Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Напiшы мне пiсьмо (CMigrator copy 1)

25.09.2012
“На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштовыя канверты, паштоўкі? Таццяна, аг. Пацейкі” Само слова «канверт» бярэ пачатак ад лацiнскага дзеяслова, якi азначае «пераўтвараць, змяняць, абгортваць». Выходзiць, яго гiсторыя бярэ пачатак з тых часоў, калi ў канверт пераўтваралi пiсьмо. Але сама ахоўная абалонка пiсьма была вядома яшчэ раней: напрыклад, у Асiрыi глiняная таблiчка, надпiс на якой не прызначаўся для чужых вачэй, «абгортвалася» таксама ў глiняную абалонку, на якой пiсалi прозвiшча адрасата i затым яе абпальвалi. Каб прачытаць гэта пасланне, трэба было найперш разбiць глiняны «канверт». Да захавання тайны перапiскi чалавек iмкнуўся ва ўсе часы. Таму сапраўднай знаходкай для еўрапейцаў стаў увезены ў Еўропу з Кiтая, праз Iндыю, сургуч — «iспанскi воск», як яго называлi ў Францыi (у Францыю старажытная кiтайская вынаходка была завезена iспанскiмi мараплаўцамi). Рэльефныя пячаткi з сургучу не дазвалялi азнаёмiцца са зместам пiсьма нiводнаму чалавеку, акрамя адрасата. У Еўропе вырабам сургучу займалiся цэлыя заводы. Сургуч варыўся на аснове смалiстых рэчываў цi воску з дабаўленнем мелу i гiпсу, затым афарбоўваўся ўльтрамарынам, сажай i iншымi мiнеральнымi фарбамi. А для таго, каб не раздражняць органы нюху пахам гарачай смалы, у сургуч дабаўлялася гваздзiчковае масла. Галоўнае патрабаванне, якое прад’яўлялася да сургучу, — яго ўстойлiвасць да спякоты: сургуч павiнен быў выносiць самую высокую летнюю тэмпературу i ў той жа час лёгка плавiцца ад полымя свечкi. Мiж iншым, нейкi час сургуч выконваў, акрамя ахоўнага, яшчэ адно прызначэнне: каляровы сургуч паведамляў адрасату аб змесце паслання яшчэ да таго моманту, як пакет распячатаюць. Так, у Францыi белая сургучная пячатка паведамляла аб вяселлi, чорная — аб смерцi, шакаладная — звала на банкет, а чырвоны сургуч указваў на дзелавы змест паслання. Пры iншых абставiнах выкарыстоўвалiся таксама зялёныя, шэрыя, жоўтыя i нават рубiнавыя пячаткi. Самастойныя папяровыя канверты з’явiлiся на свет у XVII стагоддзi, але iх масавы выпуск для паштовых мэтаў пачаўся па iнiцыятыве англiйскага кнiжнага гандляра Бруера толькi ў 20-х гадах XIX стагоддзя. У Расiйскай жа iмперыi канверт з’явiўся ў 1845 годзе. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей