Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Хотите быть в форме?

17.10.2010
Каб быць у добрай фізічнай форме, неабходна толькі жаданне. Сакрэт здароўя – заняткі плаваннем. З надыходам ацяпляльнага сезона вялікі і малы басейны ФАКу ўжо чакаюць сваіх наведвальнікаў. Калі першы наведваюць людзі, якія добра ўмеюць плаваць, то малы больш падыходзіць для навучання плаванню і новага павеву - аквааэробікі. Для аматараў пары - заўсёды гарачая саўна. Тут папацець можна, як кажуць, ад душы. Калі вы захапляецеся больш класічнымі спосабамі набыць прывабную фігуру, то выбірайце сухапутныя гімнастычныя віды. Вопытныя інструктары па шэйпінгу і аэробіцы падбяруць аптымальны комплекс практыкаванняў менавіта для вас. Ёсць групы як для навічкоў, так і для дасведчаных аматараў актыўнага адпачынку. Скарэкціраваць сваю фігуру можна таксама ў трэнажорнай зале, дзе маецца набор самага сучаснага абсталявання. Калі вам даспадобы рухомыя гульні – ваша месца ў спартыўнай зале, дзе можна пагуляць у валейбол ці міні-футбол. Пакуль снег не зацерушыў зямлю, зрабіць круг-другі па стадыёне на ролікавых каньках змогуць усе жадаючыя пры ўмове, што для іх знойдзецца патрэбны памер. Самыя маленькія, не раздумваючы, праехалі б і на электрамабілях. Ёсць групы здароўя і для людзей паважанага ўзросту, дзе яны змогуць знайсці не толькі шлях для прадаўжэння паўнацэннага жыцця, але і новых сяброў. Вы яшчэ сядзіце на канапе? Спытайце сябе, ці хочаце быць заўсёды ў форме? Калі так, то фізкультурна-аздараўленчы комплекс чакае  менавіта вас. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей