“Часта можна чуць: “Не пазяхай, бо і мяне заразіш”. Ці праўда гэта, і наогул, чаму людзі пазяхаюць, калі нават не хочацца спаць?
Вольга, аг. Семежава”
У медыцыне пазяханне называюць «рэфлекс, звязаны з працай ствалавой вобласці мозгу». Большасць пазваночных жывёл пазяхаюць міжвольна, але толькі людзі, шымпанзэ і некаторыя віды іншых малпаў здольныя пераймаць чужое пазяханне. Убачыўшы, як пазяхае нехта іншы, пачынаюць пазяхаць і навакольныя.
Новае даследаванне на дадзеную тэму прымушае выказаць здагадку, што з’ява гэта звязана з эмпаціяй. Гэта значыць, мы пачынаем пазяхаць, калі бачым, як гэта робяць навакольныя, таму што адчуваем неабходнасць падзяляць эмоцыі іншых людзей.
Іншыя ж лічаць, што пазяханне дазваляе накіраваць у мозг дадатковы кісларод. Гэта значыць, яно заклікана падтрымліваць у напружаныя моманты пэўны ўзровень пільнасці. Гэта дазваляе растлумачыць, чаму, напрыклад, людзі часта пазяхаюць, калі чакаюць якой-небудзь хвалюючай падзеі. Пазяханне часта нападае на спартсменаў перад спаборніцтвамі або на студэнтаў перад іспытам. Але гэта не тлумачыць, чаму пазяханне ў працэсе эвалюцыі ператварылася ў заразлівую з’яву. Паводле адной з тэорый, гэта звязана з тым, што людзі некалі жылі зграямі, як шымпанзэ, і для іх было важна адначасова класціся спаць. Так што пазяханне служыла і служыць сігналам аб тым, што настаў час сну.
Комментарии