Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Егiпецкая пiрамiда... ва Уздзе?

25.09.2012
“Чуў, што ў горадзе Узда ёсць так званая “егіпецкая піраміда”. Хацелася б даведацца, адкуль яна там узялася? Віктар, г. Капыль” Сапраўды, самы незвычайны магільны склеп у Беларусі пабудаваны на каталіцкіх могілках у горадзе Узда. Інфармацыю пра гэта мы знайшлі ў кнізе Дзмітрыя Корсака “Минщина: легенды, события, люди”. Гэты дзесяцімятровы фамільны склеп быў пабудаваны ў 1800 годзе прадстаўнікамі старажытнага беларускага роду Завішаў. Што сабой уяўляла такое грандыёзнае збудаванне? У пірамідзе было два памяшканні. Знізу размяшчаўся склеп — захаванне праводзілася ў трунах у нішах сцен, якіх налічвалася тры рады. Ля адной са сцен склепа быў устаноўлены невялікі алтар, над якім у нішы стаяла евангельская скульптура. Але самая цікавая частка пабудовы — невялікі патаемны пакой, размешчаны амаль на самай вяршыні піраміды на вышыні 8 метраў. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што там праводзіліся сакрэтныя богаслужэнні. Магчыма, што гэта было месца збору членаў таварыства масонаў. Сёння выгляд гэтай піраміды даволі сумны. Радавы склеп поўнасцю разрабаваны, нішы ў сцяне, дзе захоўваліся астанкі людзей, разбураны. Да таго ж, нехта пусціў пагалоску, што нібыта ў скляпенні захоўваецца скарб. І са сцен унікальнага збудавання пачалі выкалупваць камяні. Скарб, вядома ж, не знайшлі, а ў сценах піраміды ўсё больш дзірак.    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей