Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 26)

12.09.2012
Сесія. Учора адбылася выязная 24-я сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, на якой было разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па навя- дзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2012 годзе». Сходы. На працягу першых двух тыдняў новага навучальнага года ва ўстановах адукацыі раёна, у тым ліку і дадатковай, праходзяць агульныя бацькоўскія сходы. У ліку галоўных тэм на іх разглядаюцца вынікі работы за мінулы год, прафілактыка дзіцячага дарожнага траўматызму, абмежаванне часу знаходжання на вуліцы для непаўналетніх, арганізацыя харчавання і інш. Дапамога. Работнікі  прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада аказваюць дапамогу аграрыям раёна ва ўборцы ўраджаю. Частка працоўнага дэсанта задзейнічана на палях КСУП “С “Лясное”,  дзе капыляне ўбіраюць цыбулю-сеянку. Гараджане адпрацавалі ў гаспадарцы больш за 440 чалавека-дзён. Моладзь. У раёне створана  маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзяць  прадстаўнікі арганізацый сацыяльнай сферы. Наведваючы працоўныя калектывы раёна, моладзь расказвае аб дзейнасці сваіх структур, адказвае на хвалюючыя пытанні. Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў ААТ “Скабін”, разлікова-касавым цэнтры №6 у г. Капылі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіжа. КАДРЫ. УАЗ «Капыльская ЦРБ» сёлета папоўнілася 12 маладымі спецыялістамі: 2 з іх – з вышэйшай адукацыяй, 2 – урачы-інтэрны, астатнія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падрыхтавалі М. ШЭІНА, С. КОЗЕЛ, С. ЛАЗОЎСКІ, Т. БОХАН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей