Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

41

А хацелася перамог і …

08.06.2011
Аматары футбола,  нягледзячы  на  спякотнае  надвор’е, прыйшлі ў нядзелю, 5 чэрвеня, на стадыён фізкультурна-аздараўленчага комплексу, каб убачыць прыгожую і захапляльную гульню другой лігі Чэмпіяната Мінскай вобласці паміж футбольнымі клубамі “Капыль” і “Беразіно”. Перад пачаткам матча начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі ўручыў граматы і памятныя падарункі за асабісты ўклад у развіццё футбола ў раёне Аляксандру Міхайлоўскаму і Аляксандру Семяновічу. Гэты факт эмацыянальна настроіў балельшчыкаў і, мяркую, каманду капылян толькі на станоўчы вынік. Што тут казаць – хацелася відовішчнай і пераканаўчай перамогі нашых футбалістаў.  Але склалася, на жаль, не зусім так, як разлічвалі і капыльскія балельшчыкі, і сама каманда. Дзясяты нумар Аляксандр Бранавіцкі з ФК “Капыль” на 6–й хвіліне першага тайма адкрыў лік, фактычна ў адзіночку разабраўшыся з бярэзінскімі абаронцамі. Зразумела, што капыльскія футбалісты разлічвалі атрымаць камфортны перавес ужо ў першай палове матча. Таму яшчэ некалькі разоў цяперашні лепшы бамбардзір турніру Аляксандр Бранавіцкі пасля перадачы сваіх калег паказваў выдатную індывідуальную тэхніку ў штрафной сапернікаў, але мяч, як зачараваны, пастаянна ляцеў прама ў рукі галкіперу гасцей. Калі ты не забіваеш, табе забіваюць – ак-сіёма футбола, якая спрацавала і на гэты раз. Ужо на 32-й хвіліне пасля нескладанага ўдара сапернікаў з-за лініі штрафной капыльскі варатар даставаў мяч са сваёй сеткі варот. З лікам 1:1 каманды пайшлі на перапынак. Другая палова пачалася штурмам варот каманды “Беразіно”, які працягваўся каля 10 хвілін. Ізноў тут вызначаўся дзясяты нумар капылян. На гэты раз умела дзейнічаў бярэзінскі галкіпер, які пару разоў выратаваў сваю каманду ад стопрацэнтнага гола. Гульня пакрысе страчвала тэмп і відовішчнасць. А другі ўдар (за ўвесь гульнёвы час!) на 66-й хвіліне сустрэчы  ў створку варот нашай каманды ўвогуле прымусіў засумнявацца балельшчыкаў у яе поспеху, таму што лік быў ужо 1:2 не на карысць ФК “Капыль”. Нават праведзеныя замены не прынеслі жаданага выніку. Да канца матча лічбы на табло так і не змяніліся. Дамашні матч ФК “Капыль”, хацелася б верыць, стане выключэннем з правілаў, бо наперадзе ў каманды яшчэ 10 гульняў. Трэба перамагаць, тым больш што стаўкі і планы даволі высокія – выхад у першую лігу. А для гэтага неабходна заняць першае або другое месца. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: момант штурму варот ФК “Беразіно” капыльскімі футбалістамі. Фота аўтара
56

Вошли в пятерку сильнейших

08.06.2011
Команда Копыльского района принимала участие в областных соревнованиях по пожарно-спасательному спорту среди юношей, которые проходили на базе ГУО «Командно-инженерный институт МЧС Республики Беларусь» и заняли 5-е место среди 23 команд Минской области. Наш район представляли Станислав Гордей (СШ №2), Евгений Мисюченко (СШ №2), Алексей Ритько (гимназия №1), Егор Лещинский (гимназия №1), Артем Лазовский (гимназия №1). Ребята соревновались  в 3 видах: преодоление 100-метровой полосы с препятствиями, подъем по штурмовой лестнице в окно 2-го этажа учебной башни, пожарная эстафета 4х100 метров. Приятно отметить, что в финальном этапе соревнования (пожарная эстафета 4х100 м) команда Копыльского района заняла 3-е место. Пожелаем спортсменам дальнейших спортивных успехов и совершенствования своих результатов на следующих соревнованиях. Вадим МОРДАСЕВИЧ, инженер ИГПН Копыльского РОЧС, лейтенант внутренней службы
79

Они нуждаются в заботе и внимании

08.06.2011
Праздник – это всегда веселье и хорошее настроение. В этом убедились воспитанники Копыльского детского социального приюта, которые в Международный день защиты детей встречали множество гостей в своем учреждении. Празднование дня защиты детей началось задолго до приезда почетных гостей. Воспитанников поздравила директор социального приюта Мария Станкевич, которая каждому ребенку желала счастья, радости и оставаться всегда в таком отличном настроении, как сегодня. А самое главное –- скорее обрести любящих маму и папу. Ведь, согласитесь, что ни один, даже самый лучший детский дом, не сможет заменить ребенку настоящую семью. В нашей стране очень много маленьких людей, которые совсем недавно пришли в этот мир, но уже столкнулись с далеко недетскими трудностями. Поэтому свои подарки воспитанникам приюта привезла начальник отдела ЗАГС райисполкома Ирина Игнатчик (на снимке справа). Как отметила Ирина Ивановна, подобного рода благотворительность, это всего лишь одна десятая часть того, что можно было бы сделать для детей, которые, как никто другой, нуждаются в заботе и внимании, пусть даже со стороны посторонних людей. В этот же день поздравить воспитанников приюта пришли и сотрудники ОАО «Беларусбанк», которые подарили им множество подарков, и все это ради детской счастливой улыбки. И можно было видеть, как сияли их глаза от радости, как они были благодарны тем, кто подарил им счастливый день. И для нас это был важный день, который еще раз напомнил о гуманности и сочувствии. Татьяна БОХАН Фото автора
91

Дзецям-аднагодкам вайны прысвячаецца...

08.06.2011
Пра жахлівае, жудаснае ў першыя дні вайны сённяшняя моладзь ведае з ваеннай хронікі той пары, кінафільмаў, экскурсій у музеі, сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай, якіх, на жаль, засталося вельмі мала. Чаму менавіта дзецям-немаўлятам, якім напярэдадні вайны было ад аднаго да шасці месяцаў са дня нараджэння, прысвячаецца мой роздум? Нараджэнне дзіцяці ў кожны гістарычны перыяд нашай краіны было знакавай, хвалюючай падзеяй, з якой сям’я звязвала найлепшыя спадзяванні і мары. Так сталася і ў сям’і маіх бацькоў Іосіфа і Гелены, якія вельмі чакалі майго з’яўлення, бо былі ўжо ў сталым узросце. Тату 34 гады, матулі – 39. У мамы гэта было другое замужжа. З першым гаспадаром Антосем, родам з вёскі Выня, Бог не дараваў дзіцятка. 14 гадоў сумеснага жыцця пражылі ў згодзе, узаемнай павазе і клопаце. Мама лічыла, прычынай, што так і не прытуліла да грудзей сваё немаўлятка, стала яе бяздзетнасць. А пасля трагічнай смерці мужа Антося, які ў 1937 годзе быў рэпрэсіраваны і расстраляны бязвінна (як стала вядома пазней), здавалася, жыццё скончылася. На шчасце ў малодшай сястры Марыі, якая жыла ў вёсцы Копань (цяпер Аножкі Капыльскага сельскага савета), нарадзіліся дзеткі-пагодкі.Іх было чацвёра: дзяўчынка Броня, хлопчыкі Эдзік, Люцік і Казік. Таму мама з радасцю адгукнулася на просьбу сястры прыехаць да яе, забыцца на гора, пабавіцца з дзецьмі. Матуля з любоўю песціла маленькіх пляменнікаў і на калгасныя палеткі калгаса “Варашылава” паспявала таксама. Вяскоўцы адразу заўважылі працавітую, прыгожую,  маладую  ўдаву.  Было ёй тады 38. Асабліва яна спадабалася Іосіфу, і ён доўга не раздумваючы (як расказвала мне мая бабуля Карнэля, яго маці) прапанаваў Гелене сваю руку і сэрца. Гелена пагадзілася не адразу, хоць малады мужчына ёй спадабаўся. Не курыў на полі, не брыдкасловіў, ды з выгляду прывабАпошняе непакоіла больш за ўсё. Лічыла, што грэх маладога хлопца пазбаўляць шчасця бацькоўства. Так і растлумачыла Іосіфу. Маўляў, сустрэнеш маладую дзяўчыну, якая будзе і жонкай, і гаспадыняй, і дзетак народзіць. Аднак не пераканала Іосіфа: вельмі настойлівы быў і моцна закаханы. Будучая свякроў таксама адобрыла  выбар сына. Не памылілася. Нявестка была працавітай, добрай, паважала свякроў, як  родную маму, бо сваю амаль не памятала (асірацела ў 5 гадоў). Свякроў шкадавала Гелену, малілася і ніколі не страчвала надзею, што і ёй пашчасціць стаць бабуляй. А тут і нявестка раптам занядужыла, нічога на душу не пускае. Маці занепакоілася і кажа сыну: “Запрагай каня, сынок, пакажы доктару сваю Гелю”. Доктар вынес радасны вердыкт: чакайце сынка ці дачушку. Роды ў маёй мамы былі цяжкія. Ёй жа было ўжо нямала год. Нарадзілася дачушка, ахрысцілі Ганнай. Радаваліся родныя, віншавалі суседзі. Хата яшчэ была недабудаваная, патрабавалася шмат працы. У калгасе таксама аралі, сеялі, касілі. Маліліся і марылі, толькі б урадзіла ўсё. Але хмары грознага 22 чэрвеня 1941 года набліжаліся. Мне ішоў трэці месяц. Мая бабуля ўспамінала: “Здавалася, здрыгануліся і зямля, і неба. Выбухі, страшэнны гул варожых самалётаў. Галасілі жанчыны, плакалі немаўляты. Матулі і бабулі, старэйшыя дзеці, якія ўжо навучыліся хадзіць і бегаць, перабягалі ад аднаго склепу да другога, прытуляючы да сэрца сваіх дзетак, брацікаў і сястрычак. Калі не паспявалі ўскочыць у склеп ці хавальнік (туды ссыпалі на зіму бульбу, хавалі ад марозу), падалі на зямлю, закрываючы дзіцятка ад нечаканай смерці.” Паступова страх у людзей пачаў мяняцца на жаданне выжыць, перамагчы страшэнную навалу. Жылі дружна сем’ямі, дзяліліся апошнім, што мелі. У майго таты быў конь, у суседзяў карова. Тата апрацоўваў агароды, каб мець з іх пажытак на зіму. Суседзі прыносілі малако для немаўляці. Маладых мужчын у Капылі амаль не засталося. Да вайны  тыя, каго прызывалі ў армію, адразу трапілі на фронт. Увесь цяжар выжывання і адказнасці за дзяцей, якія нарадзіліся ўжо без бацькі, лёг на жанчын. (Працяг будзе). Г. І. АРЛОЎСКАЯ,старшыня райсавета ветэранаў педагагічнай працы
49

У радуги семь цветов

08.06.2011
Главной площадкой празднования Международного дня защиты детей стала  центральная площадь города на улице Ленина, где состоялся праздник «Семь цветов радуги». Инициатором данного мероприятия выступило ГУО «Копыльский Центр детского творчества» при финансовой поддержке районной организации «Белорусский фонд мира». Праздник начался с традиционного конкурса рисунков на асфальте (снимок 1). Эскизы детей отражали разные моменты, но общей стала тема счастливого детства и дружной семьи. На них можно было также увидеть и любимую пору года детворы – лето. Где-то разноцветные бабочки «замелькали» в зеленых пейзажах, семицветная радуга поднялась над озером после дождя, а где-то выглянуло яркое солнце, которое «заулыбалось» всем - и детям, и взрослым… Жюри внимательно рассматривало созданные работы и не смогло выбрать одну лучшую, так как каждая была по-своему интересной, красивой и необычной. Рисунки  участников были оценены в двух возрастных группах. В старшей лучшими были признаны работы Виталия Левко, Кати Харитоновой и Насти Нестерчик. В младшей — Никиты Рубиса, Лизы Макаренко и Захара Римашевского. Скажем сразу, что проигравших не было, так как все участники получили сладкие призы. По словам директора районного Центра детского творчества Валентины Малиновской, этот конкурс уже стал традиционным: — Праздник «Семь цветов радуги» мы назвали потому, что цифра семь – магическая. Сразу приходят на ум некоторые высказывания типа: «Семь раз отмерь, один раз отрежь», «Семь цветов радуги» или «Семь чудес света». И дети – это, действительно, наше седьмое чудо света. И как хорошо, что они растут под мирным безоблачным небом. Ведь очень важно, чтобы у них было ощущение, что есть нечто постоянное в нашем постоянно меняющемся мире... Вниманию гостей праздника также были представлены выставка детского творчества (снимок 2), веселые развлечения, сюрпризы, конкурсы, аттракционы, подготовленные организаторами Центра детского творчества. Завершилось мероприятие концертом художественной самодеятельности с участием юных артистов. Поэтому, хорошее настроение, заряд бодрости и оптимизма гарантировались всем присутствующим на этом празднике. Татьяна БОХАН Фото автора
40

Адбылася прамая лінія з начальнікам Капыльскай інспекцыі ПРіАНА Ігарам ЧАРКАСОМ

06.06.2011
На прамую лінію з начальнікам Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігарам Чаркасом, якая адбылася ў пачатку мая, паступіла пяць пытанняў. Соф’я Фіцько з в. Дзярэчына паведаміла, што ў вёсцы бегае зграя бадзяжных сабак, якія ствараюць небяспеку для жыхароў, і папрасіла дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы. Адловам бадзяжных сабак займаецца спецыяльная брыгада, створаная пры ЖКГ.  Таму жанчыне неабходна звярнуцца ў Блеўчыцкі сельсавет, які павінен быў заключыць дагавор з камунальнікамі на гэту паслугу. Ігар Баляслававіч запэўніў, што праблема застанецца ў яго на кантролі да поўнага вырашэння. Юрый Паўлюшчык, жыхар в. Бабоўня, расказаў аб праблеме возера ля в. Лавы, дзе шлюзы фактычна прыйшлі ў неналежны стан і праз іх сыходзіць вада ў раку Тур’я. Гэта пытанне накіравана кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Згодна з атрыманым адказам, 21 мая прадпрыемства ўстараніла ўсе няспраўнасці ў поўным аб’ёме, праведзены неабходныя работы па ўшчыльненні дамб і падтрыманні ўзроўню вады ў вадаёме. Уладзімір Рыбак з Капыля пацікавіўся, ці ёсць ля гарадскога возера знак, які забараняе заезд на пляж, таму што вельмі часта ўвечары туды на разнастайным  аўтатранспарце жыхары і, магчыма, госці горада заязджаюць адпачыць. Часта пасля сябе пакідаюць тэрыторыю ў непрывабным выглядзе. Пляж засмечаны, дадаў Уладзімір Анатольевіч. Хто павінен прыбіраць там смецце? Адпаведнае пісьмо па добраўпарадкаванні пляжу накіравана ў службу ЖКГ. Тэрыторыя ўжо ачышана ад смецця. Пасля шэрагу рэйдаў супрацоўнікаў аддзела ДАІ факт заезду на пляж аўтатранспарту ў цёмны час сутак не пацвердзіўся. Тым не менш, служба будзе трымаць пытанне на кантролі. Міхаіл Чаркоўскі з в. Аргелаўшчына звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць у аднаўленні дамбы мясцовага возера, якая практычна была знішчана леташняй паводкай. Да адміністрацыі ААТ “Скабін”, на тэрыторыі якога знаходзіцца возера, было падрыхтавана пісьмо з просьбай аказаць садзейнічанне ў дадзеным пытанні. У сувязі са значнымі пашкоджаннямі дамбы неабходны вялікія сродкі і спецыяльная тэхніка для аднаўлення збудаванняў вадаёма, патлумачылі ў ААТ “Скабін”. У цяперашні час гаспадарка не мае такой магчымасці. Востры сігнал паступіў ад жыхара в. Дарагавіца, які пажадаў застацца невядомым. Ён сцвярджаў, што работнікі фермы “Печураны” ААТ “Душава” выкідваюць здохлую жывёлу ля іх вёскі. Супрацоўнікі інспекцыі, зоаветслужбы выязджалі на месца. Сапраўды, у пясчаным кар’еры ля вышэйназванай вёскі знойдзены косцявыя рэшткі жывёл, якія належалі індывідуальным уладальнікам, а не гаспадарцы. Рэшткі прыбраны і захаваны на жывёльным магільніку. На прамой лініі дзяжурыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
36

Вас примет сенатор (CMigrator copy 2)

06.06.2011
Личный прием граждан и представителей юридических лиц членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Михаилом Васильевичем КРИШТАПОВИЧЕМ состоится 7 июня 2011 года с 10 до 13 часов в здании Копыльского райисполкома. Справки по телефонам: (8-01770) 62-5-16, 62-5-24.
33

Заслужаныя ўзнагароды

06.06.2011
Прэзідэнт Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 209 ад 23 мая 2011 года “Аб узнагаро- джанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”. Згодна з ім за высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2006–2010 гадах узнагароджаны і шэраг прадстаўнікоў сталічнага рэгіёна. 1 чэрвеня прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Прэзідэнта ўручыў заслужаныя ўзнагароды ўсім 54 чалавекам. Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны АШЭЙЧЫК Мікалай Захаравіч — генеральны дырэктар ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі», г. Салігорск, і ЖУК Яўген Іванавіч — наладчык аўтаматаў і паўаўтаматаў цэха гідра- трансмісіі ААТ «Беларускі аўтамабільны завод», г. Жодзіна. Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены БІОНЧЫК Віктар Іванавіч — старшыня СВК «Атраднае-агра», Любанскі раён, і ГІЛЬ Мікалай Міхайлавіч — дырэктар ААТ «МПМК-198», г. Лагойск. Ордэн Пашаны ўручаны ВАЙНІЛКУ Анатолю Мар’янавічу — дырэктару ДУП меліярацыйных сістэм «Мядзельскае ПМС». Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагародзілі АКУНЕВІЧ Яўгенію Сафронаўну — урача-педыятра (загадчыка) педыятрычнага аддзялення паліклінікі УАЗ «Старадарожская ЦРБ», ВАРОБІНА Паўла Віктаравіча — станочніка дрэваапрацоўчых станкоў машынна-фанеравальнага цэха ЗАТ «Маладзечнамэбля», ГІСІЧА Уладзіміра Мікалаевіча — урача хуткай медыцынскай дапамогі (выязной педыятрычнай брыгады) станцыі хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Маладзечанская ЦРБ», ДАКУКУ Мікалая Іосіфавіча — начальніка Барысаўскага цэха РУВП «Минсквтормет», ЗУБ Галіну Пятроўну — швачку швейнага цэха № 1 ААТ «Світанак», г. Жодзіна, КАЗЛОЎСКАГА Уладзіміра Сяргеевіча — вядучага інжынера-канструктара інструментальнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», КАСПЯРОВІЧА Валерыя Паўлавіча — дзяжурнага электраслесара па рамонце абсталявання падземнага горна-мантажнага ўчастка рудніка чацвёртага рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій», г. Салігорск, КАСТРАМІНУ Людмілу Гунараўну — кандытара кандытарскага цэха ПУП «Клецкі вытворча-харчовы завод», САКАЛОЎСКУЮ Людмілу Карнееўну — намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання», ХАРТАНОВІЧ Таццяну Мікалаеўну — апаратчыка варкі утфелю першага прадукту ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат». Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
52

Пачалося аздараўленне дзяцей

06.06.2011
З надыходам летніх канікулаў пачалося аздараўленне школьнікаў. У лагерах з дзённым знаходжаннем сёлета адпачнуць 920 дзяцей, а з кругласутачным – 500. З 3 па 23 чэрвеня арганізавана аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем на базе 17 школ раёна. Сярод кругласутачных ужо распачаў сваю работу лагер на базе Грозаўскай школы-інтэрната для яе выхаванцаў. 12 чэрвеня адкрыецца першая змена ў лагеры, што размесціцца ў Бучацінскай СШ, з 13 – у Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце, з 14 – у Грозаўскай СШ, а з 16 – у гімназіі №1 г. Капыля. Як паведамілі ў раённым аддзеле адукацыі, выхаванцаў чакаюць разнастайныя мерапрыемствы. У першую чаргу яны будуць накіраваны на захаванне бяспекі дзяцей. У планах таксама – забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія конкурсы, запамінальныя экскурсіі, змястоўныя і пазнавальныя гутаркі і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Адным словам, сумаваць не давядзецца. Акрамя культурна-масавых мерапрыемстваў, для дзяцей арганізавана шматразовае пажыўнае харчаванне, іх бяспеку захоўваюць супрацоўнікі міліцыі і іншых службаў. Сяргей КОЗЕЛ
35

Берегите себя!

01.06.2011
С наступлением весенне-летнего периода большое количество отдыхающих, особенно в выходные и праздничные дни, выезжает в зоны массового отдыха в лесные массивы, на водоемы, которых большое количество на территории Копыльского района. Соответственно, в этих местах увеличивается количество совершаемых противоправных деяний, несчастных случаев, что связано с беспечностью самих отдыхающих, с употреблением спиртных напитков и неадекватным восприятием окружающей действительности, оставлением без присмотра несовершеннолетних детей, а также личного имущества. Заместитель начальника Копыльского РОВД, начальник МОБ, подполковник милиции Сергей АБРАМОВИЧ напоминает о мерах безопасности: — Отдыхающим необходимо соблюдать правила поведения на воде, меры противопожарной безопасности, а также личной и имущественной безопасности. Не распивать спиртные напитки в местах массового отдыха граждан, за что предусмотрена административная ответственность по ст. 17.3 КоАП Республики Беларусь (штраф до восьми базовых величин). Исходя из анализа прошлых лет, некоторые отдыхающие после распития спиртных напитков шли купаться, что приводило к их трагической гибели. По прибытию в места массового отдыха на личном автотранспорте его необходимо оставлять на специально оборудованных стоянках. За нарушение данного требования предусмотрена административная ответственность по ст. 18.14 п.7 КоАП Республики Беларусь (предупреждение или штраф до трех базовых величин). При посещении мест массового отдыха всем отдыхающим необходимо соблюдать чистоту и порядок. По всем вопросам, имеющим отношение к правоохранительной деятельности, обращайтесь в Копыльский РОВД по телефонам: 102, 55-7-34, 55-1-47. Подготовила Маргарита САКОВИЧ
45

Прывітанне, бег!

01.06.2011
25 мая на фізкультурна-аздараўленчым комплексе Капыля стартаваў традыцыйны дзіцячы фестываль “Прывітанне, бег”, які аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама праводзяць для вучняў 2 – 4 класаў гарадскіх школ. Асноўная мэта спаборніцтваў – далучэнне школьнікаў да заняткаў спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця і прыцягненне перспектыўных малодшых школьнікаў да заняткаў у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах. Сёлета ў свяце бегу прымалі ўдзел 165 юных аматараў спорту. У праграму спаборніцтваў традыцыйна ўваходзілі змешаная эстафета 8х200 м (4 дзяўчынкі і 4 хлопчыкі ад кожнай паралелі) і  бег у  індывідуальным заліку на 600 (другія), 800 (трэція) і 1000 м (чацвёртыя класы). Непадробны азарт, імкненне перамагчы заўсёды суправаджаюць такія мерапрыемствы. І гэтым разам вучні пачатковых класаў вельмі эмацыянальна рэагавалі на кожны старт бегуноў, горача пад- трымліваючы сваіх адна- класнікаў. Радасць перамогі ў гэты дзень адчулі Паліна Шакун (СШ №2), Ілля Матусевіч, Ульяна Шатыка, Андрэй Галко, Аня Баразнёнак, Дзмітрый Новікаў (гімназія №1). У эстафетных гонках лепшымі сталі вучні другіх класаў СШ №2, трэціх і чацвёртых – гімназіі №1. Пераможцы і прызёры індывідуальных забегаў атрымалі заслужаныя граматы і памятныя падарункі, а лепшыя эстафетчыкі – яшчэ і салодкія пачастункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: цяжкія метры да перамогі. Фота Таццяны БОХАН