Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

В Копыльском районе прошли районные «Зажинки»

21.07.2011
Трэба сказаць, што апошнім часам надвор’е пастаянна паказвае свой капрызны характар. Вось і ў гэты дзень усю раніцу крапаў дождж, які і прымусіў арганізатараў унесці карэктывы ў правядзенне свята: замест палетка са збажыной святочнае дзейства разгарнулася на таку пад навесам. Аднак гэтыя абставіны засмуцілі толькі на некалькі хвілін, паколькі перад удзельнікамі мерапрыемства разгарнулася па-сапраўднаму святочнае дзейства. Гэтаму садзейнічала ўсё: і прыгожыя, перавітыя каляровымі стужкамі стапы, і загорнутыя ў бялюткія сурвэткі і ўзорыстыя ручнікі караваі, і старадаўні абрад, напоўнены песнямі, трапнымі народнымі прыказкамі. І, вядома ж, шчырыя словы павагі да чалавека працы, чыімі рукамі вырашчаны багаты ўраджай сёлетняга года. А ў першую чаргу яны былі скіраваны да механізатараў — сур’ёзных і стрыманых, але гатовых, нягледзячы на святочны тлум, у любую хвіліну прыступіць да работы. Сёлета, як, дарэчы, і кожны год, жніво запатрабуе ад хлебаробаў вялікіх намаганняў. І многае бу- дзе залежаць ад майстэрства і працоўнага настрою механізатараў, прадпрымальнасці кіраўнікоў і адказнасці спецыялістаў, а самае галоўнае — ад іх умення працаваць адной дружнай камандай. Пра гэта гаварыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, які пажадаў усім удзельнікам жніва поспехаў у працы і моцнага здароўя, добрага надвор’я і высокіх намалотаў. “Усяго ў жніво ў раёне ўступяць 188 збожжаўборачных камбайнаў, звыш 180 вадзіцеляў будуць заняты на адвозцы зерня, адзначыў Анатоль Іосіфавіч. — Людзі будуць працаваць на дапрацоўцы збажыны, арганізацыі працы хлебаробаў. Аграрыям раёна неабходна ўбраць больш за 36 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых, прадаць дзяржаве (у лік дзяржзаказу) звыш 25 тыс. тон зерня, з іх 15 тыс. тон харчовай пшаніцы”. Ужо стала добрай традыцыяй для паспяховага вядзення ўборачнай прасіць Боскае блаславенне. Яно прагучала з вуснаў святара — іерэя Сергія, благачыннага цэркваў Капыльскай акругі: “Жадаю, каб Гасподзь бла- славіў вашу працу. Каб была яна плённай, а ў сэрцах нашых быў мір. І каб з гэтым мірам і асаблівым настроем мы шчыравалі на нашай матухне-зямлі”. Пасля кароткай малітвы айцец Сергій пакрапіў святой вадой снапы са збажыной новага ўраджаю, механізатараў і тэхніку, на якой яны будуць працаваць. Жанчыны ў нацыянальных касцюмах уручаюць снапы з новага хлеба кіраўніцтву раёна і гаспадаркі, усім удзельнікам свята, а дырэктару ААТ “Скабін” Віктару Станкевічу вешаюць на шыю каласісты пшанічны вянок. — Сёння мы сталі сведкамі галоўнай падзеі, якая вянчае працу хлебаробаў на працягу года — пачатка ўборачнай кампаніі, — адзначыў Віктар Канстанцінавіч. — І магу запэўніць усіх прысутных, што хлеб на палетках нашай гаспадаркі ёсць. Першыя зжатыя гектары сведчаць пра гэта. Цяпер самае галоўнае: не згубіць ніводнага зярняці, здаць хлеб дзяржаве толькі самай высокай якасці. Сёлета на хлебную ніву ў нас выйдуць 8 камбайнаў. Праз дзень-два закончацца пуска-наладачныя работы на новай сушылцы. Падабраны вопытныя, кваліфікаваныя кадры, і ўвесь наш калектыў мае настрой на хуткую, якасную ўборку і добры рэзультат. Затым усіх прысутных частуюць караваем. І ў першую чаргу яго каштуюць камбайнеры, паколькі смак хлеба дапамагае адчуць значнасць работы.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей