У нядзелю, 23 верасня, у краіне адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Актыўны ўдзел у гэтым важным дзяржаўным мерапрыемстве прынялі і жыхары Капыльшчыны. На трыццаці васьмі ўчастках для галасавання, створаных у раёне, выбары прайшлі па-дзелавому, у атмасферы святочнага настрою.
[caption id="attachment_21663" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе галасаванне на Цімкавіцкім гарадскім участку для галасавання №22."]

[/caption]
Першым аб’ектам, куды наведалася наша група, быў
Партызанскі ўчастак для галасавання №20, размешчаны на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Капылі. Гучала музыка, разнастайныя вырабы прапаноўвалі ў буфеце супрацоўнікі Капыльскага кааппрама. Галасаванне праходзіла ў спартыўнай зале, якая пасля рамонту стала больш утульнай.
— На нашым участку налічваецца 843 выбаршчыкі, — расказвае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Партызанскага ўчастка Мікалай Жук. — Датэрмінова прагаласавала 25% выбаршчыкаў. Гэта ў асноўным тыя, хто на выхадныя планаваў выехаць з горада па розных справах. А сёння з самага ранку актыўна ідуць людзі.
[caption id="attachment_21664" align="aligncenter" width="443" caption="На Бальнічным участку - наглядальнікі: ад моладзі В. Мінец, ад райсавета ветэранаў С. Міхнайць."]

[/caption]
З некаторымі з іх гутарым: Ігар Платко працуе інжынерам транспартнага аддзела райспажыўтаварыства і лічыць абавязкам прыйсці на ўчастак, каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў.
Гэтак жа лічыць і Анатоль Сапешка, майстар ТАА “Бетон Бокс”, які прыйшоў на ФАК разам з жонкай Святланай:
— Галасуем за таго, каму давяраем, у каго вялікі жыццёвы вопыт.
[caption id="attachment_21665" align="aligncenter" width="299" caption="Галасуе А. Жогла."]

[/caption]
На
Бальнічны ўчастак №17 мы прыехалі, калі ўжо прагаласавала большая частка людзей, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. Усіх жа значыцца 102 выбаршчыкі. Спісы знаходзяцца пад пастаянным кантролем, нягледзячы на тое, што яны пераглядваліся за тры дні да выбараў. Але ж гэта медыцынская ўстанова, і кожная гадзіна можа ўносіць свае карэктывы. Да тых, хто не змог з’явіцца на спецыяльна абсталяваны ўчастак, старшыня камісіі Міхаіл Роўбуць, яшчэ некалькі яе членаў наведаліся ў палаты.
Сёлета створаны новы ўчастак для галасавання –
Цімкавіцкі гарадскі №22. Ён размясціўся ў будынку ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”.
[caption id="attachment_21666" align="aligncenter" width="443" caption="Кветкі і сувенір - маладому выбаршчыку В. Жуку."]

[/caption]
— Паколькі ў дадзеным мікрараёне пабудавана шмат новага жылля, то ўзнікла неабходнасць у новым выбарчым участку, — гаворыць старшыня камісіі Цімкавіцкага гарадскога ўчастка №22 Аляксандр Ліпніцкі.
Тут таксама выбаршчыкаў сустракалі гасцінна. З самага ранку працаваў буфет, з канцэртам выступілі самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры.
[caption id="attachment_21667" align="aligncenter" width="443" caption="Галасаванне на фізкультурна-аздараўленчым комплексе."]

[/caption]
А вось для выбаршчыкаў
Душаўскага выбарчага ўчастка №11 канцэрт падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовай установы культуры. Ён адбыўся пасля таго, як большасць ужо прагаласавала. Завітала на выбарчы ўчастак і Ала Жогла, загадчыца малочнатаварнай фермы “Душава”.
— Якраз вярталася з работы і па дарозе зайшла ў кантору. Заўсёды ўдзельнічаю ў выбарчых кампаніях і лічу гэта абавязкам кожнага грамадзяніна. Хачу, каб у краіне ўладарылі мір і згода, каб нашы дзеці былі шчаслівымі. У мяне ўжо дарослыя дочкі — абралі прафесіі медработніка і цырульніка. Таксама сёння галасуюць.
[caption id="attachment_21668" align="aligncenter" width="299" caption="Галасаванне на даму ў ветэранаў працы ў в. Леткаўшчына."]

[/caption]
Авось Вячаслаў Жук, які працуе электрыкам, упершыню прымае ўдзел у важнай палітычнай кампаніі. Ён прыйшоў з прыўзнятым настроем
на Бабаўнянскі выбарчы ўчастак №9, які размясціўся ў будынку дзіцячага сада. Пасля працэдуры галасавання старшыня выбарчай камісіі Жанна Пісарык шчыра павіншавала васямнаццацігадовага юнака з важнай падзеяй у яго жыцці і пажадала абавязковага здзяйснення ўсіх планаў і задум.
[caption id="attachment_21669" align="aligncenter" width="299" caption="На Старыцкім участку - С. Драніч (РАНС) і У. Карначоў (РАУС)."]

[/caption]
Сведкамі галасавання на даму мы сталі на Лясноўскім выбарчым участку №8. Сярод тых, хто па стане здароўя не змог наведацца на выбарчы ўчастак, Анатоль Мікалаевіч і Марыя Міхайлаўна Давідовічы з в. Леткаўшчына. Усё жыццё яны аддалі роднаму саўгасу. Гаспадар працаваў кладаўшчыком, а яго жонка — даяркай. Ветэраны працы гасцінна сустрэлі членаў выбарчай камісіі Таццяну Лобан і Аляксандра Емельяновіча. У кароткім інтэрв’ю “СП” зазначылі, што галасавалі за тое, каб іх дзеці і ўнукі жылі шчасліва.
[caption id="attachment_21671" align="aligncenter" width="299" caption="Прадавец Н. Астрэйка прапануе прысмакі Капыльскага кааппрама."]

[/caption]
Трэба адзначыць, што на кожным участку ў гэты дзень адказна неслі службу прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, медыцынскія работнікі. Працавалі гандлёвыя кропкі, выступалі работнікі культуры. Выбары сталі сапраўдным святам для жыхароў раёна, якія сумленна выканалі свой грамадзянскі абавязак.
Марыя ШЭІНА
Фота аўтара