Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 30)

17.10.2012
ІНФАРМАВАННЕ. У чацвер,  18 кастрычніка, пройдзе адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму: “Ход выканання праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў вобласці на 2011-2015 гады”. КЛОПАТ. Нарыхтавана 5 т 700 кг бульбы для адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў ТЦСАН. Ёю забяспечана 49 жыхароў г. Капыля, якія адносяцца да гэтай катэгорыі. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. Сёння на базе ф-ла “В. Раёўка” праходзіць раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў, дзе сваё майстэрства і веды пакажуць прадстаўнікі большасці сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. ГРЫП. З набліжэннем зімы ўзрастае верагоднасць захварэць на грып. Спецыфічным сродкам прафілактыкі гэтай хваробы з’яўляецца імунізацыя насельніцтва. У раёне яна праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту. На 16 кастрычніка ўжо прышчэплена 3579 чалавек, з якіх 422 дзіцяці. АДУКАЦЫЯ. З 16 кастрычніка пачалася франтальная праверка Камсамольскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Падчас яе будзе прааналізавана дзейнасць установы адукацыі за апошнія пяць гадоў. КВЗ. У Стоўбцах на занальным конкурсе каманд КВЗ-2012, якія складаліся з непаўналетніх, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, капыльскія юнакі і дзяўчаты занялі другое месца. МУЗЕЙ. Капыльскі раённы краязнаўчы музей быў прадстаўлены ў дзвюх намінацыях — “Лепшы рэгіянальны музей” і “Лепшая партнёрская дзейнасць” на Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю”, які прайшоў з 12 па 14 кастрычніка ў горадзе Гродна. ГІСТОРЫЯ. У пятніцу, 19 кастрычніка, у Капылі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыль. Праблемы гісторыі горада і рэгіёна” (да 360-годдзя надання прывілея на магдэбургскае права Капылю). Падчас яе будзе разгледжана гісторыя гарадскога самакіравання ў Беларусі, гісторыя нашага раёна ў X – ХХ ст., культурная спадчына Капыльшчыны і іншыя пытанні. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Капыльскі раённы выканаўчы камітэт. ВЫСТАВА. У ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэх-нічны каледж” у рамках Тыдня маці была арганізавана выстава “Шчодрая восень”, у якой узялі ўдзел усе вучэбныя групы навучальнай установы. Разнастайныя выставы такога кшталту былі арганізаваны ў большасці ўстаноў адукацыі Капыльшчыны. МЕСЯЧНІК. У сувязі з наступленнем ацяпляльнага перыяду супрацоўнікамі Капыльскага РАНС праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі яны ўдзельнічаюць у рэйдавых мерапрыемствах па выяўленні і ўхіленні недахопаў, што адмоўна ўплываюць на стан пажарнай бяспекі. ЛЕС. Актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Чысты лес», што праводзілася па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пад дэвізам «Лёс лесу ў нашых руках», прынялі супрацоўнікі ДЛГУ «Капыльскі лясгас». Сумесна з членамі школьных лясніцтваў (усяго ўзялі ўдзел 300 чалавек) яны ліквідавалі каля 10 м3 цвёрдых бытавых адходаў уздоўж лясных дарог і на ўзлесках. Крос. У мінулыя выхадныя адбыўся раённы крос, які ўваходзіць у праграму раённай спартакіяды сельскіх жыхароў і калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арга-нізацый. Мацнейшымі бегунамі ў аграрыяў сталі прадстаўнікі КСУП “С “Лясное”, а сярод гарадскіх каманд перамогу святкавалі аматары здаровага ладу жыцця з цэнтральнай раённай бальніцы.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей