Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Вясковыя клопаты не ў цяжар

23.09.2012
За сваю больш чым дваццацігадовую працу ў сельскай гаспадарцы Мікалай Лук’янчык з ф-ла “В. Раёўка” неаднаразова атрымліваў граматы і падзякі, але такога высокага гонару, як сёлета, удастоіўся ўпершыню. Абранай у юнацтве справе Мікалай Мікалаевіч не здраджваў ніколі. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў яшчэ да службы ў арміі — вучыўся ў ДТСААФе па накіраванні ваенкамата. Пасля звальнення ў запас уладкаваўся на працу ў калгас “Памяць Леніна”, які з цягам часу набыў новую назву — ф-л “В. Раёўка”. Гаспадарка была абрана не выпадкова, паколькі нарадзіўся і вырас непадалёку — у вёсцы Наруці. Тут знайшоў сваё сямейнае шчасце — ажаніўся з дзяўчынай, якая прыехала ў калгас па размеркаванні ў якасці заатэхніка. Маладым далі дом, і хутка сям’я Лук’янчыкаў вырасла — нарадзіліся дачка і сын. Цяпер ужо іх радуе і гарэза-ўнучка, якую на пацеху бабулі з дзядуляй часта прывозяць у В. Раёўку. Для вадзіцеля ў сельгаспрадпрыемстве заўсёды знойдзецца работа: закончылася ўборачная — Мікалай Мікалаевіч заняўся перавозкай здробненай кукурузнай масы. Дарэчы, менавіта за гэтай справай мы яго і засталі, калі прыехалі ў гаспадарку. Завершыцца гэты від работ — будзе нешта іншае. “Да такой напружанай працы, практычна без выхадных, можна прызвычаіцца, — расказвае Мікалай Лук’янчык. — Аднак вельмі радуюся тым рэдкім дням, калі я магу пасядзець на беразе вадаёма з вудай у руках, а яшчэ лепш — адправіцца на зімовую рыбалку. Толькі гэта бывае нячаста, паколькі акрамя работы ў сельгаспрадпрыемстве хапае клопатаў ва ўласнай гаспадарцы. Трымаем кароўку — а значыць, трэба назапасіць ёй кармы на зіму, ды і іншых спраў нямала. Аднак хачу сказаць, што вясковыя клопаты мне не ў цяжар, паколькі ёсць добрыя памочнікі”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей