Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

87

Марии Григорьевне Ждан из Копыля исполнилось 100 лет

14.07.2011
У чым сакрэт даўгалецця капылянкі Марыі Рыгораўны Ждан, якая днямі адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння? Яна лічыць так: «Усё жыццё ні з кім не сварылася, нікога не крыўдзіла. І са мной ніхто не сварыўся. Таму, мабыць, Бог і дараваў мне такі доўгі век». Нарадзілася Марыя Рыгораўна ў вёсцы Навасёлкі Браткаўскага сельскага Савета. У 1934 годзе выйшла замуж за Філіпа Міхайлавіча Ждана, які пражываў у в. Вялікія Прусы. У сям’і нарадзіліся трое дзяцей – сыны Аляксандр, Віктар і дачка Ніна. 23 чэрвеня 1941-га Філіпа Міхайлавіча прызвалі ў рады Чырвонай Арміі, і Марыя Рыгораўна засталася адна з трыма дзецьмі. У верасні 1942 года адбылася страшная трагедыя ў жыцці вёскі: карнікі на працягу двух дзён катавалі і расстрэльвалі мірнае насельніцтва, знішчалі агнём дамы мясцовых жыхароў. Сведкамі гэтых лютых здзекаў была і сям’я Ждан. Цудам яны засталіся ў жывых… Ужо праз некалькі гадоў пасля вайны стала вядома, што ў жніўні 1944 года Філіп Міхайлавіч прапаў без вестак. Так Марыя Рыгораўна і гадавала дзяцей адна. Шчыра працавала ў калгасе “Шлях Камуны” (пасля – “Труд”). Розную работу даводзілася выконваць: і цапамі збожжа малаціць, і араць, і кароў даіць. Адным словам, дзе трэба былі рабочыя рукі, там і працавала. Нават і цяпер, калі за плячыма ўжо 100 гадоў жыцця, Марыя Рыгораўна не сядзіць на месцы: можа і грады папалоць, і іншую работу дапаможа зрабіць. У дзень нараджэння юбіляркі, якая жыве цяпер разам з дачкой Нінай, са значнай падзеяй у яе жыцці прыйшлі павіншаваць і прадстаўнікі раённай улады – намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціна Давідчык, інспектар па асноўнай дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Дземянкова. Яны пажадалі жанчыне моцнага здароўя, а таксама ўручылі кветкі і грашовую прэмію.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей