45
Размова аб надзённым (CMigrator copy 1)
11.09.2012
На гэты раз выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама адбыліся ў КСУП “Саўгас “Лясное”, РСУП “С “Прамень”, гімназію №1 г. Капыля і Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат.
Члены груп расказвалі працоўным калектывам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, пра ход перадвыбарнай кампаніі і г. д. У сваю чаргу прысутныя на сустрэчах мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам мясцовай улады. У прыватнасці, сярод самых актуальных можна адзначыць пашырэнне асартыменту тавараў, графік работы магазінаў, праблемы па водазабеспячэнні, добраўпарадкаванні і іншыя.
Не абышлося падчас сустрэч і без прыемных момантаў. Напрыклад, у Песачанскі СДК разам з ІПГ завітаў намеснік старшыні рэспубліканскага савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Васіль Скрыннікаў. Шаноўны госць уручыў нагрудны знак “20 гадоў Беларускаму саюзу афіцэраў” старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі РСУП “С “Прамень” Леаніду Вілейку.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии