У ААТ “Праснакі”, як практычна ў кожнай гаспадарцы раёна, ідуць работы па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы. Яны пачаліся яшчэ летам: на двух жывёлагадоўчых будынках былі заменены дахі, пакладзены новы шыфер са светлавымі вільчакамі (“коньками”. –
Аўт.), заменены вокны, зроблены ўнутраны рамонт. У адным з памяшканняў на 100 кароў застаецца прывязное ўтрыманне жывёлы, каровы дояцца ў малакаправод. Там былі выдалены кармушкі, замест іх зроблены кармавыя сталы. У другім – абсталяванна беспрывязное ўтрыманне.
Па прычыне зацягвання распрацоўкі інстытутам праектна-каштарыснай дакументацыі, якую атрымалі толькі ў верасні, гаспадарка не мела магчымасці будаваць даільна-малочны блок. Аднак цяпер работы па яго ўзвядзенні пачаліся – ужо ідзе мантаж жалезабетонных канструкцый. На снежань запланавана пастаўка даільнага абсталявання фірмы “Унібокс”, а да гэтай пары кароў з другога кароўніка плануюць даіць у ПДУ (перасоўнай даільнай устаноўцы).
У планах на будучы год – будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка на 250 галоў з беспрывязным утрыманнем, які будзе прывязаны да новага даільна-малочнага блока.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии