Гаспадаркамі раёна ўбрана 95,5% бульбяных палеткаў. Накапана 29403,6 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 278 ц/га. Рэалізавана 9397 тон, у тым ліку амаль 800 тон гораду Мінску.
Ужо намалочана 14 485 тон кукурузнага зерня, сама болей — 4530 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 92% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271,3 ц/га сабрана 233 102 тоны зялёнай масы.
Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5657 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 62% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Семежава» — 480 ц/га, у “Піянер-Агра” — 425 ц/га, па 417 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”.
Вядуць уборку соі ААТ “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”: пры сярэдняй ураджайнасці 11,5 ц/га намалочана 234,7 тоны.
За апошні дзень ад адной каровы ў сярэднім атрымана па 11,56 кг малака. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ “Ціміразеўскі” — 14,6 кг, “Старыца-Агра” — 13,8 кг, “Скабін” і “Семежава” — па 13,6 кг малака. Валавы надой за дзень склаў 228 тон 738 кг, таварнасць малака — 88%.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии