У гаспадарцы атрымана лепшая ў раёне ўраджайнасць збожжавых культур, добрыя рэзультаты паказала бульба (да 350 ц/га), радуюць цукровыя буракі (480 ц/га), не падвяла і кукуруза – убіралі па 440 ц/га зялёнай масы і не менш за 100 ц/га ў сярэднім будуць намалоты кукурузнага зерня.
[caption id="attachment_22202" align="aligncenter" width="443" caption="Мікалай Скамароха і Аляксей Стружко."]
[/caption]
Сёлета пад кукурузу было адведзена 750 га, з іх 250 га – убіраецца на зерне. Абмалотам займаецца толькі адзін камбайн. І гэта дастаткова, лічыць Іван Лянько, паколькі сушыльная гаспадарка за суткі перапрацоўвае 100-110 т зерня – роўна столькі, колькі ўбіраюць за адну змену механізатары Мікалай Скамароха і Аляксей Стружко на сваім магутным “Класе”. У дапамогу ім два МАЗы, якія да-стаўляюць залацістае зерне на сушылку.
“Без кукурузы нам не абысціся, — расказвае Іван Іванавіч. — Гэта і сілас для нашай жывёлы, і зерне — галоўны складальнік камбікармоў для птушкі”. Усяго за год тут вырошчваюць па 9—10 партый (у кожнай па 22,5 тыс. штук). Куранятам патрэбна не менш за 400—500 тон гатовага зерня кукурузы. Акрамя таго, яго выкарыстоўваюць на корм маладняку БРЖ, парасятам. Так што рэалізацыяй гэтай прадукцыі ў сельгаспрадпрыемстве практычна не займаюцца – усё ідзе на асабістыя патрэбы.
Днямі ў гаспадарку павінна была паступіць плюшчылка, а гэта значыць, што з’явіцца яшчэ адна магчымасць для патаннення прадукцыі: частку кукурузнага зерня можна будзе (без сушкі) плюшчыць з дабаўленнем кансервантаў і закладваць у полі-этыленавыя рукавы. Аднак гэта справа ўжо будучага года. А сёлета ў гаспадарцы ідуць апошнія сезонныя работы – заканчваюць уборку і вывазку цукровых буракоў, вядуць ворыва, папярэдне ўносячы арганіку і калійныя ўгнаенні. Ужо сфарміраваны звёны па вывазцы гною з фермаў, назапашванне якога будзе ісці ўсю зіму. “У наш няпросты час, калі такія дарагія мінеральныя ўгнаенні, без арганікі нельга атрымліваць высокі ўраджай, — упэўнены дырэктар сельгаспрадпрыемства. – А будзе прадукцыя – будуць і грошы, каб даць людзям добрую заработную плату, набыць неабходную тэхніку і ўвогуле, адчуваць сябе ўпэўнена, быць абароненым ад розных катаклізмаў”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии