільевіч Канкевіч – выпускнік Харкаўскага ўніверсітэта. У чыне капітана ён узначальваў фармацэўтычную службу на палях Першай сусветнай вайны. Даводзілася не толькі гатаваць лекі ў франтавых умовах, але і лячыць салдат, рабіць нескладаныя хірургічныя аперацыі.
Калі Канкевіч стаў кіраўніком капыльскай аптэкі, то яго жонка Кацярына Іванаўна Вісловіч хутка асвоіла абавязкі рэцэптара і па рэцэптах выдавала пацыентам медыкаменты. А Соня Арлова, Аляксандра Шарыпа і жонка старшыні капыльскага калгаса Марыя Гурло ім дапамагалі рыхтаваць з кампанентаў лекі.
— Мы жылі ў двухпакаёвай кватэры, якая мясцілася ў будынку разам з аптэкай. Для сям’і такое суседства было не вельмі добрым. Кожную ноч хтосьці будзіў нас, але бацька не нерваваўся, а ішоў і рыхтаваў лекі для начнога пацыента, — успамінала дачка галоўнага фармацэўта раёна Ліна Іосіфаўна Канкевіч (Уласавец). Дарэчы, Ліна Іосіфаўна прысвяціла сябе педагагічнай справе, а вось яе сястра Тамара Іосіфаўна стала фармацэўтам і пасля вайны больш за трыццаць гадоў працавала ў капыльскай аптэцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны гарэлі не толькі дамы з мірнымі жыхарамі, але і аптэкі. Агнём была знішчана Песачанская аптэка. А ад былой аптэкі ў Капылі засталіся толькі сцены. Таму пасля вайны ўзнікла пытанне, дзе знайсці памяшканне для новай гарадской аптэкі.
Першая загадчыца раённай аптэкі Зінаіда Раманаўна Лемеш арандавала палову жылога драўлянага дома ў Сцяпана Курыльчыка (вугал вуліцы Пушкіна і Савецкай). Як успамінала санітарка Вера Іванаўна Цвірка, адчуваўся вялікі дэфіцыт лекаў, таму травы нарыхтоўвалі аж за Бабоўняй. Даводзілася ездзіць па медыкаменты ў Мінск. Цесна было аптэкарам: загадчыца дзяліла пакойчык з бухгалтарам, асістэнцкая і рэцэптурная мясціліся таксама ў маленькім пакойчыку. Тым не менш, своечасова рыхтавалі розныя мазі, растворы і мікстуры. У свой час загадвалі ўстановай Тамара Рыгораўна Галкіна, Марыя Якаўлеўна Новікава (якая потым з 1953 па 1987 год будзе загадваць аптэкай №78 у Бабоўні). Яе зменіць выпускніца Ленінградскага медінстытута Зінаіда Данілаўна Ахрамовіч.
У 1957 годзе пабудавалі новы драўляны будынак аптэкі на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Горкага. Кіравала фармацэўтычнай установай Паліна Сяргееўна Караткевіч, але і тут была такая ж схема размяшчэння аддзелаў, ды яшчэ мыйная з дыстылятарам, а стол для фасоўкі медыкаментаў мясціўся ў калідоры, быў яшчэ складзік у двары. Стала паступаць новае абсталяванне, што дазволіла захоўваць лекі ў добрых умовах. У штат аптэкі ўваходзілі 13 чалавек. Некаторы час жыла ў аптэцы і новая загадчыца Любоў Аляксееўна Шчамялёва. А ў 1962 годзе цэнтральнай раённай аптэкай пачаў загадваць Уладзімір Мацвеевіч Караневіч, які заўсёды ганарыўся сваімі супрацоўнікамі. У прыклад сваім работнікам ён ставіў чалавечую чуласць і ўвагу да пацыентаў Зінаіды Данілаўны Ахрамовіч. Такія ж чулыя адносіны да тых, хто карыстаўся паслугамі фармацэўтаў, праяўляла намеснік кіраўніка аптэкі Ала Кузьмінічна Вярбіла, за што неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякамі. Караневіч арганізаваў гурток па прыгатаванні лекаў новым метадам. Так усе фармацэўты павышалі свой прафесійны ўзровень. І не дзіва, што аптэцы прысвоілі трэцюю катэгорыю.
Пры Іване Трафімавічы Шмаку ў раёне працавала 29 аптэк і аптэчных пунктаў. Іх абслугоўвалі 47 высокакваліфікаваных фармацэўтаў. Лепшымі аптэкамі з’яўляліся Вялікараёўская, Доктаравіцкая, Кудзінавіцкая і Слабада-Кучынская. У іх заўсёды быў шырокі асартымент лекаў.
У 1971 годзе раённую аптэку ўзначаліла вопытны спецыяліст фармацэўтычнай справы Ала Кузьмінічна Вярбіла. У 1978 годзе з’явілася магчымасць атрымаць больш шырокія апартаменты. Па вуліцы Янкі Купалы здаваўся пяціпавярховы дом, а на першым паверсе кааператары марудзілі з адкрыццём магазіна. Тады Ала Кузьмінічна ідзе на прыём да старшыні праўлення райспажыўтаварыства Заянчкоўскага і просіць яго аддаць памяшканне магазіна пад аптэку. “Так і сталі працаваць у прыгожым месцы, дзе можна было паставіць сучаснае абсталяванне, мэблю і не заціскаць адзін аднаго сваімі плячыма”, — расказвала ветэран аптэчнай справы Галіна Севасцьянаўна Гурло. Жанчына ў свой час разам з Тамарай Іосіфаўнай Канковіч закончыла Магілёўскае фармацэўтычнае вучылішча і больш за трыццаць гадоў працавала асістэнтам і рэцэптарам (асістэнты па рэцэптах рыхтуюць лекі, а рэцэптары іх аддаюць пацыентам). Не менш працавала на пасадзе рэцэптара выпускніца Бабруйскага фармвучылішча Галіна Раманаўна Лепяціла. Жанчыны добрым словам успаміналі свайго калегу рэцэптара Капіталіну Іванаўну Фёдараву, якая прыйшла працаваць да іх у аптэку з пасады загадчыцы райздраўаддзела. Памятаюць і былую загадчыцу-франтавічку Цімкавіцкай аптэкі Алімпіяду Міхайлаўну Кражымскую, якая за ратныя подзвігі была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, а за старанную працу — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яе справу працягвала Ніна Мітрафанаўна Андруковіч. Святлана Канстанцінаўна Маскалік працавала загадчыцай Бабаўнянскай аптэкі, а затым — у Капыльскай аптэцы асістэнтам і рэцэптарам.
Ужо ў 1980 годзе раённая аптэка і падпарадкаваныя ёй сельскія аптэчныя пункты мелі патрэбнае для абслугоўвання насельніцтва Капыльшчыны абсталяванне, дапаможныя матэрыялы, посуд, інвентар, і гэты, можна сказаць, мазгавы аптэчны цэнтр узначаліла Зінаіда Пятроўна Шаўрова. Ёй давялося працаваць у час развалу Саюза. Гэта быў складаны перыяд, калі зменшыліся пастаўкі лекавых сродкаў, што паўплывала на тавараабарот. Менавіта, у гэты час з’явілася прыватная аптэка Міхневіча, якая мясцілася ў “Капылянцы”. Яна закрылася ў 1997 годзе па прычыне нерэнтабельнасці.
Зараз цэнтральная раённая аптэка №97 мае кампьютарную тэхніку з праграмным забеспячэннем, гэта дапамагае лепш абслугоўваць наведвальнікаў і весці ўлік матэрыяльных каштоўнасцей. Закуплена сучаснае гандлёвае абсталяванне. Сёння неабходнасць у асістэнтах адпала, бо лекавыя сродкі ў розных упакоўках і капсулах паступаюць да нас цэнтралізавана. Тыя ж парашкі заменены на таблеткі, а мікстуры загерметызаваны і могуць захоўвацца працяглы перыяд. Зараз у раёне працуе 9 аптэк і 25 аптэчных пунктаў. Ветэран фармацэўтыкі Галіна Севасцьянаўна перадала некалькі фотаздымкаў, на якіх работнікі цэнтральнай аптэкі яшчэ маладыя. Гэта кіраўнік аптэкі Іван Трафімавіч Шмак, рэцэптары Святлана Канстанцінаўна Маскалік, Галіна Раманаўна Лепяціла, Ала Кузьмінічна Вярбіла, асістэнт Яўгенія Гаўрылаўна Валчкевіч, бухгалтарскія работнікі Соф’я Канстанцінаўна Рудзь, Надзея Мікалаеўна Малевіч, Валянціна Іванаўна Радзечка, санітаркі Вара Іванаўна Цвірка, Алена Іванаўна Віслаус. Сёння калектыў раённай аптэкі працягвае традыцыі старэйшага пакалення аптэкараў. Вось яны — І. А. Казачэўская, Л. Я. Камяк, Л. Е. Дубовік, З. П. Шаўрова, кіраўнік спраў аптэкі, А. В. Бенеш, В. Е. Барысёнак, З. Н. Язерская, С. В. Садановіч, А. А. Карпека, А. Г. Разановіч. Капыльскія аптэкары ўдзельнічаюць у многіх мерапрыемствах і конкурсах, якія наладжвае РУП “Мінская фармацыя”. Сярод аптэк вобласці нядаўна быў арганізаваны агляд-конкурс на лепшы плакат па тэме: “Нарыхтоўка і прымяненне лекавай і расліннай сыравіны”. Сярод лепшых санбюлетэняў журы адабрала творы нашых фармацэўтаў. Пераможцамі сталі фармацэўт-асістэнт Тамара Максімаўна Арол і намеснік кіраўніка ЦРА Святлана Леанідаўна Хіхлуша.
Высокі прафесіянальны ўзровень нашых фармацэўтаў — залог поспеху і павагі капылян. Гэтую святую місію яны выконваюць бездакорна.
Іван ІГНАТЧЫК
НА ЗДЫМКУ: калектыў цэнтральнай раённай аптэкі №97.
Чувство родительского дома появляется в детстве и крепнет год от года. Конечно, это в первую очередь связано с мамой. Маленькими и беспомощными мы приходим в этот мир и сразу окунаемся в тепло материнских ладоней, слышим ее заботливый голос. Из этого складывается детская память.
Накануне праздника Дня Матери редакция «СП» получила много детских писем, адресованных своим любимым мамочкам, в которых ребята рассказывают о них, поздравляют с праздником.
Катя ЛОБАН (г. Копыль) считает, что имя Елена очень подходит ее маме «...потому что она очень красивая. Работает продавцом в магазине, а дома мама — настоящая хозяйка. Она приводит в порядок квартиру, готовит вкусную еду, помогает нам с братом делать уроки. Я очень люблю летом отдыхать с мамой на природе, а долгими зимними вечерами мы смотрим телевизор и разговариваем по душам. Иногда мне кажется, что мы с мамой ровесницы, потому что у нас бывают одинаковые мысли. Я очень хочу, чтобы моя мама была счастлива, и постараюсь ее никогда не огорчать».
Полина ВАБИЩЕВИЧ (г. Копыль) написала нам не только о маме: «Я счастлива, что у меня есть мама, которая подарила мне жизнь, и две бабушки. Маму зовут Виктория, что в переводе с греческого означает «победа». У нее интересная работа в юридической консультации - оказывать людям помощь в оформлении документов. А дома моя мама самая нежная и самая добрая. Она помогает мне делать уроки, готовит мои любимые блюда, дает советы. Я хочу, чтобы моя мама всегда оставалась молодой и красивой, как сейчас.
А мои бабушки - солнышки земли. Бабушка Раиса живет в Копыле. Она любит заниматься овощеводством и очень много знает о различных растениях. А бабушка Светлана — минчанка. Я люблю ездить к ней в гости. Она мне всегда рассказывает много интересных историй. Я хочу пожелать своим бабушкам крепкого здоровья на долгие годы и не стареть».
Из письма Оксаны Юхо (г. Копыль) мы узнали, что «...самым дорогим для меня человеком является мама, мой первый учитель и воспитатель. А еще она хорошая хозяйка: прекрасно готовит, вышивает, вяжет и шьет.
У нее творческая профессия - кондитер. В цехе, где она работает, в день производят до одной тонны выпечки, а в канун праздников и того больше. Я горжусь своей мамой и хочу быть похожей на нее».
Авторы писем рассказывали о своих родных не только в прозе, но и в стихотворной форме.
Наталья Рыбак из д. Старица дарит такие слова:
- Мама, - говорю я,
когда засыпаю,
Утром, когда я встаю.
Дороже этого слова
не знаю,
Маме родной
свою песню пою.
А Ольга КАМЕНКА из д. Лесное в своем поздравлении обещает:
За тебя буду Бога
я вечно просить
О здоровье на вечные годы.
И в лицо чтоб твое
никогда-никогда
Не прокрались
морщинки-невзгоды.
Евгения Лях из д. Мажа считает, что «…быть мамой – бесценный дар, которым Бог наделяет каждую женщину:
Из сотни тысяч
я тебя узнаю,
Прости за глупости,
что совершала я.
Тобой одной живу,
всегда скучаю.
И ведь улыбка у меня твоя».
Мама есть мама. Она показывает нам своим примером, что нужно быть ответственным за тех, кто рядом. Жить без мамы очень сложно.
Любовь ПЕТРОВА