Аляксей ЗАГОРЦАЎ, першы сакратарРК ГА “БРСМ”:
— Я выпісваю “Слава працы” таму, што хачу ведаць навіны Капыльскага раёна. Вельмі цікавыя, на мой погляд, матэрыялы аб гаспадарках, вясковых жыхарах. Чытаю кожную старонку, захапляе тое, што ў кожным выпуску можна знайсці шмат новага і цікавага.
Ганна ВАЛЬКО, прадавец 5 разраду:
— Не шкадую, што выпісваю раёнку, бо акрамя тэкстаў з’явілася шмат фота-здымкаў. Асабліва хачу адзначыць першую старонку з анонсамі і кароткімі інфармацыямі. Люблю паглядзець аб’явы і рэкламу. Ніводнага нумара не прапускаю. Люблю пачытаць аб надвор’і ў Капылі. Пасля працоўнага дня можна добра адпачыць пры чытанні любімай раёнкі.
Ала Кузьмінічна ВЯРБІЛА, пенсіянерка:
— Чытаю “СП” заўсёды і з задавальненнем. Колькі сябе памятаю, столькі ж гадоў і чытаю толькі “Капыльшчыну”. Раней працавала ў гарадской аптэцы, і нават некалі пра мяне быў надрукаваны матэрыял. Хачу адзначыць, што ў апошнія гады газета стала больш цікавай і змястоўнай. Асабліва люблю пачытаць аб “падзеях гэтага дня” з гісторыі.
Гутарыў Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии