Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

С песней по жизни

17.10.2010
У канцы верасня ў г. Узда адбыўся занальны конкурс “Лепшая маладая сям’я Мінскай вобласці”, арганізатарамі якога выступіў аддзел па справах моладзі Мінаблвыканкама. Мэта конкурсу - прапаганда культуры сямейных адносін, здаровага ладу жыцця, павышэнне прэстыжу маладой сям’і. Капыльскі раён прадстаўляла сям’я Лосевых з аграгарадка Цімкавічы. Энергічныя, творчыя Аксана і Уладзімір – вядомыя чытачам газеты як удзельнікі шматлікіх раённых конкурсаў і святаў. Аксана працуе прадаўцом у магазіне аграгарадка Цімкавічы, Уладзімір  - механізатар ААТ “Капыльскае”. Муж і жонка выхоўваюць дачушак Аляксандру і Соф’ю. Па выніках конкурсу сям’я з Капыльскага раёна атрымала Дыплом у намінацыі “З песняй па жыцці” і каштоўны падарунак.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей