ішла размова 18 верасня на нарадзе, якая папярэднічала абласному селектару
[caption id="attachment_21567" align="aligncenter" width="443" caption="На будаўніцтве МТФ «Комсічы»"]
[/caption]
Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў трымалі чарговую справаздачу аб ходзе рэканструкцыі фермаў. Як пракаменціраваў пачутае старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, “сітуацыя ў раёне жывая, мы зможам у тэрмін выканаць пастаўленую задачу”. Неабходна не зніжаць узятыя тэмпы, максімальна хутка выкарыстаць выдзеленыя грашовыя сродкі (на рахунку яшчэ ёсць 3 млрд рублёў), а самае галоўнае — да канца ўсвядоміць важнасць справы, на рэалізацыю якой апошнім часам накіраваны ўсе намаганні.
Пільны кантроль за ходам работ вядзе не толькі кіраўніцтва раёна, але і адказныя спецыялісты райвыканкама, замацаваныя за гаспадаркамі. На рэканструіруемых аб’ектах праводзяцца планёркі з удзелам зацікаўленых асоб. У аўторак чарговыя міні-нарады адбыліся на МТФ “Ванелевічы” (ААТ “Піянер-Агра”) і МТФ “Комсічы” (ААТ “Капыльскае”). Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, хацелася б, каб ход работ ішоў больш хуткімі тэмпамі. Тым больш, што час прыспешвае, і да 1 кастрычніка большасць запланаваных аб’ектаў павінны быць уведзены ў строй.
У ходзе нарады ў райвыканкаме таксама была пастаўлена задача паскорыць ход вядзення сяўбы азімых (завяршыць яе да 26 верасня), уборкі кукурузы, у тым ліку на зерне. Усяго некалькі дзён было дадзена кіраўніком раёна на заканчэнне вывазкі з палёў саломы і льнотрасты. Гаспадаркам неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць падзення вытворчасці і рэалізацыі малака, павысіць яго таварнасць (не менш за 90%) і прывагі буйной рагатай жывёлы.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии