Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

КСУП “Грозава-агра”: праца на перспектыву

12.09.2012
Аляксандр Рыбак, дырэктар КСУП «Грозава-агра»: — Ускладаем вялікія спадзяванні на рэканструкцыю фермаў. Дзякуючы гэтаму павялічыцца пагалоўе жывёлы, узрасце валавы надой малака. Жывёлагадоўля дае стабільны даход – больш чым 60%. Раслінаводства павінна працаваць на гэту галіну. Атрымалі збожжа, зрабілі камбікорм, і як вынік – з гэтага будзе малако і мяса. На перспектыву ў раслінаводстве прагназуем павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне валу збожжа, у тым ліку за кошт кукурузы. У гаспадарцы хапае тэхнікі, каб пасеяць і ўбраць ураджай у аптымальныя тэрміны. Кадравае пытанне таксама вырашаецца няблага. Кожны год калектыў папаўняецца моладдзю. Маладым спецыялістам мы даём жыллё, забяспечваем неабходнай заработнай платай. Аднак адчуваецца яшчэ недахоп інжынерных работнікаў, агранамічнай службы, загадчыкаў фермаў. Калі ў каго з’явіцца жаданне працаваць у нашым сельгаспрадпрыемстве, прыязджайце да нас. Будзем рады вам! Наш адрас: аг. Грозава, вул. Слуцкая, 21. Кантактныя тэлефоны: 31-6-71 (дырэктар Аляксандр Валянцінавіч Рыбак), 31-6-31 (галоўны бухгалтар Марыя Іванаўна Іванова), 31-6-32 (аддзел кадраў Валянціна Іванаўна Цвірко). Рэканструкцыя — патрабаванне часу У КСУП “Грозава-агра” рэканструкцыя праходзіць на малочнатаварнай ферме “Папоўцы”. Раней у гэтым будынку ўтрымліваліся цялушкі. Зараз жа ён пераабсталёўваецца пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы з устаноўкай падвясной монарэльсы фірмы “ДэЛаваль” (дойка) з кампьютарным улікам. Плануецца размясціць у памяшканні 180  кароў. Як паведамілі ў сельгаспрадпрыемстве, на дадзены момант на рэканструкцыю ўжо асвоена 1 млрд 750 млн  рублёў. Праведзена замена даху (з выкарыстаннем празрыстага шыферу), стойлавага абсталявання. У хуткім часе з’явіцца забетанаваная выгульная пляцоўка, сянажная яма на 2,5 тысячы тон, пляцоўка для захоўвання гною. Ужо зроблены асемянатарская, ветаптэка, малочная, закуплены халадзільнік на пяць тон малака. Паляпшаюцца ўмовы для працы жывёлаводаў: адрамантаваны бытавыя пакоі, душ, раздзявальня. Будзе зманціравана цэнтральнае ацяпленне, дзеля чаго закуплены новы кацёл, пераробліваецца сістэма каналізацыі. Як адзначыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рыбак, на рэканструкцыю будзе асвоена каля 3,5 млрд рублёў, а завяршыцца яна павінна ў кастрычніку. Ад уборачнай да сяўбы Аграрыі КСУП “Грозава-агра” задаволены вынікамі сёлетняй уборачнай кампаніі. Прайшла яна ў аптымальныя тэрміны – за 12 працоўных дзён. Збожжавыя, зернебабовыя ўбраны на 1211 га, намалочана 4976 т (плюс 900 т да ўзроўню 2011 г.). Ураджайнасць таксама на 8 ц/га перавысіла мінулагодні паказчык і склала 41,1 ц/га. Увогуле ўборачная прайшла без праблем, камбайнеры ў гаспадарцы вопытныя, з адказнасцю аднесліся да справы. Цяпер у “Грозава-агра” вядзецца закладка ўраджаю наступнага года. На сяўбе азімых культур задзейнічаны два пасяўныя агрэгаты, якімі плануецца выканаць работы на 800 га. Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Мікалая Млынарчыка, штодзень засяваецца каля 70 га. Калі будзе спрыяць надвор’е, то да 25 верасня сяўба азімых будзе завершана. У сельгаспрадпрыемстве ўжо пасеяна 250 га азімага рапсу, усходы якога вельмі радуюць. Цяпер вядуцца ахоўныя мерапрыемствы. Як на ўборачнай, так і на пасяўной заняты адказныя механізатары. У іх ліку можна назваць Івана Васцьянава і Аляксандра Нераненю, а на падвозцы насення да сеялкі заняты Іван Місько. У гаспадарцы ўпэўнены, што з такімі адказнымі спецыялістамі, майстрамі сваёй справы, усе работы будуць выкананы своечасова і якасна. Стаўка на маладых Марыя Іванова родам з Магілёўскага раёна, але па размеркаванні трапіла ў КСУП “Грозава-агра”, працуе тут галоўным бухгалтарам. Закончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”. Гаспадарка выдзеліла Марыі для пражывання дом. Аб калегах адклікаецца добрымі словамі. “У нас цудоўны дырэктар прадпрыемства – Аляксандр Рыбак, – падзялілася Марыя. – Атмасфера ў калектыве вельмі цёплая, і людзі прыемныя, адразу зразумела, што праблем у адносінах не будзе”. Акрамя работы галоўным бухгалтарам, Марыя ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці мясцовага дома культуры. Сяргей Булат у КСУП “Грозава-агра” працуе ўжо больш за два гады. Скончыў БДАТУ па спецыяльнасці “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”. Адразу, калі прыехаў на працу, быў прызначаны інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка. Потым атрымаў пасаду галоўнага інжынера. Сам Сяргей жыве ў Капылі, адкуль і родам. “Калектыў прыняў вельмі цёпла, ужыўся лёгка, - прызнаецца Сяргей. – Многа раілі, аказвалі вялікую падтрымку.”    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей