Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Пашана за творчую працу

18.10.2012
Сапраўдным святам напярэдадні Дня работнікаў культуры стала ўрачыстасць, праведзеная ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. Па традыцыі адбылося ўшаноўванне лепшых працаўнікоў, а для ўсіх прадстаўнікоў сферы была падрыхтавана канцэртная праграма. [caption id="attachment_22229" align="aligncenter" width="443" caption=" Н. Царкова ўручае грамату А. Булакевічу"][/caption] — Дзякуючы вашай працы, намаганням, плённа  працуюць творчыя калектывы раёна, развіваецца народная творчасць, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына, — адзначыла падчас адкрыцця мерапрыемства начальнік аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталля Царкова. – Сапраўднай гордасцю з’яўляюцца калектывы са званнем “народны”, яны годна заслужылі павагу жыхароў не толькі раёна, але вобласці і рэспублікі. Наталля Іванаўна павіншавала ўсіх са святам, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым. Так, Ганаровых грамат упраўлення культуры Мінаблвыканкама ўдастоены мастацкі кіраўнік РЦК Валянціна Зарамбоўская, галоўны  бібліятэкар раённай дзіцячай  бібліятэкі Валянціна Хартановіч, бухгалтар аддзела культуры Галіна Федаровіч, настаў-ніца Капыльскай ДШМ Святлана Швайбовіч. Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці адзначана работа Капыльскага РЦК (дырэктар Наталля Рыбак). Упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, абласным цэнтрам народнай творчасці, аддзелам культуры Клецкага райвыканкама ўзнагароджаны Дыпломамі VIII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў” ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Святлана Папок) і калектыў навучэнцаў ДШМ (кіраўнік Людміла Беразоўская). [caption id="attachment_22230" align="aligncenter" width="443" caption=" Выступае «Зімняя вішня»"][/caption] Па даручэнні кіраўніка раёна Анатоля Жданені начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама намесніку дырэктара раённай бібліятэкі Валянціне Камінскай, дырэктару Цімкавіцкага СДК Святлане Лазоўскай і настаўніцы ДШМ Тамары Новік. Шэраг прадстаўнікоў сферы культуры атрымаў узнагароды ад аддзела культуры. Актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця былі заахвочаны РА РГА “Белая Русь”, галіновым прафсаюзным камітэтам, маладыя супрацоўнікі – аддзелам па справах моладзі райвыканкама. А ветэранам, якія прысутнічалі на свяце, былі ўручаны кветкі. Цудоўны падарунак  зрабілі госці з Цэнтральнага раёна г. Мінска. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы выступленні ансамбля “Зімняя вішня”, парадыйныя нумары, фокусы і, безумоўна, песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Салодкай. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей