Гаспадаркамі раёна пасеяна 9254 га азімых культур, што складае 37,8% да плана. Больш чым на палове плошчаў ужо праведзены гэтыя работы ў ААт «Скабін», СГФ «Крыніца», ДП «Саўгас «Лясное».
Цукровыя буракі ўбраны на 812 га (14,1% да неабходнага), накапана 25 765 т пры сярэдняй ураджайнасці 317,3 ц/га, рэалізавана 23 866 т.
Бульба выкапана на 319 га (28,7% да плана). Сабрана 8153 т другога хлеба, сярэдняя ўраджайнасць складае 256 ц/га.
Нарыхтавана 50 310 т кукурузы на зялёны корм і сілас. Убрана гэта культура на 1989 га (24% да неабходнага).
Надой малака ад адной каровы па раёне складае 12,49 кг, што на 0,43 кг больш, чым у мінулым годзе.
Комментарии