Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Прывітанне, бег!

01.06.2011
25 мая на фізкультурна-аздараўленчым комплексе Капыля стартаваў традыцыйны дзіцячы фестываль “Прывітанне, бег”, які аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама праводзяць для вучняў 2 – 4 класаў гарадскіх школ. Асноўная мэта спаборніцтваў – далучэнне школьнікаў да заняткаў спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця і прыцягненне перспектыўных малодшых школьнікаў да заняткаў у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах. Сёлета ў свяце бегу прымалі ўдзел 165 юных аматараў спорту. У праграму спаборніцтваў традыцыйна ўваходзілі змешаная эстафета 8х200 м (4 дзяўчынкі і 4 хлопчыкі ад кожнай паралелі) і  бег у  індывідуальным заліку на 600 (другія), 800 (трэція) і 1000 м (чацвёртыя класы). Непадробны азарт, імкненне перамагчы заўсёды суправаджаюць такія мерапрыемствы. І гэтым разам вучні пачатковых класаў вельмі эмацыянальна рэагавалі на кожны старт бегуноў, горача пад- трымліваючы сваіх адна- класнікаў. Радасць перамогі ў гэты дзень адчулі Паліна Шакун (СШ №2), Ілля Матусевіч, Ульяна Шатыка, Андрэй Галко, Аня Баразнёнак, Дзмітрый Новікаў (гімназія №1). У эстафетных гонках лепшымі сталі вучні другіх класаў СШ №2, трэціх і чацвёртых – гімназіі №1. Пераможцы і прызёры індывідуальных забегаў атрымалі заслужаныя граматы і памятныя падарункі, а лепшыя эстафетчыкі – яшчэ і салодкія пачастункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: цяжкія метры да перамогі. Фота Таццяны БОХАН

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей