Напярэдадні Дня Маці адбылося шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага цудоўнага асенняга свята. Адна з такіх сустрэч прайшлаў мінулую пятніцу, гераінямі яе сталі маладыя матулі, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года.
Спецыялісты Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама стварылі максімальна камфортныя ўмовы для жанчын, іх дачушак і сынуляў, з кубачкам гарачага чаю і рознымі салодкасцямі.

Дырэктар цэнтра Святлана Маліноўская і начальнік аддзела па справах моладзі Валянціна Балажынская выказалі шмат сардэчных слоў у адрас матуль за іх высакародную місію, а таксама ўручылі падарункі ад узначальваемых структур.
Працягам сустрэчы стаў канцэрт, які для маладых матуль падрыхтавалі юныя выхаванцы сярэдняй школы №2 разам з музычным кіраўніком Таццянай Ермаловіч. У іх выкананні прагучалі вакальныя кампазіцыі ў народным, папулярным і джазавым жанрах. Канцэрт, дарэчы, спадабаўся не толькі жанчынам, але і маленькім гарэзам, якія ліха прытанцоўвалі на каленях у матуль.
А напрыканцы сустрэчы Святлана Маліноўская запрасіла гасцей у клуб “Паміж намі, мамачкамі”, што створаны ў тэрытарыяльным цэнтры, каб больш цікава і плённа праводзіць з дзецьмі свой вольны час.
НА ЗДЫМКАХ: 1. Т. Ермаловіч з юнымі спевакамі; 2. Падчас сустрэчы ў тэрытарыяльным цэнтры.
Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии