Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

67

Лічбы і факты (CMigrator copy 1)

24.09.2012
Сёлета Мінская вобласць у чарговы раз пацвердзіла права называцца асноўнай жытніцай краіны. Намалочана звыш чвэрці ўсяго валавога збору збожжа рэспублікі, што дазволіла заняць  лідзіруючае месца адносна іншых абласцей па намалоце. Выкананы дзяржаўны заказ па пастаўцы збожжа. Паводле даных Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, шэраг раёнаў вобласці перавысіў стотысячны рубеж па валавым зборы збожжа. У Слуцкім раёне намалот склаў 181 тысячу тон, Мінскім - 177 тысяч тон, Капыльскім - 168 тысяч тон, Нясвіжскім - 154 тысячы тон, Салігорскім - 129  тысяч  тон. У Стаўбцоўскім,  Пухавіцкім  і  Любанскім  раёнах -  па  101  тысячы тон.  
48

Для аператыўнага вырашэння

24.09.2012
У мэтах аператыўнага вырашэння пытанняў будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў у 2012 годзе кіраўнік раёна А. Жданеня падпісаў распараджэнне аб замацаванні адказных ад райвыканкама. Вырашэнне пытанняў ускладзена на першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу І. Кісляк («Піянер-Агра», «Ціміразеўскі», «Семежава», «Малінава»,  «Жыліхава»); намеснікаў старшыні райвыканкама - Л. Бурака ( «Мажа-Агра», «Капыльскае», «В. Раёўка», «Руднае», «Браткава»); А. Раеўскую («Лясное», «Крыніца», «Лакнея», «Старыца-Агра», «Суворава-Агра»); кіраўніка спраў райвыканкама В. Плашкевіча («Доктаравічы», «Грозава-агра»,  «Скабін», «Праснакі»); дырэктара ІБКУП «УКБ-Капыль» С. Цімашэнку («Душава», «Прагрэс 2010», «П-з «Дусаеўшчына», «Бабоўня», «Саўгас «Прамень»). Марыя ШЭІНА  
55

И зашумит листвой аллея как символ преемственности добрых дел педагогов Копыльщины

23.09.2012
Традиционными стали встречи педагогов  Копыльщины с молодым пополнением, которое ежегодно вливается в их ряды. Вот и в нынешнем 2012/2013 учебном году для работы в учреждениях образования района прибыли 33 вчерашних студента, из которых 27 – выпускники различных вузов республики. [caption id="attachment_21577" align="aligncenter" width="443" caption="А. Абросимов с молодым специалистом за посадкой саженца"][/caption] Совместным решением отдела образования и райкома профсоюза работников образования и науки очередную такую встречу решено было предварить посадкой аллеи в Копыльском дендрарии. А поскольку районный отдел образования в этом году отметит свое 80-летие, то решено было посадить 80 кленовых деревцев, пригласив на это мероприятие ветеранов педагогического труда. Позади осталась подготовительная работа, и вот уже несколько автобусов доставили участников встречи в дендрарий. Состоялся импровизированный митинг, на котором выступили начальник отдела образования Алексей Абросимов, председатель райкома профсоюза работников образования и науки Людмила Каменко, заслуженный учитель Республики Беларусь Надежда Короленко. [caption id="attachment_21578" align="aligncenter" width="443" caption="Участники встречи после посадки аллеи"][/caption] Красной нитью через их выступления прошла мысль о преемственности поколений, о сохранении и приумножении лучших традиций учительствования. Они пожелали молодым педагогам и воспитателям неисчерпаемой творческой энергии, бодрости духа, терпения и успехов на тернистом пути просвещения… Участники встречи разобрали саженцы, колышки, лопаты, и работа по закладке аллеи, как говорится, закипела. Бок о бок с молодежью трудились ветераны педагогической нивы, те, кто отдал делу обучения и воспитания подрастающих поколений не один десяток лет. Глядя на старательность тех и других, невольно подумалось, что деревца просто не могут не приняться – столько душевного тепла в них вложено. В методкабинете состоялся круглый стол с участниками встречи. Молодые педагоги рассказывали о своих впечатлениях, о трудоустройстве, о планах на ближайшее время и на будущее, а работники отдела образования довели до них требования руководящих документов, рассказали о льготах, отвечали на вопросы молодежи. Круглый стол получился живым, интересным и полезным. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото автора      
46

Вясковыя клопаты не ў цяжар

23.09.2012
За сваю больш чым дваццацігадовую працу ў сельскай гаспадарцы Мікалай Лук’янчык з ф-ла “В. Раёўка” неаднаразова атрымліваў граматы і падзякі, але такога высокага гонару, як сёлета, удастоіўся ўпершыню. Абранай у юнацтве справе Мікалай Мікалаевіч не здраджваў ніколі. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў яшчэ да службы ў арміі — вучыўся ў ДТСААФе па накіраванні ваенкамата. Пасля звальнення ў запас уладкаваўся на працу ў калгас “Памяць Леніна”, які з цягам часу набыў новую назву — ф-л “В. Раёўка”. Гаспадарка была абрана не выпадкова, паколькі нарадзіўся і вырас непадалёку — у вёсцы Наруці. Тут знайшоў сваё сямейнае шчасце — ажаніўся з дзяўчынай, якая прыехала ў калгас па размеркаванні ў якасці заатэхніка. Маладым далі дом, і хутка сям’я Лук’янчыкаў вырасла — нарадзіліся дачка і сын. Цяпер ужо іх радуе і гарэза-ўнучка, якую на пацеху бабулі з дзядуляй часта прывозяць у В. Раёўку. Для вадзіцеля ў сельгаспрадпрыемстве заўсёды знойдзецца работа: закончылася ўборачная — Мікалай Мікалаевіч заняўся перавозкай здробненай кукурузнай масы. Дарэчы, менавіта за гэтай справай мы яго і засталі, калі прыехалі ў гаспадарку. Завершыцца гэты від работ — будзе нешта іншае. “Да такой напружанай працы, практычна без выхадных, можна прызвычаіцца, — расказвае Мікалай Лук’янчык. — Аднак вельмі радуюся тым рэдкім дням, калі я магу пасядзець на беразе вадаёма з вудай у руках, а яшчэ лепш — адправіцца на зімовую рыбалку. Толькі гэта бывае нячаста, паколькі акрамя работы ў сельгаспрадпрыемстве хапае клопатаў ва ўласнай гаспадарцы. Трымаем кароўку — а значыць, трэба назапасіць ёй кармы на зіму, ды і іншых спраў нямала. Аднак хачу сказаць, што вясковыя клопаты мне не ў цяжар, паколькі ёсць добрыя памочнікі”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
62

Ці выпісваеце Вы газету “Слава працы”?

23.09.2012
Аляксей ЗАГОРЦАЎ, першы сакратарРК ГА “БРСМ”: — Я выпісваю “Слава працы” таму, што хачу ведаць  навіны Капыльскага раёна. Вельмі цікавыя, на мой погляд, матэрыялы аб гаспадарках, вясковых жыхарах. Чытаю кожную старонку, захапляе тое, што ў кожным выпуску можна знайсці шмат новага і цікавага. Ганна  ВАЛЬКО, прадавец 5 разраду: — Не шкадую, што выпісваю раёнку, бо акрамя тэкстаў з’явілася шмат фота-здымкаў. Асабліва хачу адзначыць першую старонку з анонсамі і кароткімі інфармацыямі. Люблю паглядзець аб’явы і рэкламу. Ніводнага нумара не прапускаю. Люблю пачытаць аб надвор’і ў Капылі. Пасля працоўнага дня можна добра адпачыць пры чытанні любімай раёнкі. Ала Кузьмінічна ВЯРБІЛА, пенсіянерка: — Чытаю “СП” заўсёды і з задавальненнем. Колькі сябе памятаю, столькі ж гадоў і чытаю толькі “Капыльшчыну”. Раней працавала ў гарадской аптэцы, і нават некалі пра мяне быў надрукаваны матэрыял.  Хачу адзначыць, што ў апошнія гады газета стала больш цікавай і змястоўнай. Асабліва люблю пачытаць аб “падзеях гэтага дня” з гісторыі. Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара  
37

Справа яго жыцця

23.09.2012
На працягу жніва Сяргей Турэйка з ААТ “Ціміразеўскі” быў прызнаным лідарам на адвозцы збожжа сярод маладых вадзіцеляў Капыльскага раёна. Яшчэ больш высокіх рэзультатаў ён дасягнуў па выніках усёй уборачнай кампаніі. Сціплая ўсмешка, адкрыты, даверлівы позірк, гатоўнасць да размовы… Гэта наш герой — звычайны вясковы хлопец, які абраў справай свайго жыцця працу ў сельскай гаспадарцы. “Што дапамагло перамагчы? — гэта пытанне, здаецца, застала Сяргея знянацку. — Магчыма, надвор’е. Ды і стараўся, каб перавезці больш. І праца арганізавана так, што прастояў не было”. Умення наладзіць вытворчы працэс кіраўніцтву і спецыялістам ААТ “Ціміразеўскі” не займаць, але ж і ад асобы аграрыяў залежыць многае. Узяць хаця б такі факт. Сяргею ўдалося дабіцца такіх высокіх вынікаў працы на аўтамабілі ГАЗ-53, які ажно на чатыры гады старэйшы за яго самога. Для таго, каб машына не падвяла ў адказны момант, хлопец прыкладае ўсе намаганні. Штодня, пасля заканчэння працоўнай змены, ён не спяшаецца дамоў, а ўважліва аглядае сваю “памочніцу” — можа ёй патрабуецца дробны рамонт ці прафілактыка. “Калі за тэхнікай глядзець — яна будзе добра бегаць”, — усміхаецца вадзіцель. На пытанне, ці не хочацца перасесці на новы, сучасны аўтамабіль, разважліва адказвае: “Добра было б, але ж у калгасе пакуль грошай няма. А я магу і пачакаць”. Сяргей нарадзіўся і вырас на Капыльшчыне, у вёсцы Гулевічы, скончыў Капыльскі сельскагаспадарчы ліцэй, які цяпер ужо стаў каледжам. На працу ўладкаваўся ў СВК “Ціміразеўскі”, ажаніўся. Некалькі гадоў таму маладой сям’і выдзелілі ў Быстрыцы сучасны катэдж, так што клопатаў па яго абустройстве гаспадарам хапае. З радасцю сустракаюць мужа і бацьку пасля напружанага працоўнага дня жонка Юля і пяцігадовая дачушка Настачка. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
44

Аб рэканструкцыі фермаў і не толькі

22.09.2012
ішла размова 18 верасня на нарадзе, якая папярэднічала абласному селектару [caption id="attachment_21567" align="aligncenter" width="443" caption="На будаўніцтве МТФ «Комсічы»"][/caption] Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў трымалі чарговую справаздачу аб ходзе рэканструкцыі фермаў. Як пракаменціраваў пачутае старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, “сітуацыя ў раёне жывая, мы зможам у тэрмін выканаць пастаўленую задачу”. Неабходна не зніжаць узятыя тэмпы, максімальна хутка выкарыстаць выдзеленыя грашовыя сродкі (на рахунку яшчэ ёсць 3 млрд рублёў), а самае галоўнае — да канца ўсвядоміць важнасць справы, на рэалізацыю якой апошнім часам накіраваны ўсе намаганні. Пільны кантроль за ходам работ вядзе не толькі кіраўніцтва раёна, але і адказныя спецыялісты райвыканкама, замацаваныя за гаспадаркамі. На рэканструіруемых аб’ектах праводзяцца планёркі з удзелам зацікаўленых асоб. У аўторак чарговыя міні-нарады адбыліся на МТФ “Ванелевічы” (ААТ “Піянер-Агра”) і МТФ “Комсічы” (ААТ “Капыльскае”). Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, хацелася б, каб ход работ ішоў больш хуткімі тэмпамі. Тым больш, што час прыспешвае, і да 1 кастрычніка большасць запланаваных аб’ектаў павінны быць уведзены ў строй. У ходзе нарады ў райвыканкаме таксама была пастаўлена задача паскорыць ход вядзення сяўбы азімых (завяршыць яе да 26 верасня), уборкі кукурузы, у тым ліку на зерне. Усяго некалькі дзён было дадзена кіраўніком раёна на заканчэнне вывазкі з палёў саломы і льнотрасты. Гаспадаркам неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць падзення вытворчасці і рэалізацыі малака, павысіць яго таварнасць (не менш за 90%) і прывагі буйной рагатай жывёлы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
37

Дажынкi: беларускае свята ураджаю

22.09.2012
З 21 па 23 верасня ў Горках Магілёўскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”. У ліку герояў жніва, якія былі ушаноўваны на гэтым свяце, і прадстаўнікі Капыльшчыны. Так, Сяргей Турэйка з ААТ “Ціміразеўскі” прызнаны лідарам сярод маладых вадзіцеляў, яго старэйшы калега, вадзіцель Мікалай Лук’янчык з ф-ла “В. Раёўка”, заняў трэцяе месца. У складзе дэлегацыі, якая прысутнічала ў Горках, таксама старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько.  
31

23 верасня - выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу рэспублiкi беларусь пятага склiкання

22.09.2012
Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі заканчваецца 22 верасня. Выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У нядзелю, 23 верасня, у святочнай атмасферы   на  выбарчых  участках  будзе арганізавана галасаванне  з 8.00 да 20.00. Выканайце  свой грамадзянскі  абавязак!  
36

Льготы действуют только в Беларуси

21.09.2012
В Департамент по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь поступают обращения граждан и организаций с просьбами об оставлении после обмена «удостоверения участника ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС» на «удостоверение пострадавшего от катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий» гражданам удостоверения союзного образца с целью использования данного документа для получения социальных льгот (по проезду, медобслуживанию и т. д.) во время пребывания на территории России и Украины. Департаментом были направлены запросы в Министерство по делам гражданской обороны, чрезвычайным ситуациям и ликвидации последствий стихийных бедствий Российской Федерации и Министерство чрезвычайных ситуаций Украины. Департамент просит проинформировать, соответствует ли действительности утверждение о предоставлении льгот гражданам Республики Беларусь на территории Российской Федерации и Украины при предъявлении удостоверения участника ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС, форма которого была утверждена постановлением Государственного комитета СССР по труду и социальным вопросам от 14 мая 1990 г. №192 либо удостоверения пострадавшего от катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий. Как следует из информации вышеназванных министерств, сведения о предоставлении в настоящее время социальных льгот гражданам Беларуси на территории России и Украины при предъявлении удостоверения участника ликвидации последствий катастрофы па Чернобыльской АЭС союзного образца, не соответствуют действительности. Льготы по социальной поддержке участников ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС и потерпевшего от катастрофы населения предоставляются гражданам Украины и России на основании национальных удостоверений в соответствии с законодательными актами этих государств. В. А. ЧЕРНИКОВ, начальник Департамента  
26

Не соври — и не судим будешь

21.09.2012
Генеральной прокуратурой Республики Беларусь проведен анализ причин постановления судами республики в первом полугодии 2012 года оправдательных приговоров и прекращения судами кассационной и надзорной инстанции производства по уголовным делам по реабилитирующим основаниям. Так, согласно проведенному анализу за вышеуказанный период судами республики постановлены оправдательные приговоры по 120 уголовным делам в отношении 162 лиц. Причины принятия таких решений самые различные, в том числе изменение показаний свидетелями и потерпевшими в ходе судебного следствия. В целях обеспечения соблюдения принципов презумпции невиновности и неотвратимости ответственности, исключения фактов незаконного привлечения граждан к уголовной ответственности, защиты общественных и государственных интересов Уголовным кодексом Республики Беларусь предусмотрена ответственность для «врунов». Статья 401 УК Республики Беларусь предусматривает ответственность за заведомо ложные показания свидетелей и потерпевших. Так, объектом преступления являются общественные отношения, обеспечивающие нормальную деятельность государственных органов, осуществляющих или обеспечивающих функции правосудия по уголовным или гражданским делам. Данное преступление влечет, как правило, вынесение необоснованных процессуальных решений. Уголовно-процессуальное и гражданско-процессуальное законодательство Республики Беларусь обязывает органы предварительного следствия и дознания или суд предупреждать свидетелей и потерпевших об уголовной ответственности за дачу заведомо ложных показаний, которые относятся к преступлениям с формальным составом. В ходе предварительного следствия или дознания данное преступление будет оконченным с момента, когда потерпевшим или свидетелем подписан протокол допроса, а на стадии судебного разбирательства — с момента дачи показаний в суде. Данное преступление может быть совершено только с прямым умыслом, т. е. лицо осознает, что вызвано в качестве свидетеля или потерпевшего, что дает органам предварительного расследования или суду ложные показания и желает поступить подобным образом. Субъектом данного преступления могут быть лишь лица, достигшие шестнадцатилетнего возраста, вызванные в качестве потерпевшего или свидетеля при производстве предварительного следствия или дознания либо в суде при рассмотрении гражданских или уголовных дел. Частью 2 статьи 401 УК предусмотрена ответственность свидетелей и потерпевших за заведомо ложные показания, соединенные с обвинением в тяжком или особо тяжком преступлении, а также с искусственным созданием доказательств обвинения либо совершенных из корыстных побуждений. Санкция данной нормы весьма сурова и предусматривает наказание вплоть до пяти лет лишения свободы. Александр АЛИСЕВИЧ, прокурор Копыльского района, юрист 2 класса А. Алисевич