Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

79

Главное предназначение - дарить радость людям

17.10.2010
Напрыканцы верасня адбыўся чарговы выезд “Маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра”, які ўжо некалькі гадоў існуе пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама. Аб’ектам увагі на гэты раз стаў Грозаўскі сельскі Савет, а менавіта вёскі Канюхі і Праснакі. Той сонечны вераснёўскі дзень навучэнцам Грозаўскай школы-інтэрната, мяркую, запомніцца надоўга, бо быў ён  па-святочнаму насычаны. У актавай зале навучальнай установы адбыўся ўрачысты прыём 12 маладых людзей у рады ГА “БРСМ”, прымеркаваны да 90-годдзя з дня стварэння ЛКСМБ. Са словамі прывітання да іх звярнуліся першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч, ветэран камсамольскага руху 80-х гг. мінулага стагоддзя Аляксандр Касінскі, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская. Затым дзяўчаты і юнакі спасцігалі сакрэты добрага густу, наведаўшы школу прыгажосці, якую паспяхова правяла кансультант Вольга Аліхоўская.  Карысталіся папулярнасцю ўрокі псіхалогіі, арганізаваныя псіхолагам Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Пятром Лобавым. Падлеткі змаглі атрымаць індывідуальныя кансультацыі, прыняць удзел у групавых занятках. Напрыканцы адбыўся дабрачынны канцэрт навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М. Глінкі. Госці са сталіцы наведалі школу-інтэрнат у рамках дабрачыннай акцыі “Зорны паход”,  аб’яўленай аддзелам па справах моладзі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска. Словы ўдзячнасці артыстам, спецыялістам  цэнтра выказала дырэктар навучальнай установы Ірына Давідоўская. Для жыхароў в.Праснакі была арганізавана сустрэча з кансультантам Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Віталем Пуставым, спецыялістам па бытавых паслугах ТЦСАН Аленай Васілеўскай. Адвячоркам месцічаў віталі з канцэртнай праграмай, прысвечанай Дню пажылых людзей, удзельнікі  народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” Капыльскага РЦК (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская), выхаванцы раённага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Віктар Масквічоў), а таксама  вядучыя  Святлана  Коўш   і   Дзяніс  Агароднік.  Даўно в. Праснакі не чула такіх таленавітых, самабытных галасоў, цудоўных песень. Слёзы блішчалі на вачах прысутных, калі спявала Валянціна Зарамбоўская, усмешкі ўпрыгожылі твары падчас выступлення сясцер-блізнят Лізаветы і Кацярыны Жук, Ягора  і Яны Мароз. Радасцю свяціліся вочы ўжо немаладых гледачоў, шчырымі былі апладысменты і цёплымі - словы падзякі, выказаныя вяскоўцамі і старшынёй сельвыканкама Жаннай Скрыган, у адрас выканаўцаў і арганізатараў свята. Выезд атрымаўся, бо галоўны вынік дзейнасці цэнтра яго, мабыць, тоеснае прызначэнне – дарыць радасць людзям – дасягнуты. Валянціна  Балажынская, начальнік  аддзела  па  справах  моладзі  райвыканкама

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей