Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

42

Любители «Кожаного мяча» из Копыля вышли в финал

15.07.2011
На минувшей неделе состоялись зональные соревнования детско-юношеского турнира по футболу «Кожаный мяч». На игровое поле физкультурно-оздоровительного комплекса нашего города вышли юные спортсмены 1999-2000 года рождения из Дзержинска, Несвижа и Копыля. На трибуне любители футбола наслаждались поистине красивой игрой юных команд. На этот раз победа досталась копылянам и кожаный мяч действительно остался в воротах противника. Завершились же матчи со счетом: с несвижской командой — 3:0 и с дзержинской – 3:1. В этом немалая заслуга и тренеров команды Михаила Римашевского и Сергея Бельмача. Победители турнира «Кожаный мяч» будут представлять свою команду в финальных соревнованиях, которые состоятся в г. Борисове, а мы будем болеть за копылян.

Татьяна БОХАН

93

Парадак на зямлі — парадак у душы

15.07.2011
У адрозненні ад папярэдніх, семінар, які адбыўся на мінулым тыдні, сабраў не толькі кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, але і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў. На ім падымаліся надзвычай актуальныя пытанні, якія можна паспяхова вырашыць толькі пры ўдзеле абодвух зацікаўленых бакоў. Нарадзе папярэднічаў аб’езд ДП “С “Лясное” і РСУП “Бабоўня”. Леанід Станіслаўчык, кіраўнік першай з названых гаспадарак, расказаў і паказаў, як у сельгаспрад- прыемстве выходзяць са становішча, калі неабходна рэканструяваць жывёлагадоўчыя памяшканні, а вялікіх грошай на гэта няма. Запрошаныя наведалі МТФ “Колы”, дзе сваімі сіламі вядзецца рэканструкцыя кароўніка — тут будзе абсталявана даільная зала для раздою цялушак. Добрую справу зрабілі і ў цялятніку ў Восаве, дзе даўно ўжо небходна было вывесці маладняк са старых пабудоў. Правялі рэканструкцыю былой фермы, належным чынам яе абсталявалі, і цяпер там, у добрых умовах, жывёла адчувае сябе выдатна. Падчас аб’езду тэрыторыі гаспадаркі ўвага звярталася не толькі на жывёлагадоўчыя аб’екты, але, вядома ж, на палеткі і культуры, якія там растуць. Было адзначана, што сёлета не вельмі радуюць капуста і морква, а вось цыбуля, па ўсім відаць, будзе добрая (на здымку). Са станам спраў у РСУП “Бабоўня” ўдзельнікаў семінара пазнаёміў яго кіраўнік Міхаіл Крукоўскі. Канстатаваўшы, што ўжо з лютага бягучага года гаспадарцы давялося карміць жывёлу, што называецца, з колаў, Міхаіл Васільевіч расказаў, як яны спланавалі работу, каб такая сітуацыя больш не паўтарылася. Было пасеяна 300 га аднагадовых культур, з якіх ужо распачалі нарыхтоўку сенажу, закладзена каля 70 га шматкампанентных пашаў, на 200 га зрабілі перазалужэнне, заклалі каля 100 га семяннікоў шматгадовых траў. Вя-дзецца ў гаспадарцы рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, у прыватнасці, пераабсталявалі цялятнік у Засцеб’і, куды паставілі на раздой першацёлак. Ёсць і іншыя задумкі. Пленарнае пасяджэнне распачалося з размовы пра навядзенне парадку як у населеных пунктах, так і на вытворчых аб’ектах. Старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд былі пастаўлены канкрэтныя задачы: працягваць барацьбу з баршчавіком, больш прадукцыйна працаваць па захоўванні састарэлых будынкаў і фундаментаў, не забывацца пра падкошванне і імкнуцца, каб усе аб’екты, што знахо-дзяцца на тэрыторыі сельсаветаў, былі не проста чыстымі, але і прыгожымі. Дарэчы, паколькі семінар праходзіў у Бабаўнянскім сельскім Савеце, то за адмоўнымі прыкладамі далёка хадзіць не трэба, усе яны былі заўважаны ўдзельнікамі мерапрыемства падчас аб’езду. Меркаванне старшыні райсавета падтрымаў і кіраўнік раённай “вертыкалі”. Анатоль Жданеня нагадаў, што пытанням навядзення парадку апошнім часам надаецца вельмі вялікая ўвага, яны ставіліся ў шэраг галоўных нават на апошніх пасяджэннях Мінаблвыканкама. Ён заклікаў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, пакуль уборачная кампанія не набрала тэмп, зрабіць пераразмеркаванне тэхнікі і рабочай сілы з тым, каб ліквідаваць заўвагі па добраўпарадкаванні тэрыторый. Вельмі сур’ёзная размова пайшла пра вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў раёна за першае паўгоддзе бягучага года. Нягледзячы на тое, што ўдалося выйсці на 100-працэнтны паказчык па валавой вытворчасці, пазіцыі, па якіх у многіх гаспадарках “мінус”, застаюцца. Лічба, якая трывожыць больш за ўсё, — гэта аднаўленне статкаў: няма цялят — няма ні малака, ні прываг. Тут папрокі гучаць і ў адрас асемянатарскай службы, і ветэрынарнай, і заатэхнічнай. Недапрацоўкі кожнай урэшце рэшт выліваюцца ў агульны правал. Аднак ніхто не здымаў адказнасці з кіраўнікоў, якія, па вялікім рахунку, адказваюць за ўсё і павінны кантраляваць ход работ ва ўсіх напрамках дзейнасці гаспадаркі. Звярталася ўвага прысутных і на нізкую якасць малака, з-за чаго гаспадаркі губляюць свае грошы. Так, за І паўгоддзе толькі 15 % малака прынята гатункам “экстра”, 62 % — вышэйшым, 21 % — І гатункам і 2 % — ІІ. Па падліках, па гэтай прычыне за чэрвень страты па раёне склалі 205 млн рублёў (ад вышэйшага гатунку). Падводзячы вынікі нарады, старшыня райвыканкама нагадаў яшчэ раз пра выканальніцкую дысцыпліну і кантроль за дакладным выкананнем усіх патрабаванняў тэхналогіі.

Маргарыта САКОВІЧ

40

На Копыльщине началась уборка рапса

15.07.2011
На палетку каля станцыі Цімкавічы шчыравала шэсць камбайнаў. Сёлета ў гаспадарцы пойдзе пад уборку 470 гектараў гэтай культуры, усяго ж у раёне даспявае 4616 гектараў рапсу, практычна на 2,5 тысячы больш, чым у мінулым годзе. Паводле слоў намесніка дырэктара таварыства па раслінаводстве Уладзіміра Мацэлі, сельгаспрадпрыемства ўступіла ва ўборачную кампанію добра падрыхтаваным. Маецца 24 камбайны, з якіх два набыты сёлета, пяць — у мінулым годзе. Укамплектаваны камбайнавыя экіпажы, у пераважнай большасці з работнікаў прадпрыемства (пажадалі аказаць дапамогу ААТ “Капыльскае” ў час сваіх чарговых водпускаў таксама два супрацоўнікі органаў унутраных спраў), падрыхтавана ўся неабходная для вядзення ўборачных работ тэхніка і сушыльная гаспадарка, прадэ-зінфіцыраваны і пабелены складскія памяшканні. Вядома ж, галоўная ўвага будзе надавацца якасці вя-дзення работ. Камбайны абсталяваны рапсавымі сталамі, каб не згубіць ніводнага зярняці. За ходам работ назірае адказны спецыяліст. Прыпыняемся ля аднаго з камбайнаў. Гэта новенькі КЗС-1218, які толькі сёлета з’явіўся ў гаспадарцы. Знаёмімся з экіпажам. Як аказалася, старшы камбайнер Віктар Каленчыц у звычайным жыцці не сутыкаецца з такой тэхнікай — працуе загадчыкам свінатаварнай фермы ў Кіявічах. Асноўны занятак жывёлагадоўля і ў яго памочніка Аляксандра Валькоўскага. Непаразуменне рассейвае сам Віктар Сямёнавіч. Аказваецца не так многа часу прайшло, як ён змяніў занятак механізатара на іншую справу. “Крыху здароўе падкачала, — тлумачыць мужчына. — Цяпер вось зноў прывыкаю да хлебаробскай справы. Сёння праходзім, так бы мовіць, абкатку: і мой камбайн, і мой арганізм”. …Надвор’е добрае, і работа ідзе спорна. У чаканні сігналу застылі аўтамабілі: вадзіцелі гатовы ў імгненне вока націснуць на педаль акселератара і рушыць да камбайна, каб падставіць кузаў пад чорны струмень, які імкліва высыпаецца з бункера. Вось адзін з МАЗаў, абсталяваны дадатковым прычэпам, пачуўшы адпаведны сігнал, пад’язджае да камбайна. Некалькі імгненняў, і рапсавы паток “паліўся” ў кузаў. Старшы камбайнер Аляксандр Рудзеня вылез з кабіны на мосцік і сочыць за працэсам. Набліжаецца час абеду. На поле заязджае аўтобус. Мужчыны дапамагаюць раздатчыцы дастаць з салона тэрмас з абедамі. Ставяць у цень ад аўтамабіля і па чарзе вымаюць з яго спецыяльныя трохсекцыйныя кантэйнеры. А аўтобус паехаў далей па маршруце, у яго яшчэ шмат кропак, якія трэба наведаць. Тэрмас жа забяруць па дарозе назад. “На абеды нашы механізатары не скардзіліся ніколі, — працягвае размову Уладзімір Юстынавіч. — Іх гатуюць у нашай сталоўцы. Кіраўніцтва гаспадаркі імкнецца стварыць добрыя ўмовы для ўсіх занятых на сезонных работах. Ёсць душавыя, двухразовае харчаванне, аператыўнае інфармаванне аб выніках работы.” Уборка рапсу — гэта толькі, можна сказаць, прэлюдыя да асноўных уборачных работ. У ААТ “Капыльскае” даспяваюць 2990 га азімага трыцікале і пшаніцы, 1670 га ячменю, 45 га грэчкі. “Ураджай павінен быць неблагі, — асцярожна тлумачыць Уладзімір Юстынавіч. — Мы для гэтага зрабілі нямала. Крыху хвалюе ячмень, паколькі непагадзь моцна пакруціла яго. Аднак ёсць упэўненасць, што ўсё ў нас атрымаецца”.

Маргарыта САКОВІЧ

46

Як нас абслугоўваюць (CMigrator copy 6)

14.07.2011
Копыльские кооператоры обещают: дефицита в витаминах не будет Как известно, ягоды способны не только укрепить здоровье, но и поднять настроение. Летом хорошо - ягод много, даже капризная погода не помеха для их созревания. А как запастись витаминами на зиму? Вот этот вопрос на территории Копыльского района призвано решать ЧУП «Коопзаготпром». Как сообщила главный экономист заготовительной организации Ирина Витко, уже в июне этого года было закуплено: 1,4 тонны клубники, 200 килограммов черники, 900 – черной смородины, 200 – красной смородины. Всего за сезон планируется закупить 1500 тонн плодово-ягодной продукции и около 40 тонн дикорастущих ягод. Интересно, сколько можно заработать жителям района на дарах природы? Оказывается, если сдадите 1 килограмм черники – вам заплатят 15 000 рублей, за 1 килограмм вишни, а также черной смородины – по 3000, за красную смородину – 2000. Каков путь ягод далее? С предприятия ягоды поступают в тимковичское овощехранилище, оснащенное регулируемой системой микроклимата. Оттуда их отправляют на рынок и в магазин «Забота». Часть продукции также поступает на перерабатывающие предприятия Борисова, Червеня, Пуховичей, Молодечно, Минска, Клецка, Барановичей. И это далеко не полный список. Так что благодаря таким организациям, как «Коопзаготпром», жители нашего района, как и всей страны, не будут испытывать дефицит в летних витаминах. Варенья, джемы, сушеные и замороженные плоды обязательно будут на нашем столе.

Алина МИНАХОРЯН, студентка Института журналистики Белгосуниверситета

69

Учились работать в «одном окне»

14.07.2011
Адбыўся чарговы інструктыўны семінар-вучоба з усімі зацікаўленымі структурамі, хто мае адносіны па рабоце з камп’ютарным комплексам па выкананні адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе “адно акно”. Праграмны комплекс устаноўлены на працоўных месцах кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў, некаторых раённых служб і арганізацый і дазваляе аблегчыць работу па зборы неабходнай інфармацыі.

Сяргей КОЗЕЛ

42

Ощутимое превосходство показали копыльские футболисты

14.07.2011
Во второй лиге Минской области по футболу городской стадион Воложина принимал футбольную команду «Копыль». Стоит отметить, что вся игра прошла при ощутимом превосходстве нашей команды. Особо здесь выделились защитник Артем Жук и полузащитники Павел Лазовский, Андрей Таран. Точные и результативные передачи вывели наших футболистов в лидеры, а мячи в ворота соперников, которые забивал Александр Броновицкий, закрепили успех нашей команды. Несмотря на усилия обеих команд, счет 3:1 в пользу копылян сохранился до финального свистка. Следующая игра состоится 30 июля текущего года на ФОКе г. Копыля, где наши земляки встретятся с несвижской командой медпрепаратов «Верас». Поэтому пожелаем нашим ребятам успехов и пусть победит сильнейший.

Татьяна БОХАН

103

Марии Григорьевне Ждан из Копыля исполнилось 100 лет

14.07.2011
У чым сакрэт даўгалецця капылянкі Марыі Рыгораўны Ждан, якая днямі адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння? Яна лічыць так: «Усё жыццё ні з кім не сварылася, нікога не крыўдзіла. І са мной ніхто не сварыўся. Таму, мабыць, Бог і дараваў мне такі доўгі век». Нарадзілася Марыя Рыгораўна ў вёсцы Навасёлкі Браткаўскага сельскага Савета. У 1934 годзе выйшла замуж за Філіпа Міхайлавіча Ждана, які пражываў у в. Вялікія Прусы. У сям’і нарадзіліся трое дзяцей – сыны Аляксандр, Віктар і дачка Ніна. 23 чэрвеня 1941-га Філіпа Міхайлавіча прызвалі ў рады Чырвонай Арміі, і Марыя Рыгораўна засталася адна з трыма дзецьмі. У верасні 1942 года адбылася страшная трагедыя ў жыцці вёскі: карнікі на працягу двух дзён катавалі і расстрэльвалі мірнае насельніцтва, знішчалі агнём дамы мясцовых жыхароў. Сведкамі гэтых лютых здзекаў была і сям’я Ждан. Цудам яны засталіся ў жывых… Ужо праз некалькі гадоў пасля вайны стала вядома, што ў жніўні 1944 года Філіп Міхайлавіч прапаў без вестак. Так Марыя Рыгораўна і гадавала дзяцей адна. Шчыра працавала ў калгасе “Шлях Камуны” (пасля – “Труд”). Розную работу даводзілася выконваць: і цапамі збожжа малаціць, і араць, і кароў даіць. Адным словам, дзе трэба былі рабочыя рукі, там і працавала. Нават і цяпер, калі за плячыма ўжо 100 гадоў жыцця, Марыя Рыгораўна не сядзіць на месцы: можа і грады папалоць, і іншую работу дапаможа зрабіць. У дзень нараджэння юбіляркі, якая жыве цяпер разам з дачкой Нінай, са значнай падзеяй у яе жыцці прыйшлі павіншаваць і прадстаўнікі раённай улады – намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціна Давідчык, інспектар па асноўнай дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Дземянкова. Яны пажадалі жанчыне моцнага здароўя, а таксама ўручылі кветкі і грашовую прэмію.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

40

Лето — время без уныния

14.07.2011
Учреждения культуры района бросают вызов скуке и унынию! Еще бы! Ведь с летней программой, которую они подготовили, грусть и тоска точно не страшны юным жителям нашего города и района. Тематические дискотеки, викторины, конкурсы… В каких конкретно мероприятиях могут принять участие дети и подростки Копыльщины в июле – августе 2011 года? Об этом и пойдет речь. По словам Татьяны Астрейко, заведующей отделом маркетинга централизованной библиотечной сети, цель всех мероприятий, запланированных библиотеками и клубами, не просто организовать досуг детей и подростков, но и сделать все возможное, чтобы расширить их кругозор, помочь проявить себя. Школьники могут узнать что-то новое, участвуя в развлекательных программах и играх. Например, в Братковской библиотеке планируется проведение таких мероприятий, как «В гостях у доброй книжки», «В гостях у Деда Зная», «Детский час». А Лесновская сельская библиотека совместно с клубом организует игру «Поле чудес» и путешествие в «Читай-город». В литературной игре «Леопольд, выходи!» приглашает принять участие Песочанская библиотека. Литературную композицию «Гонар и слава Нёманскага краю» и презентацию слайд-фильма «Слова земляка гучыць над роднаю старонкай» к столетию Анатолия Астрейки представит центральная районная библиотека. Также ею будет проведен информационный час «Замки Беларуси» и день этикета «Парад приветствий». Сотрудники библиотек не оставили без внимания и тех, кто хочет похвастаться своим талантом. Так, юные художники смогут поучаствовать в конкурсах рисунков «Сказка на кончике карандаша» (Лесновская библиотека) и «Моя любимая пора года» (Лотвинская библиотека). В театрализованном мероприятии «Купальские перевертыши» и конкурсе на чтение стихов «Как хорошо уметь читать» (Новодокторовичская библиотека) молодые дарования имеют возможность показать артистические способности. Для любителей активного отдыха немало мероприятий подготовила Лотвинская библиотека. Среди них экскурсии на природу «Встречи у костра» и велопробег «Мой друг — велосипед». Надо сказать, что мероприятия, которые проводят библиотеки района, пользуются популярностью среди школьников. Прошлым летом только за июнь их посетило около 750 детей. Не менее интересную программу на лето представят сельские дома культуры и клубы. «Для того чтобы воспитать у ребят экологическую культуру, предусмотрены следующие мероприятия: путешествие в лес «За ягодами…» (Братковский СДК), театрализованный праздник «Как лесовик субботник проводил» (Жилиховский СДК), экологически-познавательная программа «Цветочная радуга» (Тимковичский СДК), путешествие в природу «Буйство красок, буйство чувств» (Лесновский СДК), информационно-познавательная программа «Мы – друзья природы» (РЦК). Для профилактики правонарушений и преступлений во всех клубах района планируется провести: игровую программу «Правила дорожного движения» (Комсомольский СК, Скабинский СДК), познавательную программу «Знаешь ли ты?» (Тимковичский СДК), игровую программу по правилам дорожного движения «Мы правила все знаем и все их выполняем» (Каменьский СК), игровую программу по правилам дорожного движения «Светофор» (Ванелевичский СДК). Запланирована и организация спортивных игр: спортивная эстафета «Быстрее, выше, сильнее» (Каменьский СК), конкурсная программа «Путешествие в страну здоровья» (Руднян-ский СДК), спортивная эстафета «Быстрее, выше, сильнее» (Каменьский СК)», – сообщила заведующая отделом культурно – массовой и методической работы Любовь Голубович. Как видим, выбор мероприятий на лето довольно-таки большой. Как говорится, на любой вкус и цвет. Уверена, одно из них обязательно посетишь и ты. Только, отправляясь туда, не забудь взять с собой пару друзей и хорошее настроение.

Алина МИНАХОРЯН, студентка Института журналистики БГУ

38

У Капылі Купалле святкавалі

13.07.2011
Ужо стала нейкай заканамернасцю, што надвор’е блытае ўсе планы. Так адбылося і са святкаваннем аднаго з самых любімых капылянамі святаў — Купалля. З-за дажджу ўсе запланаваныя мерапрыемствы давялося перанесці ў раённы Цэнтр культуры. Аднак тыя гледачы, якія вырашылі і на гэты раз не здраджваць добрай традыцыі, не пашкадавалі. Тэатралізаванае прадстаўленне “А на Купала рана сонца грала” ў выкананні самадзейных артыстаў і супрацоўнікаў раённага Цэнтра традыцыйнай культуры даставіла нямала прыемных хвілін. Дасціпныя жарты, цікавыя забавы, вясёлыя народныя песні, каларытныя персанажы — усё гэта акунала гледачоў у атмасферу сапраўднага свята. Не саромеючыся, яны ўступалі ў дыялог з гаспадынямі сцэны — суседкамі Ганнай і Марыляй, ролі якіх выконвалі Марына Бурак і Таццяна Вошкат, дапамагалі ім плесці венікі, “збіраць грыбы”, мужчыны — спрачаліся ў конкурсе на званне “лепшага”. Тут была і варажба — дзяўчаты кідалі з-за спіны ў залу вяночкі, каб вызначыцца з тым, ці выйдуць сёлета замуж, задушэўныя песні ў выкананні Вольгі Даманскай, і шмат чаго іншага, што спадарожнічае сапраўднаму народнаму святу. А яго апафеозам стала выступленне фальклорнай групы “Купалінка” пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Цяльковай. І тут гледачы не шкадавалі сваіх далоняў, бо, як прагучала са сцэны, — шчасце для артыста — у апладысментах. А як вядома, калі ты шчаслівы — хочацца сваім шчасцем падзяліцца з іншымі. Таму шчодрыя апладысменты рыкашэтам рассыпалі шчасце па ўсёй глядзельнай зале. Безумоўна, гэтым вечарам на капыльскай сцэне былі сапраўдныя артысты, якія, здавалася, усімі фібрамі душы выпраменьвалі станоўчую энергетыку і неслі яе сваім гледачам, ствараючы для іх сапраўднае свята. На працягу га-дзіны “Купалінка” радавала капылян яркімі нумарамі, у якіх цесна спляліся народныя мелодыі, песні, танцы, дасціпны гумар і талент сталічных гасцей.

Маргарыта САКОВІЧ

122

Мирное небо бесценно

13.07.2011
Июль – особый месяц в истории белорусов. Именно в это время 67 лет назад наша земля была освобождена от немецко-фашистских захватчиков. Вряд ли есть в Беларуси семья, которую не коснулась война. Об этом говорят и мои собеседники. Ванда Ивановна ШИМАНОВСКАЯ: — Мою семью не обошла война. В первые же ее дни на фронте погибли два родных дяди, папин брат Казимир Иосифович Шимановский и мамин —Давидович Сергей Валерьянович. С раннего возраста мне запомнилось, как плакали родители в этот день. Хотя и послевоенное первое время не назовешь легким. Большие трудности были с едой, одеждой. Поэтому очень ценю сегодняшнее мирное небо. Кристина КАСТУТИС: — В этот день я вспоминаю своего прадедушку. Есть люди, похожие на звезды. Человека уже нет, но его сердце продолжает согревать своим теплом, добротой, светом. К таким относится мой прадедушка Шувалов Анатолий Николаевич. Он оставил для всех нас самое дорогое наследство — пример собственной жизни.

Беседовал Игорь РУСАКОВИЧ, учащийся гимназии №1 г. Копыля

90

Копыльский лицей стал колледжем

13.07.2011
Решением Минского областного исполнительного комитета № 823 от 21 июня 2011 года ГУО «Копыльский сельскохозяйственный профессиональный лицей» преобразовано в учреждение образования «Копыльский государственный профессионально-технический колледж». Это дает возможность перейти на второй уровень обучения по специальности «Техник-механик» с получением среднего специального образования, решить вопрос по набору на заочное обучение. Профессиональное образование является важнейшим звеном в образовательной системе нашей республики. Сегодня производству нужен не просто квалифицированный работник, владеющий знаниями, умениями и навыками профессии. Время требует компетентного специалиста, ответственного гражданина своей страны. ГУО «Копыльский СПЛ» напрямую причастно к воспитанию и обучению специалистов, тех, кто будет преумножать показатели финансово-хозяйственной деятельности нашего региона. Время не стоит на месте, и профтех-образование также развивается, совершенствуется вместе с системой в целом. За 30 лет своей работы лицей стремился не только к обновлению внешнему, но и к обновлению внутреннего содержания, введению новых специальностей, оснащению новой техникой и оборудованием, повышению профессионального уровня педагогов. Начав свою деятельность в 1980 году как Копыльское среднее сельское профессионально-техническое училище № 67 механизации сельского хозяйства, учреждение образования стало главной кузницей квалифицированных рабочих кадров нашего района. Нет на Копыльщине ни одного хозяйства, ни одного предприятия, где бы не трудились наши выпускники. Начав работу в новом статусе, мы планируем заключить договоры с высшими учебными заведениями с целью реализации принципа непрерывности в получении образования, более активно будут использоваться информационные технологии в учебно-воспитательном процессе. В условиях современного производства, которое отличается сегодня высокой технологичностью, мобильностью, наукоемкостью, усилия наших педагогов будут направлены на подготовку достойной смены выпускников предыдущих поколений. У педагогического коллектива, который возглавляет целеустремленный, энергичный, с неиссякаемым творческим потенциалом руководитель Анатолий Францевич Петкевич, очень много планов и есть четкое видение их дальнейшей реализации. В добрый путь, колледж! С новыми начинаниями!

Ирина ЛИТВИНКО, заместитель директора по воспитательной и идеологической работе