Па прычыне зацягвання распрацоўкі інстытутам праектна-каштарыснай дакументацыі, якую атрымалі толькі ў верасні, гаспадарка не мела магчымасці будаваць даільна-малочны блок. Аднак цяпер работы па яго ўзвядзенні пачаліся – ужо ідзе мантаж жалезабетонных канструкцый. На снежань запланавана пастаўка даільнага абсталявання фірмы “Унібокс”, а да гэтай пары кароў з другога кароўніка плануюць даіць у ПДУ (перасоўнай даільнай устаноўцы).
У планах на будучы год – будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка на 250 галоў з беспрывязным утрыманнем, які будзе прывязаны да новага даільна-малочнага блока.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
она не была побелена, в жилом доме допускается курение.
Семья Галуза из д. Преснаки, в которой воспитываются двое несовершеннолетних детей, пока не числится в социально опасном положении, но именно пока, т. к. она явно неблагополучная. Дирекция ОАО «Преснаки» пошла навстречу этой семье и выделила новый дом, но хозяин, как говорится, пальцем о палец не ударил, чтобы как-то облагородить жилье, а заодно выполнить требования сотрудников инспекции госпожнадзора и исключить эксплуатацию оголенных участков электропроводки (снимок 1), приобрести и установить в доме АПИ. Установив зато в помещении кочегарки мягкое кресло (снимок 2), Андрей Иванович нередко покуривал, удобно расположившись в нем. За повторно выявленные и неустраненные недостатки он
привлечен к административной ответственности в виде штрафа.
В доме №149 д. Докторовичи, где проживает семья Метяш, замечания почти аналогичные предыдущим: нет противопожарной разделки, неисправный АПИ (отсутствует элемент питания), на территории возле домовладения складированы сгораемые материалы.
Шестеро детей в семье Сергея и Светланы Янцевичей из д. Углы. Самый младший, 2012 г. р., находится дома с матерью, старший, 1994 г. р., успел совершить преступление и содержится в СИЗО «Жодино». Дети состоят на внутришкольном учете, а семья числится в СОП. Родители уклоняются от выполнения обязанностей по содержанию детей. При проверке противопожарного состояния электропроводки выявлен некалиброванный плавкий предохранитель, т. н. «жучок», АПИ в нерабочем состоянии, отсутствует элемент питания.
В деревне Островок наведываемся в неблагополучную семью Коробейко, в которой на иждивении матери находятся трое детей. Сожитель много пил, поэтому Людмила Александровна выгнала его. Работает она животноводом в ОАО «Скабин». Работы много, и до воспитания детей, как говорится, руки не всегда доходят. Видимо поэтому старший сын, учащийся 8-го класса Докторовичской СШ, совершил хулиганский проступок. Замечания по ППБ — те же.
В д. Петрилово Комсомольского сельсовета посещаем семью С. Волкова, числящуюся неблагополучной. Семья переехала жить в дом, который выделил им ф-л «Лакнея» УП «Приорлизинг», сравнительно недавно. И дом, надо прямо сказать, малопригодный для жилья: сквозные трещины в печи, выбитые стекла в окнах, частично разобран дымоход…
Хорошо, что у Сергея руки растут, что называется, из своего места. Проводку он заменил, окна застеклил, а вот печь – просто не успел отремонтировать. На момент нашего посещения обогревал помещение… электроплиткой, что является грубым нарушением ППБ.
О неготовности данного домовладения к зиме было сообщено руководителю сельхозпредприятия, на балансе которого находится дом. Тот обещал срочно помочь с ремонтом.
Несомненно, что подобные рейды-проверки принесут пользу, т. к. кое-кого заставят лишний раз осмотреться, устранить выявленные недостатки, а значит и безболезненно встретить приближающиеся холода.
Евгений ЧИРКУН,
инспектор ИГПН Копыльского РОЧС, старший лейтенант внутренней службы;
Владимир СКРИПИНСКИЙ,
ответственный секретарь «СП»
[/caption]
Мерапрыемства, якое мела назву “Пытанні пазітыўнага мацярынства. Планаванне сям’і і рэпрадуктыўнага здароўя падрастаючага пакалення”, было прымеркавана да Дня маці. У аўдыторыі прысутнічалі навучэнкі каледжа, якія пачулі цікавую інфармацыю. Першым выступіў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі Пратаіерэй Сергій Чарны, расказаўшы аб гісторыі вялікага свята – Пакровы Прасвятой Багародзіцы і аб яго сувязі з Днём маці.
[caption id="attachment_22238" align="aligncenter" width="448" caption="Навучэнкі каледжа"]
[/caption]
Словы пажадання прысутныя выслухалі і ад прадстаўніка РК ГА “БРСМ” Настассі Гірко, якая падкрэсліла, што маці трэба заўсёды любіць, бо гэта адзіны чалавек, які ніколі не пакіне ў бядзе. Урач-гінеколаг УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ліна Мікалаеўна Працкевіч дала некаторыя парады дзяўчынкам, якія яны павінны ведаць у сваім узросце. Супрацоўнік ТЦСАН Святлана Пуцейка азнаёміла прысутных з работай Цэнтра, прадэманстравала слайды пра Капыльскі раён, яго насельніцтва і розныя сферы жыцця. Цікавым было выступленне Людмілы Васільеўны Саладухі, якая ўдастоена ордэна Маці. Яна пажадала навучэнкам здароўя і сямейнага шчасця.
Такія сустрэчы, на мой погляд, вельмі карысныя для прадстаўніц прыгожага полу, бо ім у будучыні – быць маці – і не проста нарадзіць дзіця, але і выхаваць яго дастойным грамадзянінам нашай краіны.
Павел ШЭІН,
Фота аўтара
[/caption]
— Дзякуючы вашай працы, намаганням, плённа працуюць творчыя калектывы раёна, развіваецца народная творчасць, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына, — адзначыла падчас адкрыцця мерапрыемства начальнік аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталля Царкова. – Сапраўднай гордасцю з’яўляюцца калектывы са званнем “народны”, яны годна заслужылі павагу жыхароў не толькі раёна, але вобласці і рэспублікі.
Наталля Іванаўна павіншавала ўсіх са святам, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым. Так, Ганаровых грамат упраўлення культуры Мінаблвыканкама ўдастоены мастацкі кіраўнік РЦК Валянціна Зарамбоўская, галоўны бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Валянціна Хартановіч, бухгалтар аддзела культуры Галіна Федаровіч, настаў-ніца Капыльскай ДШМ Святлана Швайбовіч. Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці адзначана работа Капыльскага РЦК (дырэктар Наталля Рыбак). Упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, абласным цэнтрам народнай творчасці, аддзелам культуры Клецкага райвыканкама ўзнагароджаны Дыпломамі VIII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў” ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Святлана Папок) і калектыў навучэнцаў ДШМ (кіраўнік Людміла Беразоўская).
[caption id="attachment_22230" align="aligncenter" width="443" caption=" Выступае «Зімняя вішня»"]
[/caption]
Па даручэнні кіраўніка раёна Анатоля Жданені начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама намесніку дырэктара раённай бібліятэкі Валянціне Камінскай, дырэктару Цімкавіцкага СДК Святлане Лазоўскай і настаўніцы ДШМ Тамары Новік.
Шэраг прадстаўнікоў сферы культуры атрымаў узнагароды ад аддзела культуры. Актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця былі заахвочаны РА РГА “Белая Русь”, галіновым прафсаюзным камітэтам, маладыя супрацоўнікі – аддзелам па справах моладзі райвыканкама. А ветэранам, якія прысутнічалі на свяце, былі ўручаны кветкі.
Цудоўны падарунак зрабілі госці з Цэнтральнага раёна г. Мінска. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы выступленні ансамбля “Зімняя вішня”, парадыйныя нумары, фокусы і, безумоўна, песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Салодкай.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Яшчэ з самай раніцы гукі музыкі заклікалі мясцовых жыхароў, гасцей горада на плошчу ля раённага цэнтра культуры, дзе разгануўся “Рамесніцкі гасцінец” — выстава майстроў народнай творчасці рэгіёнаў Міншчыны. Філігранная разьба па дрэве, кераміка разнастайных форм і памераў, саламяныя вырабы, лялькі, карціны, упрыгожанні са скуры, тканыя паясы і рушнікі — усё гэта можна было знайсці ў гасцінцы. Пра багатыя народныя традыцыі менавіта Капыльшчыны сведчыла выстава народнай творчасці народнага клуба “Скарбонка”, дзе экспанаваліся вышываныя іконы, тканыя вырабы, разьба па дрэве, карціны з цеста і інш. Народны майстар Беларусі Валянціна Гладкая нават паказала гасцям, як працуе ткацкі станок.
Запамінальным стаў момант з’яўлення артыстаў нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якія выйшлі на плошчу ў касцюмах вяльмож. Госці з культурнай сталіцы Беларусі гэтага года з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі карэспандэнтаў, фатаграфаваліся з наведваль-нікамі выставы.
Асноўная праграма фестывалю адкрылася парадам калектываў-удзельнікаў, якія ўрачыстым маршам прайшлі да цэнтра культуры пад гукі ваеннага аркестра. Затым на плошчы пачаўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна. А ўжо ў зале РЦК стартавала галоўнае дзейства — конкурс творчых калектываў. На свяце талентаў прысутнічалі і ганаровыя госці — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Руслан Трухан, начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Рэспуб-ліцы Беларусь Ліз Тальба Барэ, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч.
Адзін за адным на сцэну выходзілі калектывы, дэманструючы сваё непаўторнае мастацтва. Пад нумарам 13 выступаў наш народны ансамбль народнай песні “Спадчына” пры падтрымцы народнага ансамбля народнай музыкі “Капыляне”. Сваё майстэрства калектывы не раз пацвярджалі цудоўнымі вынікамі на розных фестывалях і конкурсах. І цяпер яны дэманстравалі нядрэннае выканальніцкае майстэрства. Але гэтага было недастаткова, каб атрымаць гран-пры фестывалю — мікрааўтобус “Газэль”. Сёлета галоўны прыз дастаўся ўзорнаму ансамблю народнай песні “Дзянніца” з Клецкага раёна. Капыляне ж атрымалі Дыплом III ступені і прафесійны мікрафон, а таксама мікрахвалевую печ. Але, спадзяёмся, што яшчэ не раз нашы народныя калектывы заявяць аб сабе ў поўны голас!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: моманты свята.
Фота аўтара
Напярэдадні свята з розных вайсковых часцей прыйшлі па-дзячныя пісьмы на імя Юрыя Качана, Юрыя Максімені, Івана Макаеда, Івана Давідоўскага, Валерыя Казака, Сцяпана Камёнкі, Сяргея Корбута, Дзяніса Лобана, Анатоля Навапольцава, Дзяніса Рыцько, Дзяніса Скобцава, Дзяніса Пятровіча, Яўгена Чумака, Рамана Майсюка, Ула-дзіміра Матусевіча і Ігара Лобана. Цёплыя словы за выхаванне сыноў у гэты дзень прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Гарбацэвіч, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” старшага прапаршчыка запасу Аляксандра Пякарскага, а выконваючы абавязкі ваеннага камісара ваеннага камісарыята Капыльскага раёна маёр Сяргей Маргалік уручыў маці падзячныя пісьмы.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
На здымку: удзельнікі мерапрыемства.
Фота аўтара
Гаспадаркамі раёна ўбрана 95,5% бульбяных палеткаў. Накапана 29403,6 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 278 ц/га. Рэалізавана 9397 тон, у тым ліку амаль 800 тон гораду Мінску.
Ужо намалочана 14 485 тон кукурузнага зерня, сама болей — 4530 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 92% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271,3 ц/га сабрана 233 102 тоны зялёнай масы.
Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5657 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 62% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Семежава» — 480 ц/га, у “Піянер-Агра” — 425 ц/га, па 417 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”.
Вядуць уборку соі ААТ “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”: пры сярэдняй ураджайнасці 11,5 ц/га намалочана 234,7 тоны.
За апошні дзень ад адной каровы ў сярэднім атрымана па 11,56 кг малака. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ “Ціміразеўскі” — 14,6 кг, “Старыца-Агра” — 13,8 кг, “Скабін” і “Семежава” — па 13,6 кг малака. Валавы надой за дзень склаў 228 тон 738 кг, таварнасць малака — 88%.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Ірына Ігнатчык (здымак 1) уручыла ад райвыканкама камплекты для немаўлят і пажадала моцнага здароўя жанчынам і іх дзецям. Цёплыя словы ў адрас віноўнікаў урачыстасці прагучалі і ад прадстаўнічай дэлегацыі ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алы Раеўскай, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук (здымак 2). Маладым мамам яны таксама падарылі камплекты для нованароджаных і салодкія пачастункі ад фабрыкі “Слодыч”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
У чацвер, 18 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Антонаўнай РАМАНОЎСКАЙ і дырэктарам Капыльскага філіяла ДП «Мінскаблпаліва» Аляксандрам Аляксандравічам КОРЗУНАМ.
Калі ў вас ёсць пытанні па рабоце прамысловасці, транспарту, функцыянаванні малога бізнесу, забеспячэнні палівам, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-7-13.
[/caption]
Сёлета пад кукурузу было адведзена 750 га, з іх 250 га – убіраецца на зерне. Абмалотам займаецца толькі адзін камбайн. І гэта дастаткова, лічыць Іван Лянько, паколькі сушыльная гаспадарка за суткі перапрацоўвае 100-110 т зерня – роўна столькі, колькі ўбіраюць за адну змену механізатары Мікалай Скамароха і Аляксей Стружко на сваім магутным “Класе”. У дапамогу ім два МАЗы, якія да-стаўляюць залацістае зерне на сушылку.
“Без кукурузы нам не абысціся, — расказвае Іван Іванавіч. — Гэта і сілас для нашай жывёлы, і зерне — галоўны складальнік камбікармоў для птушкі”. Усяго за год тут вырошчваюць па 9—10 партый (у кожнай па 22,5 тыс. штук). Куранятам патрэбна не менш за 400—500 тон гатовага зерня кукурузы. Акрамя таго, яго выкарыстоўваюць на корм маладняку БРЖ, парасятам. Так што рэалізацыяй гэтай прадукцыі ў сельгаспрадпрыемстве практычна не займаюцца – усё ідзе на асабістыя патрэбы.
Днямі ў гаспадарку павінна была паступіць плюшчылка, а гэта значыць, што з’явіцца яшчэ адна магчымасць для патаннення прадукцыі: частку кукурузнага зерня можна будзе (без сушкі) плюшчыць з дабаўленнем кансервантаў і закладваць у полі-этыленавыя рукавы. Аднак гэта справа ўжо будучага года. А сёлета ў гаспадарцы ідуць апошнія сезонныя работы – заканчваюць уборку і вывазку цукровых буракоў, вядуць ворыва, папярэдне ўносячы арганіку і калійныя ўгнаенні. Ужо сфарміраваны звёны па вывазцы гною з фермаў, назапашванне якога будзе ісці ўсю зіму. “У наш няпросты час, калі такія дарагія мінеральныя ўгнаенні, без арганікі нельга атрымліваць высокі ўраджай, — упэўнены дырэктар сельгаспрадпрыемства. – А будзе прадукцыя – будуць і грошы, каб даць людзям добрую заработную плату, набыць неабходную тэхніку і ўвогуле, адчуваць сябе ўпэўнена, быць абароненым ад розных катаклізмаў”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара