Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

48

КСУП “Грозава-агра”: праца на перспектыву

12.09.2012
Аляксандр Рыбак, дырэктар КСУП «Грозава-агра»: — Ускладаем вялікія спадзяванні на рэканструкцыю фермаў. Дзякуючы гэтаму павялічыцца пагалоўе жывёлы, узрасце валавы надой малака. Жывёлагадоўля дае стабільны даход – больш чым 60%. Раслінаводства павінна працаваць на гэту галіну. Атрымалі збожжа, зрабілі камбікорм, і як вынік – з гэтага будзе малако і мяса. На перспектыву ў раслінаводстве прагназуем павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне валу збожжа, у тым ліку за кошт кукурузы. У гаспадарцы хапае тэхнікі, каб пасеяць і ўбраць ураджай у аптымальныя тэрміны. Кадравае пытанне таксама вырашаецца няблага. Кожны год калектыў папаўняецца моладдзю. Маладым спецыялістам мы даём жыллё, забяспечваем неабходнай заработнай платай. Аднак адчуваецца яшчэ недахоп інжынерных работнікаў, агранамічнай службы, загадчыкаў фермаў. Калі ў каго з’явіцца жаданне працаваць у нашым сельгаспрадпрыемстве, прыязджайце да нас. Будзем рады вам! Наш адрас: аг. Грозава, вул. Слуцкая, 21. Кантактныя тэлефоны: 31-6-71 (дырэктар Аляксандр Валянцінавіч Рыбак), 31-6-31 (галоўны бухгалтар Марыя Іванаўна Іванова), 31-6-32 (аддзел кадраў Валянціна Іванаўна Цвірко). Рэканструкцыя — патрабаванне часу У КСУП “Грозава-агра” рэканструкцыя праходзіць на малочнатаварнай ферме “Папоўцы”. Раней у гэтым будынку ўтрымліваліся цялушкі. Зараз жа ён пераабсталёўваецца пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы з устаноўкай падвясной монарэльсы фірмы “ДэЛаваль” (дойка) з кампьютарным улікам. Плануецца размясціць у памяшканні 180  кароў. Як паведамілі ў сельгаспрадпрыемстве, на дадзены момант на рэканструкцыю ўжо асвоена 1 млрд 750 млн  рублёў. Праведзена замена даху (з выкарыстаннем празрыстага шыферу), стойлавага абсталявання. У хуткім часе з’явіцца забетанаваная выгульная пляцоўка, сянажная яма на 2,5 тысячы тон, пляцоўка для захоўвання гною. Ужо зроблены асемянатарская, ветаптэка, малочная, закуплены халадзільнік на пяць тон малака. Паляпшаюцца ўмовы для працы жывёлаводаў: адрамантаваны бытавыя пакоі, душ, раздзявальня. Будзе зманціравана цэнтральнае ацяпленне, дзеля чаго закуплены новы кацёл, пераробліваецца сістэма каналізацыі. Як адзначыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рыбак, на рэканструкцыю будзе асвоена каля 3,5 млрд рублёў, а завяршыцца яна павінна ў кастрычніку. Ад уборачнай да сяўбы Аграрыі КСУП “Грозава-агра” задаволены вынікамі сёлетняй уборачнай кампаніі. Прайшла яна ў аптымальныя тэрміны – за 12 працоўных дзён. Збожжавыя, зернебабовыя ўбраны на 1211 га, намалочана 4976 т (плюс 900 т да ўзроўню 2011 г.). Ураджайнасць таксама на 8 ц/га перавысіла мінулагодні паказчык і склала 41,1 ц/га. Увогуле ўборачная прайшла без праблем, камбайнеры ў гаспадарцы вопытныя, з адказнасцю аднесліся да справы. Цяпер у “Грозава-агра” вядзецца закладка ўраджаю наступнага года. На сяўбе азімых культур задзейнічаны два пасяўныя агрэгаты, якімі плануецца выканаць работы на 800 га. Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Мікалая Млынарчыка, штодзень засяваецца каля 70 га. Калі будзе спрыяць надвор’е, то да 25 верасня сяўба азімых будзе завершана. У сельгаспрадпрыемстве ўжо пасеяна 250 га азімага рапсу, усходы якога вельмі радуюць. Цяпер вядуцца ахоўныя мерапрыемствы. Як на ўборачнай, так і на пасяўной заняты адказныя механізатары. У іх ліку можна назваць Івана Васцьянава і Аляксандра Нераненю, а на падвозцы насення да сеялкі заняты Іван Місько. У гаспадарцы ўпэўнены, што з такімі адказнымі спецыялістамі, майстрамі сваёй справы, усе работы будуць выкананы своечасова і якасна. Стаўка на маладых Марыя Іванова родам з Магілёўскага раёна, але па размеркаванні трапіла ў КСУП “Грозава-агра”, працуе тут галоўным бухгалтарам. Закончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”. Гаспадарка выдзеліла Марыі для пражывання дом. Аб калегах адклікаецца добрымі словамі. “У нас цудоўны дырэктар прадпрыемства – Аляксандр Рыбак, – падзялілася Марыя. – Атмасфера ў калектыве вельмі цёплая, і людзі прыемныя, адразу зразумела, што праблем у адносінах не будзе”. Акрамя работы галоўным бухгалтарам, Марыя ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці мясцовага дома культуры. Сяргей Булат у КСУП “Грозава-агра” працуе ўжо больш за два гады. Скончыў БДАТУ па спецыяльнасці “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”. Адразу, калі прыехаў на працу, быў прызначаны інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка. Потым атрымаў пасаду галоўнага інжынера. Сам Сяргей жыве ў Капылі, адкуль і родам. “Калектыў прыняў вельмі цёпла, ужыўся лёгка, - прызнаецца Сяргей. – Многа раілі, аказвалі вялікую падтрымку.”    
42

Экспрэс-інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 11 верасня

12.09.2012
Гаспадаркамі раёна пасеяна 9254 га азімых культур, што складае 37,8% да плана. Больш чым на палове плошчаў ужо праведзены гэтыя работы ў ААт «Скабін», СГФ «Крыніца», ДП «Саўгас «Лясное». Цукровыя буракі ўбраны на 812 га (14,1% да неабходнага), накапана 25 765 т пры сярэдняй ураджайнасці 317,3 ц/га, рэалізавана 23 866 т. Бульба выкапана на 319 га (28,7% да плана). Сабрана 8153 т другога хлеба, сярэдняя ўраджайнасць складае 256 ц/га. Нарыхтавана 50 310 т кукурузы на зялёны корм і сілас. Убрана гэта культура на 1989 га (24% да неабходнага). Надой малака ад адной каровы па раёне складае 12,49 кг, што на 0,43 кг больш, чым у мінулым годзе.    
69

Эпох связующая нить

12.09.2012
или Несколько фотоштрихов к портрету включенного  в Список всемирного наследия ЮНЕСКО дворцово-паркового ансамбля г. Несвижа - культурной столицы Беларуси 2012 года. Отреставрированный дворцово-парковый ансамбль в Несвиже, с которым в июле ознакомился Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко, стал доступным для посещения и белорусов, и гостей нашей страны. Ожидается, что до конца года здесь побывают около 300 тысяч посетителей. Одними из первых посетили настоящую сокровищницу Беларуси и главные редакторы региональных СМИ Минской области. Экскурсовод Татьяна Русинович настолько интересно рассказала нам об истории замка, что хочется еще и еще раз побывать в этом удивительном уголке нашей земли, где тесно переплетается день сегодняшний и день вчерашний, где невольно ловишь себя на мысли: насколько неисчерпаемы созидательные силы и способности нашего народа, насколько прекрасны произведения отечественного зодчества. За небольшой отрезок времени журналисты с интересом познакомились с отреставрированным замком, интерьерами княжеских покоев, замковой каплицы, Золотого, Белого бального, Охотничьего, Малого столового, Гетманского залов, других помещений. 57% экспозиций представляют оригинальные предметы XVI—начала XIX века, остальное — копии и современные воспроизведения старинных оригиналов. Красота и изящество, присущие роду Радзивиллов, живут и поныне, благодаря огромной поддержке государства, где с любовью и уважением относятся к культурному наследию своего Отечества. Мария ШЕИНА Фото автора  
45

Мінск адзначыў чарговую гадавіну

12.09.2012
Шырока і радасна жыхары і госці горада Мінска адзначылі 945-годдзе сталіцы нашай рэспублікі. Святочныя мерапрыемствы праходзілі на працягу трох дзён і практычна на ўсіх гарадскіх сцэнічных пляцоўках. Да ўдзелу ў мерапрыемствах далучыліся і прадстаўнікі Капыльшчыны. Афіцыйная дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем была запрошана на свята ў Цэнтральны раён. У парку Перамогі капыляне разгарнулі “Пацешную паляну”, наведаць якую гасцінна запрашалі ўдзельнікі клуба нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі”, народнага калектыву народнай песні “Спадчына”, народнага клуба майстроў “Скарбонка”. Хлебам-соллю сустракалі капыляне на сваім падвор’і кіраўніка Адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Уладзіміра Кухарава і яго паплечнікаў. Падаравалі ім цудоўныя народныя песні, запрасілі пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні і наведаць міні-выставу творчасці народных майстроў нашага раёна. З цікавасцю знаёміліся мінчане з работамі разьбяра па дрэве Івана Васілевіча, ткачыхі з Семежава, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Валянціны Кіені, якая прыехала на свята з навучэнкамі “Школы ткачоў”, што працуе пры раённым цэнтры ткацтва. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас мастака Юрыя Дударава, з захапленнем разглядалі гаспадары свята вышытыя іконы Валянціны Бірулі, вырабы са скуры Міланы Мароз і з салёнага цеста — Таццяны Волкавай. Галоўнае месца імправізаванага падвор’я займала створаная намаганнямі супрацоўнікаў раённага Цэнтра культуры цікавая кампазіцыя з дароў капыльскіх садоў і агародаў. Увогуле ж у гэты дзень на беразе Камсамольскага возера адначасова працавала мноства пляцовак. Паколькі асаблівасцю Цэнтральнага раёна з’яўляецца тое, што ён размешчаны ў гістарычнай частцы горада, арганізатары свята вялікую ўвагу звярнулі на гэты аспект. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбылося тэатралізаванае дзейства, у якім прынялі ўдзел тэатр гістарычнага танца і капэла беларускіх народных інструментаў “Гуды”, якія паказалі “гістарычныя карцінкі” горада і раёна. Побач размясціў- ся рыцарскі гарадок, дзе да ўвагі гасцей былі прапанаваны рыцарскія даспехі і зброя, прадметы ўжытку Сярэднявечча, паказаны элементы рыцарскага бою, старадаўнія гульні. На адной з паркавых алеяў разгарнуўся “Горад майстроў” — выстава-продаж выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гледачы пазнаёміліся з мастацтвам пляцення з саломы і лазы, выцінанкай, бісерапляценнем, разьбой па дрэве і многімі іншымі відамі творчасці, а таксама мелі магчымасць набыць рэчы, якія ім спадабаліся. У “Дзіцячым гарадку” размясціліся гульнёвыя атракцыёны, там жа клоўны і роставыя лялькі ў выглядзе казачных персанажаў праводзілі гульні, конкурсы і вясёлыя спаборніцтвы для дзяцей і іх бацькоў. На “Алеі творчасці” навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў прапанавалі калекцыю карцін, прысвечаных роднаму гораду, тут жа прайшоў дзіцячы пленэр “Я малюю Мінск”. У зялёнай зоне размясціўся “Спартыўны гарадок” з вялікай праграмай самых розных спаборніцтваў і гульняў. Увесь час з галоўнай сцэнічнай пляцоўкі даносіліся гукі музыкі: тут сваім майстэрствам мінчан радавалі спевакі, музыканты і танцоры. Шырокі асартымент прадукцыі прапаноўвалі наведвальнікам гандлёвыя прадпрыемствы Цэнтральнага раёна г. Мінска. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
35

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 26)

12.09.2012
Сесія. Учора адбылася выязная 24-я сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, на якой было разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па навя- дзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2012 годзе». Сходы. На працягу першых двух тыдняў новага навучальнага года ва ўстановах адукацыі раёна, у тым ліку і дадатковай, праходзяць агульныя бацькоўскія сходы. У ліку галоўных тэм на іх разглядаюцца вынікі работы за мінулы год, прафілактыка дзіцячага дарожнага траўматызму, абмежаванне часу знаходжання на вуліцы для непаўналетніх, арганізацыя харчавання і інш. Дапамога. Работнікі  прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада аказваюць дапамогу аграрыям раёна ва ўборцы ўраджаю. Частка працоўнага дэсанта задзейнічана на палях КСУП “С “Лясное”,  дзе капыляне ўбіраюць цыбулю-сеянку. Гараджане адпрацавалі ў гаспадарцы больш за 440 чалавека-дзён. Моладзь. У раёне створана  маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзяць  прадстаўнікі арганізацый сацыяльнай сферы. Наведваючы працоўныя калектывы раёна, моладзь расказвае аб дзейнасці сваіх структур, адказвае на хвалюючыя пытанні. Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў ААТ “Скабін”, разлікова-касавым цэнтры №6 у г. Капылі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіжа. КАДРЫ. УАЗ «Капыльская ЦРБ» сёлета папоўнілася 12 маладымі спецыялістамі: 2 з іх – з вышэйшай адукацыяй, 2 – урачы-інтэрны, астатнія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падрыхтавалі М. ШЭІНА, С. КОЗЕЛ, С. ЛАЗОЎСКІ, Т. БОХАН  
27

(CMigrator copy 2)

11.09.2012

Ідзе падпіска НА РАЁННУЮ ГАЗЕТУ “Слава працы” на чацвёрты квартал 2012 года.

Кошт  падпіскі на месяц: індывідуальнай - 11 800 руб., ведамаснай - 23 500 руб. Заставайцеся з намі!  
43

В борьбе за жизнь…

11.09.2012
О том, как своевременно оказать помощь человеку, склонному к суицидальному поведению, и где можно получить профессиональную психологическую консультацию, читателям «СП» расскажут специалисты разных сфер деятельности. Педагог-психолог ГУО «СПЦ Копыльского района», магистр психологических наук Петр ЛОБОВ: — Попытка самоубийства – это крик о помощи, вызванный желанием привлечь внимание к своей беде или вызвать сочувствие у окружающих. Родителям для того, чтобы сформировать антисуицидальные установки у ребенка, необходимо постоянно с ним общаться, не оставлять его наедине со своими мыслями, вселять уверенность в свои силы и возможности, проявлять сочувствие и понимание, окружать теплом и заботой, осуществлять контроль над поведением ребенка, анализировать его отношения со сверстниками. Это поможет повысить его психологическую защиту и внутреннюю уверенность в себе. Получить профессиональную психологическую консультацию можно в ГУО «СПЦ Копыльского района», а также по телефону доверия 56-2-83. Вы также можете оставлять свои вопросы к психологу на страничке в социальной сети «В контакте» по адресу: www.vk.com/id26373811. Психолог ОСАиР ГУ «Копыльский ТЦСОН» Ирина БЕНЕШ: — Чтобы своевременно оказать помощь человеку, склонному к суицидальному поведению, не отталкивайте его, если он решил разделить свои проблемы с вами. Убедите его в том, что непременно есть человек, к которому можно обратиться за помощью. Покажите, что вы хотите поговорить о чувствах и не осуждаете его за них. Позвольте человеку высказаться, не прерывайте его. Нужно помнить, что необходимое условие прогресса, создания правды, истины и красоты - есть жизнь. Поэтому все силы общества, науки и каждого человека должны быть положены на борьбу за жизнь. С этой целью в отделении социальной адаптации и реабилитации ГУ «Копыльский ТЦСОН» функционирует телефон доверия 51-3-46 (анонимно). Фельдшер наркологического кабинета УЗ «Копыльская ЦРБ» Вячеслав МАТУСЕВИЧ: — Внимательные близкие могут распознавать ранние симптомы кризиса и вовремя обратиться к специалистам (психологам, психотерапевтам, психиатрам). Дети и подростки, предпринявшие попытки самоубийства, с импульсивными и демонстративными суицидальными действиями, связанными с конфликтами (дома, в школе, в среде сверстников), в первую очередь нуждаются в тщательной психолого-педагогической, психотерапевтической помощи. В случае кризисной ситуации вы можете обратиться за экстренной психологической помощью по телефону: 8(017) 202-04-01. Подготовила Татьяна БОХАН  
83

З партызанскай загартоўкай

11.09.2012
Аддаляюцца гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца былых франтавікоў і партызанаў. Няма ўжо ўдзельнікаў вайны ў маёй Бабавенцы, суседніх вёсках Ржаўка, Выня, Дарагавіца, Печураны. Таму вельмі важна мець сустрэчу з жывымі ветэранамі, паслухаць голас, звон іх узнагарод, запісаць успамін аб гераічных баях. Яшчэ ў 70-я гады я працаваў бібліятэкарам і загадчыкам клуба ў вёсцы Печураны. Мяне людзі ведалі, і я добра ўсіх ведаў, бываючы амаль у кожнай хаце з кнігай, запрашаючы многіх на канцэрты самадзейнасці, вечары адпачынку. Памятаецца, калі я сабраў фотаздымкі загінуўшых людзей у Вялікай Айчыннай вайне і зрабіў стэнд “Яны загінулі за Радзіму”, то ў клуб часта прыходзілі паглядзець са слязьмі на сваіх бацькоў, братоў, родных. Прыходзіў і Жэнік Квяткоўскі са сваім братам Мішам, што прыехаў у госці да яго, каб паглядзець на загінуўшага іх старэйшага брата Івана. Міша павітаўся са мною, пахваліў за гэтую работу. Прайшлі дзясяткі гадоў. Я даўно на пенсіі, але яшчэ па меры здароўя цікаўлюся грамадскімі справамі, атрымліваю пісьмы, званкі. Аднойчы атрымаў такое пісьмо: “Здравствуй, Владимир! Мы не знаем друг друга, но я тебя знаю по твоим выступлениям в газете “Слава працы”, которую я выписываю, хотя живу в Минске. Я их сохраняю, иногда перечитываю. Очень нравятся твои заметки о ветеранах, людях Печуран: “Печуранскія доўгажыхары”, “Сон у летнюю ноч” и другие, в которых ты пишешь о знакомых мне с детства людях и околицах деревни и соседних деревень…” І подпіс — Міхаіл Квяткоўскі. Я адказаў яму пісьмом, расказаў, што я ёсць той самы бібліятэкар і загадчык клуба, які працаваў у Печуранах. Вось такое атрымалася знаёмства. Мы абмяняліся адрасамі і тэлефонамі і цяпер часта віншуем адзін аднаго з Днём Перамогі, Днём вызвалення Беларусі, Новым годам і іншымі. У Печуранах у сям’і Квяткоўскіх было тры сыны. Міша быў сярэдні. Бацька і маці працавалі ў калгасе. Пасля бацька быў рэпрэсіраваны. Увесь цяжар вясковага жыцця і працы лёг на маці і малых хлапчукоў. Як толькі Мішу споўнілася 16 гадоў, ён у пошуках лепшай працы апынуўся ў Мінску на будоўлі аўтамабільнага завода. Але тут мары хлопца перарвала вайна.  На трэці дзень фашысцкія самалёты бамбілі Мінск. Паспешліва на ўсход вывозяцца дакументы дзяржустаноў, тэхніка, некаторыя людзі пакідаюць горад. Праз некалькі дзён пяшком вярнуўся дадому і Міша. Людзі былі ў страху ад раптоўнага нападу і адступлення Чырвонай Арміі. У лясах, балотах валялася розная зброя: вінтоўкі, аўтаматы, патроны. Вясковыя хлопцы і Міша збіралі іх і хавалі дома. Затым перадавалі свае знаходкі некаторым ваенным акружэнцам, якія арганізоў- валі ў лесе групы супраціўлення фашысцкай навале. З гэтых груп пачалі вырастаць партызанскія атрады. У атрад з такіх груп, дзе камандзірам быў І. Ананчанка, летам 1942 года ўступіў са сваім аўтаматам Міша Квяткоўскі. Хутка група папоўнілася, і арганізаваўся партызанскі атрад імя Кутузава. У партызаны пайшлі і таварышы Мішы — І. Тарасевіч, І. Белякоўскі, М. Плячышчык, І. Зяневіч, В. Паўлюшчык, Я. Рачок і іншыя. Партызаны рабілі засады на немцаў і паліцаяў на дарогах, хадзілі ў разведку, на падрыў чыгункі. Зімой 1942 года атрад імя Кутузава ўліўся ў створаную 300-ю партызанскую брыгаду імя Варашылава пад камандаваннем В. Яроменкі. Брыгада дзейнічала ў Капыльскім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Чырвонаслабодскім, Нясвіжскім, Дзяржынскім раёнах. Партызаны групамі хадзілі на мініраванне чыгункі для падрыву нямецкіх паяздоў каля Гарадзеі, Стоўбцаў, Дзяржынска, рабілі засады на важных дарогах, вялі баі, нападалі на станцыі, дзе былі нямецкія склады. За гэтыя цяжкія гады ліхалецця многае давялося перажыць усім, у тым ліку і М. Квяткоўскаму. Не згладзяцца з яго памяці хлопцы, якія загінулі — Міша Плячышчык, Юзаф Зяневіч. Патрэбна адзначыць, што з сям’і Плячышчыкаў у партызанах ваявалі Міша і Косцік, у партызаны пайшла і сястра Жэня, якую часта пасылалі ў разведку. Аднойчы яна нарвалася на засаду паліцаяў. Яе вялі ў камендатуру на допыт, яна вырвалася, спрабавала ўцячы, але кулі паліцаяў загубілі маладое жыццё. Памятаецца Мішу Квяткоўскаму, як атрад імя Кутузава разам з іншымі атрадамі завязаў бой з фашысцкай калонай на шашы Слуцк–Мінск. За ноч яны падышлі да шашы, мінулі валяр’янаўскі лес, выйшлі на поле і залеглі ў прыдарожных кустах. Чакалі доўга, была зіма, холадна. І толькі да абеду па шашы пачаўся рух. Нарэшце паказаліся 2 танкеткі аховы з немцаў і паліцаяў, следам ішлі машыны, гружаныя зброяй, абмундзіраваннем, што везлі нямецкаму гарнізону ў Мінск. Агонь быў зроблены па загадзе, як толькі машыны былі ў сярэдзіне засады партызан. Першымі агонь павялі бакавыя заслоны, а затым шквал агню абрушыла цэнтральная частка. Фашысты спачатку адкрылі свой агонь, затым спрабавалі ўцякаць у лес, але партызанскія кулі напаткалі іх. Калі ўсё было закончана, партызаны набралі шмат зброі, адзення, нават прадуктаў, падабралі некалькі раненых і хутка пайшлі ў лес на свае базы размяшчэння. Добра ў памяці Мішы Квяткоўскага засталіся дзеянні партызан па падрыве чыгункі пры аперацыі “Баграціён” у чэрвені 1944 года пры вызваленні Беларусі. Згодна з планамі Цэнтральнага штаба абароны партызаны дзейнічалі, дапамагалі Чырвонай Арміі. У ноч на 20 чэрвеня чыгуначныя дарогі ў Беларусі былі выведзены са строю ў дзясятках тысяч месцаў, перакапаны шасэйныя дарогі, каб не дапусціць паступлення ваеннай тэхнікі фашысцкай групоўцы “Цэнтр”. Партызаны і Міша Квяткоўскі з атрада імя Кутузава дзейнічалі на ўчастку чыгункі паміж станцыямі “Негарэлае–Коласава”. Пры разгроме нямецка-паліцэйскага гарнізона “Гавезна” М. Квяткоўскаму здаўся дабравольна немец, які затым прасіўся ісці ваяваць супраць фашыстаў. У першы дзень ліпеня паступіў загад усім брыгадам і атрадам партызан дайсці да горада Мінска, акружыць яго з усіх бакоў, каб не даць фашыстам свабодна выйсці з горада, дзе яны замініравалі і хацелі ўзарваць важнейшыя будынкі: Дом Урада, Дом афіцэраў, оперны тэатр, электрастанцыю і іншыя аб’екты. Пабылі партызаны і на парадзе ў Мінску, а пасля гэтага многія былі залічаны на фронт і пайшлі вызваляць землі сваёй Радзімы і суседніх краін. Міша Квяткоўскі і аднавясковец Віталь Паўлюшчык у складзе 75 чалавек былі накіраваны ў органы НКУС для барацьбы з бандыцкімі фарміраваннямі. У час вызвалення Беларусі і хуткага праходу фронта ў лясах засталося многа недабітых фашыстаў, паліцаяў, якія не паспелі ўцячы. Цяпер яны імкнуліся перайсці лінію фронта, стараліся выжыць. Таму па начах нападалі на кіраўнікоў мясцовай улады, мірных людзей. Барацьба з бандыцкімі фарміраваннямі была ўскладзена на органы НКУС. М. Квяткоўскі з такімі бандамі ваяваў у Гродзенскай вобласці. Тут ён сустрэў чаканую Перамогу. Але работы яшчэ хапала. Два гады быў засядацелем ваеннага трыбунала Гродзенскага гарнізона па разглядзе спраў розных ворагаў і бандытаў. Пасля вайны і аж да 1980 года Міхаіл Квяткоўскі працаваў на розных пасадах у органах унутраных спраў. На заслужаны адпачынак у званні маёра Міхаіл Уладзіміравіч Квяткоўскі пераязджае жыць бліжэй да дому, у горад Мінск. Але не ў характары Міхаіла Уладзіміравіча адпачываць. Ён актыўна ўключыўся ў партыйную і грамадскую работу Заводскага раёна, пасёлка Сосны, па-ранейшаму лічыць сябе камуністам, з’яўляецца членам бюро Заводскага РК КПБ, многія гады праводзіць выхаваўчую работу сярод моладзі, выпісвае, чытае і сам прапануе цікавае ў газету. А калі нячаста наведваў свае Печураны, дзе жыў брат Жэнік, то стараўся сустрэцца са сваімі таварышамі-партызанамі Ярошам Рачком, Віталем Паўлюшчыкам, Юзафам Тарасевічам, з суседняй вёскі — Косцікам Плячышчыкам. Але гады ідуць няўмольна. Нікога з таварышаў ужо няма ў жывых, ды і Міхаілу Уладзіміравічу ідзе 90-ы год. Але ветэрану хочацца ведаць усё пра сваю вёску, яе людзей, таму выпісвае газету Капыльшчыны. У яго асабістым архіве захоўваецца больш за 30 грамат і ўдзячнасцей за працу і грамадскую работу, у тым ліку ад міністра ўнутраных спраў, нават з Адміністрацыі Прэзідэнта. Міхаіл Уладзіміравіч мае 25 узнагарод, сярод якіх ордэн Айчыннай вайны, медалі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны” і іншыя. Уладзімір КОЎШ, в. Бабавенка  
48

“Капыльскія пагоркі” — праздник спорта, молодости и здоровья

11.09.2012
Традиционно, в сентябре, жители Копыля становятся свидетелями и участниками яркого и увлекательного спортивного праздника. Национальный фестиваль эстафетного бега «Капыльскія  пагоркі» стартует в 15-й  раз. О том, каким он будет в этом году, пойдет наш разговор с начальником отдела физической культуры, спорта и туризма райисполкома Виктором ВАСИЛЕВСКИМ: — В этом году Национальный фестиваль эстафетного бега «Капыльскія пагоркі» пройдет в субботу, 15 сентября.  Его учредителями выступили Минский облисполком и Копыльский райисполком,  Министерство спорта и туризма Республики Беларусь, общественное объединение «Белорусская федерация легкой атлетики», управление физической культуры, спорта и туризма Минского облисполкома, «Республиканский центр олимпийской подготовки по легкой атлетике», Представительство Национального олимпийского комитета Республики Беларусь в Минской области, а также республиканское государственно-общественное объединение «Президентский спортивный клуб». —  С каждым годом расширяется география участников фестиваля. Какие спортсмены из ближнего зарубежья приедут на Копыльщину в этом году? — Кроме команд областей и г. Минска свое участие в фестивале уже подтвердили зарубежные делегации спортсменов из Латвии, Литвы, России. Среди приглашенных – команды Эстонии и Украины. Надеемся, что и они к нам приедут. — «Капыльскія пагоркі» дают старт многочисленным командам в различных номинациях и возрастных группах. Какова программа спортивно-оздоровительного праздника? —  В программе фестиваля — международные соревнования по эстафетному бегу на марафонской дистанции (42 195 м) среди сборных команд областей и Минска, международные соревнования на полумарафонской дистанции (21 000 м) среди команд районов и городов, республиканские соревнования по эстафетному бегу  4х400 м среди учреждений общего среднего образования и специализированных учебно-спортивных учреждений (ДЮСШ, СДЮШОР). Проводятся и эстафеты для любителей бега. Это встречная эстафета на призы Копыльского райисполкома – 6х50 м среди учреждений общего среднего образования района, где участвуют школьники начальных классов. Набирают свою популярность и эстафеты на призы Минского облисполкома —  6х1000 м среди сельских и городских учреждений общего среднего образования. В программу фестиваля второй год подряд включены так называемые корпоративные эстафеты (4х600 м) среди предприятий, организаций и учреждений района. В прошлом году таких команд-участниц было 19. В этом году планируем собрать гораздо больше, ведь национальный фестиваль эстафетного бега «Капыльскія  пагоркі» — это  значимое событие в спортивной и культурной жизни нашего района, наш бренд. Принято решение об участии в этом году в корпоративных эстафетах и студентов столичных ВУЗов. — Виктор Васильевич, а каковы «призовые» победителям соревнований? — В этом году победители международных соревнований на марафонской и полумарафонской дистанции получат денежные призы. За первое место  команда-победитель получит 1000 у.е, второе – 700 у.е, третье – 500 у.е, четвертое – 300 у.е, пятое – 200 у.е и шестое – 100 у.е. Денежные призы на полумарафонской дистанции (на команду) составят: за первое место  — 500 у.е, второе – 300 у.е, третье – 200 у.е, четвертое – 150 у.е, пятое – 100 у.е и шестое – 70 у.е. Отметим, что сумма, указанная в долларах США, будет выплачиваться в белорусских рублях по курсу Национального банка Республики Беларусь в день вручения денежного приза. — А кто осуществляет финансирование соревнований? —  Финансирование соревнований осуществляется за счет организаторов соревнований. Конечно же, львиную долю расходов берет на себя наш район, организации и предприятия Копыльщины. Хотелось бы назвать тех, кто ежегодно оказывает поддержку нашему фестивалю эстафетного бега. Это руководители сельскохозяйственных предприятий района: ОАО «Скабин», «Прогресс 2010», «Пионер-Агро», «Старица-Агро», «Тимирязевский», «Семежево», «Копыльское», КСУП «Докторовичи» и «С «Лесное», ЗАО «Жилихово». Свою лепту вносят также и другие организации. К примеру, ОАО «Копыльский МСЗ» в качестве дополнительного приза для каждого юного участника детских эстафет подготовил свою сладкую продукцию. Постоянным спонсором фестиваля  является и индивидуальный предприниматель Светлана Стрельченя. —   Какая культурная программа ожидает копылян и гостей города на «Капыльскіх пагорках»? — На площади отделом культуры будет организована  концертная программа с участием известных самодеятельных артистов. Для детей будут работать различные аттракционы: надувные горки, батуты. Память о празднике  «Капыльскія пагоркі» оставит и сувенирная продукция, которую можно будет приобрести на площади. Копыльским райпо будет организована ярмарка по продаже своей продукции. Не обойдется фестиваль и без традиционного розыгрыша призов. Надеемся, что праздник молодости, здоровья и спорта станет ярким и захватывающим. Приглашаем всех копылян посетить спортивное мероприятие, чтобы весело и интересно провести выходной день. И пусть каждый из вас унесет с собой частичку радушия и гостеприимства  копылян! Беседовала Татьяна БОХАН  
44

Размова аб надзённым (CMigrator copy 1)

11.09.2012
На гэты раз выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама адбыліся ў КСУП “Саўгас “Лясное”, РСУП “С “Прамень”, гімназію №1 г. Капыля і Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат. Члены груп расказвалі працоўным калектывам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, пра ход перадвыбарнай кампаніі і г. д. У сваю чаргу прысутныя на сустрэчах мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам мясцовай улады. У прыватнасці, сярод самых актуальных  можна адзначыць пашырэнне асартыменту тавараў, графік работы магазінаў, праблемы па водазабеспячэнні, добраўпарадкаванні і іншыя. Не абышлося падчас сустрэч і без прыемных момантаў. Напрыклад, у Песачанскі СДК разам з ІПГ завітаў намеснік старшыні рэспубліканскага савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Васіль Скрыннікаў. Шаноўны госць уручыў нагрудны знак “20 гадоў Беларускаму саюзу афіцэраў” старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі РСУП “С “Прамень” Леаніду Вілейку. Сяргей КОЗЕЛ  
32

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 38)

11.09.2012
У сераду, 12 верасня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Іосіфавічам ЖДАНЕНЕМ. Калі ў вас ёсць пытанні да кіраўніка раёна, вы можаце патэлефанаваць у вызначаны час па нумары 55-6-20.