Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Пачалося аздараўленне дзяцей

06.06.2011
З надыходам летніх канікулаў пачалося аздараўленне школьнікаў. У лагерах з дзённым знаходжаннем сёлета адпачнуць 920 дзяцей, а з кругласутачным – 500. З 3 па 23 чэрвеня арганізавана аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем на базе 17 школ раёна. Сярод кругласутачных ужо распачаў сваю работу лагер на базе Грозаўскай школы-інтэрната для яе выхаванцаў. 12 чэрвеня адкрыецца першая змена ў лагеры, што размесціцца ў Бучацінскай СШ, з 13 – у Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце, з 14 – у Грозаўскай СШ, а з 16 – у гімназіі №1 г. Капыля. Як паведамілі ў раённым аддзеле адукацыі, выхаванцаў чакаюць разнастайныя мерапрыемствы. У першую чаргу яны будуць накіраваны на захаванне бяспекі дзяцей. У планах таксама – забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія конкурсы, запамінальныя экскурсіі, змястоўныя і пазнавальныя гутаркі і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Адным словам, сумаваць не давядзецца. Акрамя культурна-масавых мерапрыемстваў, для дзяцей арганізавана шматразовае пажыўнае харчаванне, іх бяспеку захоўваюць супрацоўнікі міліцыі і іншых службаў. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей