На планёрцы, якую ў мінулы панядзелак правёў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, увага галоўным чынам была сканцэнтравана на правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур.
Як адзначыў кіраўнік раёна, зажынкі ў ААТ “Скабін” прайшлі на высокім узроўні, а наперадзе — самы адказны момант. Патрэбна ўбіраць рапс, збожжавыя. Вялікая роля на жніве адводзіцца тэхналагічным групам, створаным з ліку адказных супрацоўнікаў упраўлення райсельгасхарчу і абслуговых арганізацый з мэтай якаснага правядзення ўборачных работ. На жніве не павінна быць страт, засяродзіў увагу Анатоль Іосіфавіч. Ён таксама нагадаў, што вялікім стымулам для паспяховага правядзення работ з’яўляецца заахвочванне перадавікоў. Чалавек працы павінен быць у цэнтры ўвагі работы ідэалагічнага і прафсаюзнага актываў, сродкаў масавай інфармацыі.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк спынілася на асноўных момантах правядзення сельгасработ, удзеле ў ім не толькі вяскоўцаў, але і прадстаўнікоў іншых арганізацый. Тут жа было закранута і пытанне вытворчасці малака.
Намеснікі старшыні райвыканкама Леанід Бурак, Ала Раеўская далажылі аб ходзе работ па сваіх напрамках дзейнасці.
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня засяродзіў увагу прысутных на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый, даручыў кіраўнікам адпаведных структур разгледзець скаргі, якія паступілі на яго імя па тэлефоне.
Марыя ШЭІНА
Комментарии