Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Адбылася прамая лінія з начальнікам Капыльскай інспекцыі ПРіАНА Ігарам ЧАРКАСОМ

06.06.2011
На прамую лінію з начальнікам Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігарам Чаркасом, якая адбылася ў пачатку мая, паступіла пяць пытанняў. Соф’я Фіцько з в. Дзярэчына паведаміла, што ў вёсцы бегае зграя бадзяжных сабак, якія ствараюць небяспеку для жыхароў, і папрасіла дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы. Адловам бадзяжных сабак займаецца спецыяльная брыгада, створаная пры ЖКГ.  Таму жанчыне неабходна звярнуцца ў Блеўчыцкі сельсавет, які павінен быў заключыць дагавор з камунальнікамі на гэту паслугу. Ігар Баляслававіч запэўніў, што праблема застанецца ў яго на кантролі да поўнага вырашэння. Юрый Паўлюшчык, жыхар в. Бабоўня, расказаў аб праблеме возера ля в. Лавы, дзе шлюзы фактычна прыйшлі ў неналежны стан і праз іх сыходзіць вада ў раку Тур’я. Гэта пытанне накіравана кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Згодна з атрыманым адказам, 21 мая прадпрыемства ўстараніла ўсе няспраўнасці ў поўным аб’ёме, праведзены неабходныя работы па ўшчыльненні дамб і падтрыманні ўзроўню вады ў вадаёме. Уладзімір Рыбак з Капыля пацікавіўся, ці ёсць ля гарадскога возера знак, які забараняе заезд на пляж, таму што вельмі часта ўвечары туды на разнастайным  аўтатранспарце жыхары і, магчыма, госці горада заязджаюць адпачыць. Часта пасля сябе пакідаюць тэрыторыю ў непрывабным выглядзе. Пляж засмечаны, дадаў Уладзімір Анатольевіч. Хто павінен прыбіраць там смецце? Адпаведнае пісьмо па добраўпарадкаванні пляжу накіравана ў службу ЖКГ. Тэрыторыя ўжо ачышана ад смецця. Пасля шэрагу рэйдаў супрацоўнікаў аддзела ДАІ факт заезду на пляж аўтатранспарту ў цёмны час сутак не пацвердзіўся. Тым не менш, служба будзе трымаць пытанне на кантролі. Міхаіл Чаркоўскі з в. Аргелаўшчына звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць у аднаўленні дамбы мясцовага возера, якая практычна была знішчана леташняй паводкай. Да адміністрацыі ААТ “Скабін”, на тэрыторыі якога знаходзіцца возера, было падрыхтавана пісьмо з просьбай аказаць садзейнічанне ў дадзеным пытанні. У сувязі са значнымі пашкоджаннямі дамбы неабходны вялікія сродкі і спецыяльная тэхніка для аднаўлення збудаванняў вадаёма, патлумачылі ў ААТ “Скабін”. У цяперашні час гаспадарка не мае такой магчымасці. Востры сігнал паступіў ад жыхара в. Дарагавіца, які пажадаў застацца невядомым. Ён сцвярджаў, што работнікі фермы “Печураны” ААТ “Душава” выкідваюць здохлую жывёлу ля іх вёскі. Супрацоўнікі інспекцыі, зоаветслужбы выязджалі на месца. Сапраўды, у пясчаным кар’еры ля вышэйназванай вёскі знойдзены косцявыя рэшткі жывёл, якія належалі індывідуальным уладальнікам, а не гаспадарцы. Рэшткі прыбраны і захаваны на жывёльным магільніку. На прамой лініі дзяжурыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей