Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

74

Памяцi былых вёсак

25.09.2012
“У нашым раёне, як, напэўна, і ў іншых мясцовасцях краіны, ёсць вёсачкі, якія сёння жывуць толькі ў памяці людзей. На карце іх, на жаль, ужо не знойдзеш. Нам добра вядомы мемарыял “Масявічы”, дзе ўшанавана памяць спаленых вёсак. Хацелася б даведацца, ці ёсць аналагічныя памятныя месцы ў іншых мясцовасцях? Марыя, аг. Цімкавічы” Непадалёку ад Вілейкі размясціўся адзіны ў Еўропе мемарыял, прысвечаны памяці вёсак, якія ўжо зніклі. Ён зроблены з валуноў, размешчаных па кругу. Самы вялікі камень важыць каля 25 тон. У цэнтры кола стаіць капліца ў выглядзе хатын-скага звана. На мемарыяльных камянях указаны назвы вёсак, якія зніклі з карты раёна за 70 гадоў — з 1939 па 2009 г. Дарэчы, вёскі знікаюць з геаграфічных карт не толькі таму, што там не стала жыхароў. Некаторыя з іх атрымліваюць новыя назвы. Да прыкладу, на Капыльшчыне вёска Кабыльчыцы перайменавана ў Калінава, Лапухі — у Дунаева, Пукава — у Камсамольскую, Свінка — у Лугавую.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей