44
Лічбы і факты (CMigrator copy 1)
24.09.2012
Сёлета Мінская вобласць у чарговы раз пацвердзіла права называцца асноўнай жытніцай краіны. Намалочана звыш чвэрці ўсяго валавога збору збожжа рэспублікі, што дазволіла заняць лідзіруючае месца адносна іншых абласцей па намалоце. Выкананы дзяржаўны заказ па пастаўцы збожжа.
Паводле даных Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, шэраг раёнаў вобласці перавысіў стотысячны рубеж па валавым зборы збожжа. У Слуцкім раёне намалот склаў 181 тысячу тон, Мінскім - 177 тысяч тон, Капыльскім - 168 тысяч тон, Нясвіжскім - 154 тысячы тон, Салігорскім - 129 тысяч тон. У Стаўбцоўскім, Пухавіцкім і Любанскім раёнах - па 101 тысячы тон.
Поделиться
Комментарии