Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

127

Паралельно жатве идет заготовка кормов

21.07.2011
У добрага гаспадара, які робіць стаўку на жывёлагадоўлю, у летнюю пару нараўне з уборкай збожжавых і зернебабовых вядуцца корманарыхтоўчыя работы. У ААТ “Капыльскае” гэта актуальна ўдвая, паколькі тут практыкуецца аднатыпнае кармленне дойнага статка. У прыватнасці, на МТК “Цімкавічы” (у рэканструяваным будынку былога комплексу па адкорме БРЖ) жывёлаводы працуюць у тры змены. Як паведаміў дырэктар гаспадаркі Анатоль Кіула, такі прынцып арганізацыі працы быў вывучаны і запазычаны падчас адной з замежных камандзіровак у Ізраіль. Да таго ж з нядаўняй пары жывёлаводы сельгаспрадпрыемства ўзначалілі раённую турнірную табліцу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, абышоўшы такіх прызнаных майстроў, як работнікаў комплексу “Чарнічнае” ААТ “Старыца-Агра”. На рахунку ААТ “Капыльскае” ўжо 15 170 т сенажу і 1015 т сена. Такую інфармацыю атрымалі ад намесніка дырэктара таварыства па раслінаводстве Уладзіміра Мацэлі падчас наведвання палетка, дзе шматгадовыя травы ўбіраліся на сена і сянаж. Склалася ўражанне, што ў поля няма ні канца, ні краю: на плошчы 432 га былі пасеяны райграс, люцэрна, цімафееўка і канюшына. Значная яго частка ўжо была ўбрана. Бліжэй да ўскрайку працаваў комплекс, які падбіраў падвяленыя валкі і здрабняў іх. Каля яго кучкавалася ў чаканні сваёй чаргі тэхніка. Непадалёк шпарка снавалі трактары з граблямі, якія варушылі скошаную траву — будучае сена. Ужо гатовы духмяны корм падбіралі і скручвалі ў рулоны прэс-падборшчыкі. Дарэчы, ці многія з вас ведаюць, што адна такая катушка важыць звыш 400 кг. А імі толькі на МТК “Цімкавічы”, як расказаў Уладзімір Мацэля, цалкам закладзена сенасховішча, папаўняецца і другое. Для сена, як, дарэчы, і для іншых травяністых кармоў, адным з галоўных паказчыкаў якасці з’яўляецца вільготнасць. Вопытным спецыялістам, такім як, напрыклад, Іван Дудар, не вельмі патрэбны тэрмометр, каб даць заключэнне — сена сухое. І гэта не дзіва, паколькі менавіта ён на сваім МТЗ-1222 з прэсам снуе па палетку, пакідваючы за сабою акуратненькія рулоны. Усяго ж у гаспадарцы, паводле слоў Уладзіміра Мацэлі, працуюць чатыры такія рулонныя прэсы. Каб пабачыць, як закладваецца сянажная траншэя, накіроўваемся на МТК “Цімкавічы”. Па дарозе Уладзімір Юстынавіч паказвае: вось тут ляжаць леташнія кармы, а тут — пазалеташнія, траншэі нават не кранутыя. Крыху далей закладваюцца травы сёлетняга года. На трамбоўцы зялёнай масы працуюць два магутныя трактары: К-700, якім кіруе Аляксандр Чаюк, і “Беларус-3022” яго цёзкі Аляксандра Ярмольчыка. Ужо ад’язджаючы, убачылі, як да траншэі павярнуў “Амкадор”. Такім чынам, увесь светлавы дзень тут на трамбоўцы працуюць тры адзінкі тэхнікі, а ноччу на змену прыходзіць чацвёрты механізатар. На дзень нашага наведвання гаспадаркі (мінулы панядзелак) у траншэі ўжо ляжала 1700 тон зялёнай масы, яшчэ чакалася прыбаўка ў 1000 тон. Травы ў сельгаспрадпрыемстве, як гэта і павінна быць, паспяваюць канвеерам: толькі ўбралі першы ўкос, як адрасла атава. І зноў трэба ўсё пачынаць спачатку. Дарэчы, сёлета, як расказаў Уладзімір Мацэля, у гаспадарцы перазалужылі звыш 900 га, засеялі самымі спажыўнымі кармавымі культурамі, якія хутка пачнуць даваць аддачу.

Маргарыта САКОВІЧ

102

Грубейшие нарушения выявлены на объектах животноводства

21.07.2011
Одним из немаловажных направлений развития АПК является животноводство. Поэтому, чтобы сократить количество пожаров на его объектах, необходимо содержать все здания и помещения в чистоте, электрические сети и оборудование должно отвечать действующим правилам и нормам. Обслуживающему персоналу запрещается применять открытый огонь, курить (разрешается курить только в специально отведенных для этого местах), оставлять теплопроизводящие установки и другие агрегаты без присмотра или поручать наблюдение за ними посторонним лицам, применять для розжига отопительных установок бензин, керосин и другие легковоспламеняющиеся жидкости. Плавкие вставки предохранителей должны быть калиброваны с указанием на клейме номинального тока. Соединения, оконцевания и ответвление жил проводов и кабелей во избежание опасных в пожарном отношении переходных сопротивлений необходимо производить при помощи опрессовки, сварки, пайки или специальных зажимов. Светильники должны быть оборудованы защитными плафонами. Работники, обслуживающие объекты животноводства, должны быть обучены мерам пожарной безопасности и действиям на случай возникновения пожара по специальной программе противопожарного инструктажа. Приведу примеры характерных нарушений норм и правил пожарной безопасности в сельскохозяйственных предприятиях Копыльского района. Так, на светильниках в помещениях МТФ, телятниках, складах отсутствуют защитные плафоны (склад запчастей, СТФ аг. Песочное РСУП «С-з «Луч», МТФ д. Низковичи ОАО «Племзавод «Дусаевщина», МТФ д. Петрилово, мастерские д. Комсомольская ф-ла «Лакнея», МТФ д. Старина ОАО «Малинава» и др.). Электропроводка проложена по временной схеме, не закреплена и не защищена от механических повреждений (МТФ аг. Камень, д. Трухановичи, д. Осовец ОАО «Суворово-Агро»). Эксплуатируется ветхая электропроводка с поврежденной изоляцией (МТФ д. Старина ОАО «Малинава», МТФ аг. Камень, д. Трухановичи, д. Осовец ОАО «Суворово-Агро»). В большинстве хозяйств не организовано обучение специалистов по программе пожарно-технического минимума. Огневые работы проводятся с грубейшими нарушениями правил пожарной безопасности (не выдаются наряды-допуски на проведение огневых работ). С худшей стороны в этом плане отмечу ОАО «Преснаки», где на объектах хозяйствования не установлен строгий противопожарный режим, допускается курение в неустановленных местах, отсутствуют знаки пожарной безопасности. Помещения с содержанием КРС не оборудованы групповой привязью, обеспечивающей при пожаре быстрое освобождение и вывод животных. Объекты не обеспечены первичными средствами пожаротушения согласно нормам. В хозяйстве практически отсутствует энергослужба и, как следствие, не выполнены замеры сопротивления изоляции электропроводки, светильники в животноводческих, складских помещениях не закрыты защитными плафонами. Не разработаны планы устранения противопожарных мероприятий и перспективные планы повышения уровня пожарной безопасности объектов. В ОАО «Суворово-Агро» объекты хозяйствования не обеспечены первичными средствами пожаротушения , МТФ не оборудованы молниезащитой, электропроводка в течение длительного времени не проверялась на сопротивление изоляции. Водонапорные башни не оборудованы соединительными пожарными полугайками для забора воды пожарными автомобилями. В ОАО «П-з «Дусаевщина» не восстановлена молниезащита зданий (СТФ, склад ГСМ в д. Дусаевщина, семенной зерносклад в д. Велешино). Электропроводка в зданиях не проверена на сопротивление изоляции. Практически на всех объектах электрооборудование и электропроводка выполнены и эксплуатируются с нарушениями «Правил устройства электроустановок» (соединение жил проводов выполнено скруткой, ветхая изоляция, на светильниках отсутствуют защитные плафоны). Подключение двигателей навозоудаления на МТФ д. Подгорцы, д. Ст. Копыль, д. Низковичи, СТФ д. Дусаевщина выполнено по временной схеме. Неисправна групповая привязь скота, обеспечивающая при пожаре быстрый вывод животных на всех МТФ этого хозяйства. Отсутствовал здесь и план выполнения противопожарных мероприятий и перспективные планы повышения уровня пожарной безопасности объектов.

Андрей МАТЕЙКО, инженер ИГПН

34

У Капыльскім раёне пільная ўвага надаецца падрыхтоўцы навучальных устаноў да новага навучальнага года.

21.07.2011
На планёрцы ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені заслухоўваюцца вынікі прамежкавых этапаў. Кіраўнік раёна зараз персанальна наведвае шматлікія аб’екты і адсочвае ход работ. Рамонт устаноў і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона знаходзяцца на пастаянным кантролі і ў намесніка старшыні Алы Раеўскай. Яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага года ў раённым аддзеле адукацыі праведзена нарада з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, дзе дэталёва разгледжаны надзённыя пытанні. Як адзначае начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, на дадзены момант падрыхтоўка знаходзіцца ў самым разгары. Многія ўстановы вядуць рамонт, некаторыя з іх ужо на завяршальным этапе. Планава пастаўлены работы ў Быстрыцкай, Лясноўскай, Ванелевіцкай, Старыцкай СШ, дзе завершаны рамонт кабінетнай сістэмы, засталіся бягучыя пытанні па спартыўных збудаваннях і тэрыторыях. Пакуль што праблемнымі з’яўляюцца тыя ўстановы, дзе неабходна выканаць вялікія аб’ёмы работ. Напрыклад, у СШ №2 г. Капыля пры дапамозе раённага бюджэту праводзіцца рамонт сантэхнічных вузлоў і замена вокнаў на шклопакеты, згодна з праграмай энергазберажэння. Узмоцненымі тэмпамі вядуцца работы ў Навасёлкаўскай і Смаліцкой СШ. Па праграме падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона сіламі энергасэрвісу ідзе ўстаноўка дадатковага катла ў Семежаўскай СШ, праз некаторы час пачнецца ў Старыцкай СШ. У Семежаве таксама праводзіцца замена канвентарных батарэй на чыгунныя радыятары, што будзе зроблена і ў Грозаўскай СШ. Прапрацаваны пытанні па паверцы манометраў, цеплалічыльнікаў, перазарадцы вогнетушыцеляў і закупцы новых. Акрамя таго, працягваецца дастаўка торфабрыкету і дроў у навучальныя ўстановы. У адпаведнасці з графікамі працоўнай практыкі навучэнцы аказваюць пасільную дапамогу па падтрымцы ў належным выглядзе прышкольных участкаў, нарыхтоўцы прадукцыі, прымаюць удзел у рамонце. Пэўную дапамогу аказвае і сектар занятасці. З дапамогай беспрацоўных добраўпарадкоўваецца тэрыторыя Доктаравіцкай СШ. Значную фінансавую падтрымку выдзяляюць і базавыя гаспадаркі. Сумесна з Капыльскім райспажыўтаварыствам пра-працавана арганізацыя патыднёвых школьных кірмашоў з багатым асартыментам неабходных тавараў. Дарэчы, прыёмка гатоўнасці навучальных устаноў будзе праведзена адпаведнай камісіяй на працягу двух тыдняў, пачынаючы з 10 жніўня. А зараз супрацоўнікі раённага аддзела адукацыі займаюцца падрыхтоўкай да педагагічных секцый і жнівеньскай педканферэнцыі. — Хацелася б падзякаваць сваім калегам за разуменне і адносіны да справы, — падкрэсліў Аляксей Абросімаў. — Нягледзячы на свой адпачынак, яны непакояцца не толькі пра навучальны працэс, але і ствараюць такія ўмовы, каб вучань ні ў чым не меў патрэбы.

Сяргей КОЗЕЛ

84

В Копыльском районе прошли районные «Зажинки»

21.07.2011
Трэба сказаць, што апошнім часам надвор’е пастаянна паказвае свой капрызны характар. Вось і ў гэты дзень усю раніцу крапаў дождж, які і прымусіў арганізатараў унесці карэктывы ў правядзенне свята: замест палетка са збажыной святочнае дзейства разгарнулася на таку пад навесам. Аднак гэтыя абставіны засмуцілі толькі на некалькі хвілін, паколькі перад удзельнікамі мерапрыемства разгарнулася па-сапраўднаму святочнае дзейства. Гэтаму садзейнічала ўсё: і прыгожыя, перавітыя каляровымі стужкамі стапы, і загорнутыя ў бялюткія сурвэткі і ўзорыстыя ручнікі караваі, і старадаўні абрад, напоўнены песнямі, трапнымі народнымі прыказкамі. І, вядома ж, шчырыя словы павагі да чалавека працы, чыімі рукамі вырашчаны багаты ўраджай сёлетняга года. А ў першую чаргу яны былі скіраваны да механізатараў — сур’ёзных і стрыманых, але гатовых, нягледзячы на святочны тлум, у любую хвіліну прыступіць да работы. Сёлета, як, дарэчы, і кожны год, жніво запатрабуе ад хлебаробаў вялікіх намаганняў. І многае бу- дзе залежаць ад майстэрства і працоўнага настрою механізатараў, прадпрымальнасці кіраўнікоў і адказнасці спецыялістаў, а самае галоўнае — ад іх умення працаваць адной дружнай камандай. Пра гэта гаварыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, які пажадаў усім удзельнікам жніва поспехаў у працы і моцнага здароўя, добрага надвор’я і высокіх намалотаў. “Усяго ў жніво ў раёне ўступяць 188 збожжаўборачных камбайнаў, звыш 180 вадзіцеляў будуць заняты на адвозцы зерня, адзначыў Анатоль Іосіфавіч. — Людзі будуць працаваць на дапрацоўцы збажыны, арганізацыі працы хлебаробаў. Аграрыям раёна неабходна ўбраць больш за 36 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых, прадаць дзяржаве (у лік дзяржзаказу) звыш 25 тыс. тон зерня, з іх 15 тыс. тон харчовай пшаніцы”. Ужо стала добрай традыцыяй для паспяховага вядзення ўборачнай прасіць Боскае блаславенне. Яно прагучала з вуснаў святара — іерэя Сергія, благачыннага цэркваў Капыльскай акругі: “Жадаю, каб Гасподзь бла- славіў вашу працу. Каб была яна плённай, а ў сэрцах нашых быў мір. І каб з гэтым мірам і асаблівым настроем мы шчыравалі на нашай матухне-зямлі”. Пасля кароткай малітвы айцец Сергій пакрапіў святой вадой снапы са збажыной новага ўраджаю, механізатараў і тэхніку, на якой яны будуць працаваць. Жанчыны ў нацыянальных касцюмах уручаюць снапы з новага хлеба кіраўніцтву раёна і гаспадаркі, усім удзельнікам свята, а дырэктару ААТ “Скабін” Віктару Станкевічу вешаюць на шыю каласісты пшанічны вянок. — Сёння мы сталі сведкамі галоўнай падзеі, якая вянчае працу хлебаробаў на працягу года — пачатка ўборачнай кампаніі, — адзначыў Віктар Канстанцінавіч. — І магу запэўніць усіх прысутных, што хлеб на палетках нашай гаспадаркі ёсць. Першыя зжатыя гектары сведчаць пра гэта. Цяпер самае галоўнае: не згубіць ніводнага зярняці, здаць хлеб дзяржаве толькі самай высокай якасці. Сёлета на хлебную ніву ў нас выйдуць 8 камбайнаў. Праз дзень-два закончацца пуска-наладачныя работы на новай сушылцы. Падабраны вопытныя, кваліфікаваныя кадры, і ўвесь наш калектыў мае настрой на хуткую, якасную ўборку і добры рэзультат. Затым усіх прысутных частуюць караваем. І ў першую чаргу яго каштуюць камбайнеры, паколькі смак хлеба дапамагае адчуць значнасць работы.

Маргарыта САКОВІЧ

74

Галоўнае – уборка ўраджаю

21.07.2011
На планёрцы, якую ў мінулы панядзелак правёў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, увага галоўным чынам была сканцэнтравана на правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Як адзначыў кіраўнік раёна, зажынкі ў ААТ “Скабін” прайшлі на высокім узроўні, а наперадзе — самы адказны момант. Патрэбна ўбіраць рапс, збожжавыя. Вялікая роля на жніве адводзіцца тэхналагічным групам, створаным з ліку адказных супрацоўнікаў упраўлення райсельгасхарчу і абслуговых арганізацый з мэтай якаснага правядзення ўборачных работ. На жніве не павінна быць страт, засяродзіў увагу Анатоль Іосіфавіч. Ён таксама нагадаў, што вялікім стымулам для паспяховага правядзення работ з’яўляецца заахвочванне перадавікоў. Чалавек працы павінен быць у цэнтры ўвагі работы ідэалагічнага і прафсаюзнага актываў, сродкаў масавай інфармацыі. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк спынілася на асноўных момантах правядзення сельгасработ, удзеле ў ім не толькі вяскоўцаў, але і прадстаўнікоў іншых арганізацый. Тут жа было закранута і пытанне вытворчасці малака. Намеснікі старшыні райвыканкама Леанід Бурак, Ала Раеўская далажылі аб ходзе работ па сваіх напрамках дзейнасці. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня засяродзіў увагу прысутных на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый, даручыў кіраўнікам адпаведных структур разгледзець скаргі, якія паступілі на яго імя па тэлефоне.

Марыя ШЭІНА

46

Ацанілі работу

21.07.2011
У мінулы панядзелак на Капыльшчыне адбылося выязное пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці па пытанні “Аб выніках комплекснай праверкі развіцця Капыльскага раёна і ацэнкі работы мясцовых органаў кіравання па паляпшэнні эканамічнага стану дадзенага рэгіёна”. Перад пасяджэннем калегіі быў арганізаваны практычны семінар па пытаннях эфектыўнасці функцыянавання галін эканомікі  рэгіёна  (па маршруце,  распрацаваным Камітэтам дзяржкантролю).

Марыя ШЭІНА

59

Закуп малака

20.07.2011
З пачатку года ў разліку на адну карову з уласных падвор’яў па раёне закуплена 783 кг малака (106% да 2010 года). Найбольшыя прыбаўкі дасягнуты ў Браткаўскім (+214 кг), Семежаўскім (+169 кг) і Доктаравіцкім (+110 кг) сельскіх Саветах.
72

Забеспячэнне кармамі

20.07.2011
Аператыўна да забеспячэння кармамі прыватнага статка аднесліся ў гаспадарках Пацейкаўскага сельскага Савета. ААТ “Прагрэс-2010” і “Душава” выдзелілі больш чым па дзве тоны сена на карову, у тым ліку бясплатна на цяля. У гэтым плане таксама добра спрацавалі ў ААТ “Піянер-Агра”, РСУП “Бабоўня”, СГФ “Крыніца”.
40

А Вы делали так?

20.07.2011
Смородина… к мясу Потребуется: 2,5 кг черной смородины, 0,5 л уксуса, 1 кг сахара. Смородину промыть, отцедить. Веточки с ягодами разложить в банки, залить горячей заливкой из уксуса и сахара. Банки плотно закрыть и держать в холодном месте. Сервировать смородину в качестве гарнира к печеному или жареному мясу, к рыбе. Малиновое варенье…в свч Ингредиенты: малина свежая – 500 г, сок половинки лимона, сахар-песок – 250—300 г. Ягоды перебираем. Выкладываем в посуду для СВЧ и поливаем соком лимона, посыпаем сахаром, перемешиваем. Помещаем емкость с вареньем (крышкой не накрываем) в обычную микроволновую печь на 15—17 мин. И доводим до готовности при 100% уровне мощности. Во время готовки мешаем один раз. Если варенье заготавливается на зиму, то сразу же горячим перекладываем его в чистую пастерилизованную банку и закрываем плотной или закручиваем металлической крышкой. К чаю подаем варенье  в остывшем виде. При использовании мороженой ягоды ее не следует предварительно размораживать, достаточно просто подержать в микроволновке на 3-4 мин. подольше. Варенье из черной смородины и черники Потребуется: ягоды (смородина черная — 2 ст., черника — 2 ст.), сахар — 2 ст. черную смородину и чернику перебрать, промыть.  Всe пропустить через мясорубку. Засыпать сахаром, перемешать  и проварить 15-20 минут.  Разложить по баночкам, закрыть простыми крышками. Приятного аппетита!

Алина МИНАХОРЯН,  г. Копыль

67

Семейное счастье нельзя получить в подарок

20.07.2011
Дружная и любящая семья — это действительно настоящее счастье. И его не купить ни за какие деньги, его надо строить собственным терпением, вниманием и заботой, как бы сложно иногда не было. Именно по этому принципу живут Степан и Мария Ерш из д. Бобовня Копыльского района. Родом Степан Степанович и Мария Мечиславовна из Гродненской области. Познакомились они, когда учились на подготовительном отделении Гродненского медицин- ского института. Своей неповторимостью и красотой девушка очаровала молодого человека. Стали встречаться, а после окончания трех курсов медицинского и свадьбу сыграли. Через год у Степана и Марии родилась дочь Ольга.  Академический отпуск молодые родители решили не брать, вместе стойко выдерживали лекции, зачеты и экзамены. И вот в руках – заветные дипломы молодых специалистов. После пройденной интернатуры (на базе Солигорской ЦРБ) по распределению молодая пара попала работать в Бобовнянскую участковую больницу. Степана Степановича назначили главным врачом, а его супругу – врачом-терапевтом. Здесь же родилась и вторая дочь. Родители сумели вырастить из девочек хороших людей, обеим дали достойное образование. Ольга окончила институт управления и работает юристом в Минске, а Наталья — Минский педагогический университет, после которого устроилась на работу  в СШ № 2 г. Копыля педагогом-дефектологом, правда, теперь находится в отпуске по уходу за ребенком. С 2004 года, после реорганизации местного медицинского учреждения в больницу сестринского ухода и амбулаторию, Степан Степанович и Мария Мечиславовна, пройдя соответствующую специализацию, работают участковыми врачами. Кстати, в августе текущего года исполнится 30 лет, как они посвятили себя медицине Копыльщины. Коллеги ценят семейную пару врачей за ум, порядочность и ответственность, друзья – за гостеприимство и веселый нрав. Они располагают к себе с первого взгляда, могут найти подход к любому из своих пациентов. А иначе в их работе нельзя! Степан Степанович и Мария Мечиславовна выросли в деревне, поэтому к работе на земле были приучены с детства. Как и все сельские жители, мои герои имеют свой дом, приусадебное хозяйство, живность. Так что есть у них всегда свежие овощи и фрукты. Но самое главное и бесценное – это их любовь и забота. Мария Мечиславовна успевает все: выслушать жалобы своих пациентов и назначить им соответствующее лечение, хлопотать на кухне, балуя родных домашней выпечкой, сделать прополку в огороде, накормить живность, а также уделить должное внимание родным. Конечно, и Степану Степановичу  приходится трудиться немало: нужно и дровами на зиму запастись, и урожай с приусадебного участка убрать. Но что такое труд жены, мамы и хозяйки, знает только женщина, которая является надежным тылом и железной опорой каждому члену своей дружной семьи. В 2008 году Степан Степанович тяжело заболел. Однако, понимание, забота и поддержка любимой жены и дочерей в трудную минуту помогли справиться с недугом. Вот так, в мире и согласии, живут мои герои на протяжении уже 38 лет. И хотя свободного времени у них не так уж много, каждую такую минуту они стараются посвятить друг другу. Правда, есть у Степана Степановича и свои увлечения: зимой он охотится, а летом – рыбачит. И можно с уверенностью  сказать, что мои герои поистине счастливы. А как же? Хорошая семья и любимая работа. Это действительно тот случай, когда хочется идти на работу, а вечером домой. — А дело все в желании и умении радоваться жизни, — отмечают мои собеседники.  — Ведь согласитесь, что семейное счастье нельзя получить в подарок. Его творит понимание и жизненная мудрость, вот только хватило бы здоровья и сил. А еще в сердцах моих героев помещается вселенская любовь друг к другу, дочерям, к пока единственному внуку и вообще к людям.

Татьяна БОХАН

105

Организованный вывоз мусора — выгодно и удобно

20.07.2011
Одним из главных направлений в работе Грозовского сельисполкома по благоустройству населенных пунктов является организованный сбор мусора от населения. Согласно решению Копыльского районного исполнительного комитета №831 от 14 мая 2010 года КУП «Копыльское ЖКХ» совместно с сельисполкомом заключило договоры с населением по сбору, вывозу и захоронению коммунальных отходов. На территории Грозовского сельсовета расположено 18 населенных пунктов, в которых проживают 1350 человек, число хозяйств — 599. Работники сельисполкома, старейшины деревень, депутаты сельского Совета побывали в каждом доме, поговорили с каждым человеком. В результате большая часть хозяев домовладений заключили с КУП «Копыльское ЖКХ» договоры на сбор и вывоз мусора. Установлена плата из расчета 600 рублей в месяц на 1 человека, разработаны графики выезда мусоровоза в населенные пункты, вывешена данная информация на досках объявлений в деревнях. Вроде все ясно и продуманно, но возникла новая проблема: в обязанности водителя не входит сбор мусора, а только движение по маршруту. В итоге, не все, заключившие договоры, смогли воспользоваться данной услугой в назначенный день и время: кто-то не смог это сделать в силу возраста, кто-то — по причине занятости. Согласно распоряжению председателя Копыльского районного исполнительного комитета А. И. Жданени хозяйства стали выделять рабочего для своевременного и качественного сбора мусора при следовании мусоровоза по маршруту. Это сняло проблему, вызвало положительные отзывы у населения. За год работы не наблюдалось срывов графиков выезда мусоровоза. Население довольно: в назначенный день выставил мешок с мусором — и занимайся своими делами. Процесс заключения договоров не закончен: люди, в свое время отказавшиеся от услуг ЖКХ, теперь, посмотрев на слаженную работу, сами приходят в сельисполком, интересуются данной услугой и заключают договоры. Результатом такой деятельности стало уменьшение количества стихийных мусоросвалок, все больше появляется радующих глаз усадеб, улиц и деревень. Нельзя равнодушно пройти мимо усадеб Нины  Ивановой, Александра  Бочко, Тамары  Минько, Андрея  Демидчика (д. Преснаки), Сергея  Бересневича, Виктора  Мороза, Владимира  Гучека (д. Конюхи), Игоря  Дубины, Анатолия  Солодухи, Виктора  Карусейчика, Виктора  Демидчика (аг. Грозово). Утопает в цветах небольшая деревенька Гривень, где каждый хозяин старается сделать свою усадьбу лучше. Отличительной чертой деревни является то, что из 39 усадеб 33 являются дачами. Кажется, что хозяева соперничают друг с другом, благоустраивая свои дома и территории вокруг них. Сельисполком и далее будет продолжать работу по благоустройству деревень и наведению санитарного порядка в них, работать с населением в данном направлении. Хочется, чтобы наши агрогородки и деревни были чистыми и ухоженными, чтобы они утопали в зелени и цветах, чтобы в сельской местности оставалась молодежь и звучал детский смех. Жанна СКРИГАН, председатель Грозовского сельисполкома