Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Молодежный кросс

17.10.2010
Першынство раёна па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай  моладзі адбылося  ў суботу 2 кастрычніка. Сёлета больш за 200 бегуноў розных узростаў  з усіх школ Капыльшчыны выйшлі на дыстанцыі ад 500 да 3000 метраў. Першымі ўзялі старт дзяўчынкі 1999 года і маладзей. Хутчэй за ўсіх 500-мятровую дыстанцыю пераадолела Света Пятрыка з СШ №2 (1.55). Гэта - трэцяя запар перамога юнай спартсменкі ў падобных кросах. Насця Бурак з гімназіі №1 паказала другі вынік (1.59), а яе сяброўка па камандзе Дар’я Камёнка стала трэцяй (2.00). Хлопчыкі гэтай узроставай групы пераадольвалі дыстанцыю даўжынёй у 1000 м. Пераможца сёлетняга веснавога кросу Дзяніс Дубіна (Жыліхаўская СШ) апярэдзіў сваіх сапернікаў і ў гэты раз (3.31). У яго – заслужанае першае месца. Другое заняў Сяргей Дарашэвіч з СШ №3 (3.36). Трэці час паказаў выхаванец СШ №2 Павел Жгун, які выступаў у асабістым заліку. На тысячу метраў выйшлі і дзяўчынкі 1997 - 1998 г. н. Тут перамогу святкавала Наталля Каласкова з СШ №2 (4.12). Другой стала выхаванка Лясноўскай СШ Карына Кісель (4.16). Трэцяй — Жанна Кандраценя (4.18). У юнакоў першае месца дасталася Ягору Ляшчынскаму з гімназіі №1 (3.16), другое – яго сябру па камандзе Аляксандру Мяцельскаму (3.28). З вынікам 3.31 трэцім стаў Дзяніс Крывецкі з СШ №2. Мацнейшая спартсменка Грозаўскай школы-інтэрната Вольга Кавяза святкавала перамогу ў дзяўчат 1995–1996 г. н. Другой і трэцяй фінішавалі, адпаведна, Кацярына Сафонава (4.15) і  Вольга Сярожкіна (4.23) з другой адзінаццацігодкі. Андрэй Фурык з гімназіі №1 стаў пераможцам на двухкіламетровай дыстанцыі. Усяго дзве секунды саступіў Віталь Гарнастай з Лясноўскай СШ, а Павел Грамілін з Быстрыцкай і Андрэй Гаргун з Жыліхаўскай СШ, паказаўшы аднолькавы час - 7.12, падзялілі трэцяе-чацвёртае месцы. У старэйшай групе дзяўчат, 1993 – 1994 г. н., з 24-секундным запасам ад бліжэйшай саперніцы, фінішавала Настасся Насевіч з СШ №2 (9.18.). Ужо не першую перамогу ў лёгкаатлетычным кросе запісала яна на свой рахунак. Другой стала Аліна Нікалаеня з Грозаўскай СШ (9.40), а Юлія Мамчыц з другой адзінаццацігодкі стала трэцяй (9.50). Юнакі стартавалі на 3000 метраў. Дзмітрый Парыбак з гімназіі №1 упэўнена пераадолеў дыстанцыю за 10 хвілін 16 секунд і заняў першае месца ў старэйшай групе. Звычайна вынікі асенніх кросаў значна слабейшыя за вясеннія. А вось Дзмітрый выступіў па-за гэтым правілам, прабегшы на 40 секунд хутчэй, чым лідар вясенняга спаборніцтва.   Дарэчы, Павел Лазоўскі з гімназіі №1 і Сяргей Тарчыла з Лясноўскай СШ, якія занялі, адпаведна, другую і трэцюю прыступкі п’едэстала гонару, таксама паказалі лепшыя вынікі – 10.26 і 10.29. У агульнакамандным заліку сярод сельскіх сярэдніх школ  пераможцай стала Лясноўская адзінаццацігодка (170 ачкоў). З зайздросным пастаянствам спартсмены гэтай установы адукацыі трымаюць першынство ў кросе. Неабходна адзначыць і выдатнае выступленне Грозаўскай школы-інтэрната, якая з сумай 141 ачко заняла другі радок у заліковым пратаколе, а  трэці заняла Бучацінская СШ (124). У базавых лідарам аказалася Дзяржынская базавая школа. У размеркаванні месц сярод гарадскіх устаноў адукацыі адбыліся некаторыя перастаноўкі: СШ №2, як бясспрэчны лідар мінулых гадоў, сёлета фактычна правалілася, заняўшы другое месца (290 ачкоў). Пераможцай стала каманда гімназіі №1. У іх актыве – 318 ачкоў. Трэцяя – СШ №3 (223). Пасля зімовага сезона юнакоў і дзяўчат паклікае вясенні лёгкаатлетычны крос, дзе, спадзяёмся, з’явяцца новыя імёны спартсменаў і новыя рэкорды на нялёгкіх дыстанцыях. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей