Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

121

Капыльшчына — дзіўны край паэтаў і творцаў

22.10.2012
14 кастрычніка 2012 г. на базе рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.” (ФРГ) і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”. Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша былой настаўніцы Пацейкаўскай СШ Галіны Іванаўны Салавей: [caption id="attachment_22301" align="alignright" width="300" caption="Алесь Марціновіч"][/caption] Нам трэба прыгожа пражыць і памерці — Каб кожны сказаў: “Я пражыў нездарма”, У гісторыі нашай, каб след свой не сцерці, Другога й жадання няма! У семінары прынялі ўдзел Алесь Марціновіч і Леаніда Падвойская — члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь; Мікалай Майсюк, Любоў Мотуз, Ядвіга Малевіч, Вікторыя Матусевіч, Вікторыя Коршук, Рэната Калпак — самадзейныя паэты Капыльшчыны; Святлана Кубрак, Вадзім Салавей, Святлана Астрэйка і аўтар гэтых радкоў — настаўнікі Капыльскага раёна з вопытам работы па вуснагістарычнай тэматыцы. Тэатралізаванае прадстаўленне з паказам прэзентацый забяспечылі вучні гуртка “Юныя экскурсаводы” ДУА “Пацейкаўская СШ” (кіраўнік Вадзім Салавей). Леаніда Падвойская  азнаёміла аўдыторыю вучняў і настаўнікаў з кнігай “Предтечи Зверя. Максим”. Аўтар характарызуе жанр сваіх твораў як “фэнэкшн”, падкрэсліваючы, што падзеі ў яе дэтэктывах адбываюцца ў вельмі падобным, але ж не ў нашым свеце. Алесь  Марціновіч (аўтар кнігі “Ля Каменкі бруістай”) пабываў ва ўсіх кутках нашай сінявокай Беларусі, абышоў краіну ўздоўж і ўпоперак. Многія дзесяцігоддзі Аляксандр Андрэевіч раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў. “Любіце кнігу! Беражыце роднае слова”, — пажадаў прысутным знакаміты пісьменнік. З вершамі аб роднай зямлі выступіў Мікалай Майсюк, настаўнік матэматыкі ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”. ”Натхненне   на паэтычную творчасць дае мне капыльская радзімая зямля”, — адзначыў наш зямляк. Тэму Радзімы вершам “Я безмерно горжусь родной Беларусью” прадоўжыла Вікторыя Коршук, вучаніца 9 класа ДУА “Слабадакучынская СШ”. Вікторыя  прысвячае свае радкі  школе, сябрам, маме. Вікторыя Матусевіч, бухгалтар ААТ “П-з “Дусаеўшчына”,  удзельнік абласнога злёту маладых паэтаў, піша пра каханне, чалавечую дабрыню і адкрытасць. Ядвіга Малевіч доўгія гады працавала фельчарам на Дзяржынскім ФАПе. ”Пішу вершы даўно і ў парыве натхнення”, — запэўнівае паэтка. Ядвіга Генрыхаўна расказала пра свой зборнік вершаў “Жыццёвыя напевы”. Вершы нараджаліся ў час выканання свайго прафесійнага абавязку, калі спяшалася да хворых людзей і ведала, што яе чакаюць. Фельчару прыхо-дзілася пераадольваць непагадзь. Таму і ўзнікалі наступныя творы: “Стан душы”, “Лясная крыніца”,  “Наша жыццё” і іншыя. [caption id="attachment_22305" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі семінара"][/caption] Любоў Мотуз знаходзіцца на заслужаным адпачынку з 1993 г.  Пачала пісаць вершы і вучыць англійскую мову з 50-ці гадоў, калі ўжо выраслі дзеці і з’явіліся ўнукі. Вершы прысвячае прыродзе, жывёлам і птушкам, дзецям і новым захапленням. Мне сын сказал: не обижайся, мама. Наукой уж доказано давно, Будь ты усидчивой, упрямой — Не выучишь английский все равно! Менавіта гэтым вершам аўтар пераконвае, што ўзрост не перашкода для творчасці. Госці  наведалі  школьны  музей імя І.  С. Трацэўскага, у якім члены клуба “Патрыёты Радзімы” правялі краязнаўчую гасцёўню, прысвечаную 113-гадавіне з дня нараджэння пісьменніка Адама Бабарэкі. У ходзе абмеркавання былі закрануты праблемы сучаснай паэзіі і прозы, магчымасці падтрымкі маладых паэтаў Капыльшчыны, творцаў старэйшага ўзросту, вызначаны перспектывы для развіцця вуснагістарычных даследаванняў у адукацыі дарослых. Удзельнікі дыскусіі дамовіліся праводзіць рэгіянальныя тэматычныя сустрэчы з навучэнцамі школ, педагагічнымі калектывамі і асабліва з членамі ветэранскіх арганізацый. Людзі, якія знаходзяцца на пенсіі, павінны адчуваць сваю значнасць у грамадстве. Іх вопыт, веды запатрабаваны і сёння. Неабходна спрыяць развіццю і перадачы творчых  дасягненняў моладзі. І, самае галоўнае, мы павінны стварыць ўсе ўмовы, каб старэйшае пакаленне жыло ў радасці і настроі, адзначылі ўдзельнікі сустрэчы. У канцы семінара  была наведана яшчэ адна адметнасць вёскі — мемарыяльны камень–знак у гонар 300-годдзя вёскі і 100-годдзя  школы. Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў.  
42

Заўсёды актуальная тэма

22.10.2012
Тэма навядзення парадку на зямлі на працягу ўсяго года была актуальная. Але ставіць кропку яшчэ рана, бо правядзенню работ спрыяюць умовы надвор’я. Таму неабходна прадаўжаць ачыстку населеных пунктаў ад лісця, драхласці, упарадкаваць пустуючыя землі. — Калі падводзіць вынікі за гэты перыяд, то можна адзначыць, што мерапрыемствы, запланаваныя старшынямі сельвыканкамаў па добраўпарадкаванні, выкананы ў вялікім аб’ёме, — падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — Так, на тэрыторыі раёна знесена каля 100 старых дамоў і іншых пабудоў, захаваны фундаменты. Асабліва актыўна гэта работа праводзілася ў Доктаравіцкім, Цімкавіцкім, Семежаўскім, Блеўчыцкім і Бабаўнянскім сельсаветах. Шмат зроблена па навядзенні парадку на могілках (іх у раёне 127), дзе забяспечваўся своечасовы вываз смецця, падкошванне па перыметры, спілоўваліся дрэвы. У раёне ўжо добра наладжана схема па зборы і вывазе смецця з падвор’яў насельніцтва, не паступіла ніводнай заўвагі. Вельмі важным на дадзены момант, лічыць Марыя Леанідаўна, з’яўляецца работа з насельніцтвам па рамонце і замене агароджаў, рамонце фасадаў дамоў. Вельмі шмат станоўчых прыкладаў належнага санітарнага ўтрымання сядзіб, многія ўкладваюць уласныя сродкі. Напрыклад, за гэты год ужо ліквідавана 14 км старых агароджаў. Днямі адбылася нарада са старшынямі сельвыканкамаў. Падчас яе пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да зімы. Для работ па добраўпарадкаванні неабходна арганізаваць насельніцтва. Кожная сядзіба, месцы воінскіх пахаванняў, баявой славы павінны вылучацца чысцінёй і парадкам. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна арганізаваць вываз смецця з могілак, абгарадзіць сельгасаб’екты, максімальна выкарыстоўваць пустуючыя землі. Перад працоўнымі калектывамі стаіць задача прыняць удзел у суботніках, што праводзяцца ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні. — Самае галоўнае, каб насельніцтва разумела ўсе патрабаванні, падтрымлівала добрыя традыцыі сельсаветаў, — адзначыла Марыя Сандрозд. — Парадак павінен быць у кожным доме, на кожнай вуліцы, у кожным населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ  
48

Справы вясковыя па стане на 19 кастрычніка 2012 г.

22.10.2012

Гаспадаркамі раёна ўбрана 96,8% бульбяных палеткаў. Накапана 30021,6 тоны бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 280 ц/га.

Ужо намалочана 16 367 тон кукурузнага зерня (убрана 48 % палеткаў), сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 74,9 ц/га. Самай урадлівай гэта культура паказала сябе ў ЗАТ “Жыліхава” — 91,7 ц/га, ААТ “Семежава” — 87,3 ц/га, “Старыца-Агра” — 86,4 ц/га.

Ідзе ўборка цукровых буракоў — салодкія караняплоды выбраны на 69% плошчаў. Усяго накапана 149 192 тоны, рэалізавана — 130 453 тоны, у тым ліку за апошні дзень — 3719 тон.

Пад веснавую сяўбу будучага года паднята 12 049 га зябліва, у тым ліку за апошні дзень — 621 га. Найбольш паспяхова працуюць у ААТ “Капыльскае” (2120 га), “Старыца-Агра” (1540 га), сама меней — 71 га — на рахунку ААТ “Душава”.

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

33

Сярод прызёраў — капыляне

22.10.2012
Падведзены вынікі абласнога конкурсу рэдакцый раённых і гарадскіх газет, радыёпраграм на лепшае асвятленне пытанняў прыродаахоўнай тэматыкі, які быў арганізаваны ў мэтах прапаганды ашчадных адносін да прыроды, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, а таксама ўзмацнення дзейснасці газетных публікацый, павышэння творчай актыўнасці журналістаў і работнікаў прыродаахоўных органаў. Яго арганізатарамі выступілі Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і рэдакцыя газеты “Мінская праўда”. Сярод узнагароджаных і рэдакцыя Капыльскай раённай газеты “Слава працы”.  
40

Пожар в школе

21.10.2012
16 октября с. г. в 11 часов 16 минут на центр оперативного управления Копыльского РОЧС поступило сообщение о возгорании в ГУО «Средняя школа №3 г. Копыля». По прибытии к месту вызова первых подразделений установлено, что произошло задымление в фойе школы на первом этаже. Очаг возгорания находился в бытовом помещении размером 1,5x2 метра и был ликвидирован техперсоналом школы при помощи огнетушителей. До прибытия спасателей персоналом школы проведена эвакуация детей и учителей на стадион школы (351 учащийся, 37 учителей). Школа оборудована пожарной сигнализацией, которая сработала в момент возникновения пожара. Сигнал услышал вахтер,  который доложил о происшествии директору школы, а тот позвонил в МЧС. В результате пожара произошло повреждение (оплавление) 1,5 метра электропроводки, проложенной по стене к электророзетке, обуглилась деревянная полка, закопчено 2 м2 стены. По данному случаю проводится проверка. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  
61

Майстры матчынага слова

21.10.2012
Якуб Колас – з маленства мой любімы пісьменнік і духоўны настаўнік. Дзякуючы  класіку айчыннага мастацтва  і яго герою Андрэю Пятровічу Лабановічу з аўтабіяграфічнай трылогіі “На ростанях”, я і абраў пачэсную прафесію педагога. [caption id="attachment_22278" align="aligncenter" width="415" caption="Янка Купала і Якуб Колас"][/caption] Глыбока сімвалічна, што свой першы апублікаваны верш  Я. Колас назваў  “Наш родны край” (1906): ужо з першых крокаў ён  вызначыў асноўны напрамак сваёй творчасці – служэнне Бацькаўшчыне і яе народу. Этапнымі стануць у мастака рэалістычная паэма “Новая зямля” і рамантычная паэма “Сымон-музыка”. У трылогіі “На ростанях” аўтар здолеў шырока ахапіць падзеі грамадскага жыцця, адлюстраваць побыт  сялянства, местачковай і вясковай інтэлігенцыі, іншых груп насельніцтва Беларусі, стварыць галерэю партрэтаў людзей, у кожнага з якіх сваё аблічча і характар. Асабліва яскрава выявілася ў рамане майстэрства Коласа-пейзажыста: мы бачым тут  непаўторны выгляд тых мясцін, дзе адбываюцца падзеі, – глухіх беларускіх вёсачак і мястэчкаў, лясоў і лугоў, дарог і сцяжынак… Творчасць Янкі Купалы – глыбока праўдзівы летапіс жыцця беларускага народа, мастацкае выражэнне росту сацыяльна-палітычнай свядомасці працоўных мас, выразны адбітак  нацыянальнага характару, народнага светаразумення і паэтычнага светаўспрымання на пераломных гістарычных рубяжах 1-й паловы ХХ стагоддзя. Непаўторнае хараство яго лірыцы надае арга-нічнае  зліццё лірызму і рамантычнай незвычайнасці светаўспрымання з традыцыямі айчыннага фальклору – паэтыкай беларускай народнай песні, з каларытам беларускіх легенд, паданняў, казак. А купалаўскае сцвярджэнне чалавечай годнасці мужыка (яго першы беларускі друкаваны верш і атрымаў назву “Мужык”(1905)) гучала ва ўнісон з горкаўскім узвелічэннем чалавека-працаўніка. Купала адкрывае ўсяму свету вобраз беларускага мужыка (“Я мужык-беларус”), беларусаў як народ (“А хто там ідзе?”). Ён – адзін з заснаваль-нікаў беларускай пейзажнай і інтымнай лірыкі (“Явар”, “Дзве таполі”, “Абнімі…” і інш.) Класічнымі сталі яго фальклорна-рамантычныя паэмы:  “Курган”, прасякнутая ідэяй неўміручасці народнага мастацтва; “Бандароўна” – эпічная песня пра героіку народнага змагання супраць прыгнятальнікаў; “Яна і я” – паэтызацыя шчаслівага жыцця, кахання. Курган над трагічным героем Гусляром як “насып высокі” ўвасабляе народную памяць аб ахвярах змагання. Героі Купалавых паэм яскрава сцвярджалі сутнасць нацыянальнага характару Беларуса. Купала і Колас сталі заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.  Творы знакамітых класікаў, на шчасце, не страцілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі. Янка Купала і Якуб Колас – гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Класік украінскай літаратуры Паўло Тычына нездарма параўноўваў Купалу і Коласа з дзвюмя вяршынямі “беларускага Эльбруса паэзіі”. Гэтыя класікі – сапраўдны пачатак беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Яны – яскравае  ўвасабленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура, родная мова. Сябры! У пачэсны для беларускай нацыі год кнігі перачытайце бессмяротныя творы Якуба Коласа  – паэмы  “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, трылогію “На ростанях”. Разгарніце ў вольны час неўміручыя старонкі Янкі Купалы – яго вершы, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Яна і я” і інш. І я ўпэўнены: душы вашы стануць прыгажэйшымі, у сэрцы ўвальецца любоў да Бацькаўшчыны і яе таленавітага народа. Вы адразу ўсвядоміце, што беларускасць – не пусты гук… Хопіць ужо нам браць за прыклад заморскае, у нас, беларусаў,  ёсць сваё – добрае і людскае, прыгожае і ўнікальнае! Гэтаму вучылі і працягваюць вучыць  многія пакаленні беларусаў  вялікія майстры матчынага слова,  свядомыя сыны Беларусі – Якуб ды Янка. Янка ды Якуб! Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог, г. Віцебск    
54

Читать или не читать?

20.10.2012
Компьютерные технологии и Интернет постепенно вытесняют из обыденной жизни книгу. Действительно ли книга уходит в прошлое, а современные дети читают только в рамках школьной программы? Если это на самом деле так, то есть ли повод для тревоги и полезно ли чтение? «Читать или не читать?» – под таким названием прошел час полезной информации в Душевской сельской библиотеке. Цель мероприятия – популяризация книг и чтения. Началось оно с небольшого экскурса в историю книги, также вниманию участников были представлены выставки книг: «Книги детства наших бабушек и дедушек», «Любимые книги детства звезд белорусского шоу-бизнеса». Взрослым участникам было предложено рассказать о любимой книге из детства и не просто рассказать, а заинтересовать присутствующих. Не секрет, что первыми и любимыми книгами для большинства из нас были сказки. Поэтому для детей была подготовлена викторина «Кто это? Узнай героя сказки». Во время мероприятия звучали интересные факты о книге, доводы в пользу чтения. В конце каждый участник получил небольшой подарок: дети – книжки-малышки и конфеты, а взрослые – памятку «Секреты для взрослых, или Как стать родителями читающего ребенка». Алина ЛОПАТИНА, библиотекарь Душевской сельской библиотеки  
37

Мільён рублёў за добраўпарадкаванне

20.10.2012
КУП “Капыльская ЖКГ” выявіла і адзначыла грашовымі прэміямі пераможцаў конкурсу на лепшы пад’езд і прыдамавую тэрыторыю. [caption id="attachment_22273" align="aligncenter" width="443" caption="А. Паляшчук (у цэнтры) падчас уручэння прэміі за лепшы пад’езд."][/caption] Добраўпарадкаванне залежыць не толькі ад улады, але і ад саміх жыхароў горада — на гэтым даўно спрабавала з’акцэнтаваць увагу адміністрацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Менавіта таму камунальнікі зацікаўлены ў правя-дзенні адпаведных конкурсаў. Такое супрацоўніцтва прыносіць свае плады. Напрыклад, па выніках 2011 года г. Капыль па ўтрыманні і тэхнічным стане жыллёвага фонду быў прызнаны лепшым сярод гарадоў падобнай катэгорыі. У конкурсе на лепшую прыдамавую тэрыторыю, які праходзіў у верасні бягучага года, пераможцамі прызнаны жыхары пад’ездаў №4 і 5 па вуліцы Пралетарскай, 39. Адразу відаць, што гэта адзін з лепшых двароў у горадзе, адзначылі камунальнікі. Па прызнанні жыхароў, пачатак добраўпарадкаванню паклаў Алег Астрэйка, які закупіў туі, іншыя саджанцы. Затым да такой добрай  справы далучыліся і іншыя. У выніку атрымаўся прывабны жывы куток побач з пад’ездамі, які радуе вока саміх жыхароў, іх гасцей і проста прахожых. Таму мільён рублёў ад адміністрацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на развіццё прыдамавой тэрыторыі — заслужаная ўзнагарода за іх старанні. [caption id="attachment_22271" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Кахановіч, Галіна Астрэйка, Ларыса Стальмакова з прэміяй ад камунальнікаў."][/caption] Сярод пад’ездаў на званне лепшага прэтэндавала некалькі: у доме №7 па вул. М. Горкага, у доме №39 па вул. Пралетарскай і іншыя. Але жыхары пад’езда №1 па вул. Партызанскай, 6 на працягу доўгага часу падтрымліваюць добры санітарны і эстэтычны стан. Менавіта яны і сталі пераможцамі конкурсу. “Гэта не гаворыць пра тое, што ў іх пад’ездзе лепшы тэхработнік ці што з боку ЖКГ ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы, — падкрэсліў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і рабоце з насельніцтвам Капыльскай ЖКГ Аляксандр Паляшчук. — Высокі ўзровень добраўпарадкавання  — гэта заслуга перш за ўсё саміх жыхароў”. Прэмія за ўзорны стан пад’езда склала 500 тысяч рублёў. Добраўпарадкаванне мае на ўвазе не проста высадку дрэў, кветак, чысціню ў пад’ездзе, але і прадуманы дызайнерскі праект, выкананы з улікам шматлікіх фактараў. У пераможцаў сёлетняга конкурсу бясспрэчна атрымалася ўлічыць гэтыя акалічнасці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
39

Праздник для души - состоялся

19.10.2012

2011 год памятен для д. Лешня тем, что окончательно и бесповоротно ликвидировали Лешнянскую среднюю школу, для которой 2012 год стал бы юбилейным – 50 лет. Но куда приехать на юбилей выпускникам? Где им встретиться со своими учителями? Эти вопросы остались бы без ответа, если бы…

Еще совсем недавно казалось, что уже никогда и никто не соберет учительский коллектив Лешнянской средней школы вместе на праздник ко Дню учителя, никто не вспомнит о тех, кто работал в школе долгие годы. Но благодаря творчеству и энтузиазму работников сельского Дома культуры Лилии Щетко и Марины Рудени, праздник в честь учителей и работников детского сада состоялся.

Торжественное и пронзительное начало вечера – приветствие педагогов в шуточной и серьезной форме. Замечательно исполненные песни, после которых все струны души наполнились ручейками звуков, вошли в сердце трепетом, любовью, верой в добро.

А чудеса продолжались… Специально на праздник была приглашена «ясновидящая», от которой нельзя было скрыть свои мысли, мечты, желания. Для каждого педагога она сделала прогноз на ближайший год.

Музыка, песни, искрометные шутки, танцевальная программа – вот подарок к празднику, который воскресил в нас, учителях, прекрасные воспоминания о прежней работе в стенах Лешнянской средней школы.

Хочется выразить огромную благодарность и искреннюю признательность работникам Лешнянского сельского Дома культуры – Лилии Щетко и Марине Рудене – за атмосферу праздника, за беззаветный труд, за вдохновение и творчество, за радость, подаренную учителям. Пусть огонь ваших душ, уважаемые Лилия Павловна и Марина Михайловна, рождает новые идеи, а вы будете щедро делиться ими с людьми.

Антонина МИХАЙЛОВА, д. Лешня

66

«Все потребители встретят холода с топливом»

19.10.2012
Накануне отопительного сезона корреспондент «Слава працы» Владимир СКРИПИНСКИЙ побывал в Копыльском филиале ГП «Минскоблтопливо» и задал его Александру КОРЗУНУ директору несколько вопросов, касаемых готовности к наступающим холодам. — Александр Александрович, с каким результатом подошел коллектив учреждения к осенне-зимнему отопительному периоду? — Начнем с того, что торфобрикетную продукцию нам поставляют три предприятия: ОАО «Старобинский торфобрикетный завод», филиал «Несвиж-ский» Старобинского ТБЗ и УП «Неманское». Первый за январь-август с. г. поставил 2132 т брикета при плане 900 т, ф-л «Несвижский» – 3607 т (план – 3735 т) и УП «Неманское» — 2193 т при плане 2460 т. — А что касается заготовки дров? — ГЛХУ «Копыльский лесхоз» поставил своим транспортом 3045 м3 дров, что составляет 95,6% к уровню прошлого года. В лесу у нас работают две бригады по самозаготовке дров (всего 7 человек во главе с мастером). Ими заготовлено 3474 кубометра дров, или 158% к уровню 2011 года. Еще один способ поставки дров нашим клиентам – вывоз их транспортом гортопа из нижних складов лесхоза (1055 м3). Итого, при плане 6650 кубометров фактически заготовлено 7602 м3 (114%). К уровню 2011 года это составляет 92,4%. — И каков дальнейший процесс? — Дрова, доставляемые лесхозом, поступают на склад с последующей их разделкой (распиловка и колка. – В. С.). Разделано таким образом 2553 м3, что составляет 99,5% к уровню 2011 года. — Имеется ли очередь на поставку жителям частного сектора дров и торфа? — Да, имеется: на торфобрикет около 150 человек и на дрова  более 100 человек. Я нисколько не сомневаюсь, что благодаря дополнительному финансированию Копыльским РИК,  до наступления холодов население района будет полностью обеспечено топливом. — Александр Александрович, а как обстоят дела с обеспечением топливом организаций и учреждений? — К сожалению, дела тут обстоят несколько хуже. Так, в УЗ «Копыльская ЦРБ» при плане 450 т завезено 257,2 т торфобрикета, что составляет 57%. В учреждения образования района его доставлено 175,2 т вместо 305 тонн по плану (57%). Такое стало возможным по причине того, что учреждения и здравоохранения, и образования из-за отсутствия в большинстве складских помещений летом стараются торфобрикет не заготавливать, а делать это ближе к началу отопительного сезона. Дровам же ведь дождь не страшен, чего не скажешь о торфе. Намного лучше обеспечение торфобрикетом учреждений культуры: при плане 140 т завезено 139 т (99%), КУП «Копыльское ЖКХ» поставлено 1407,9 т из запланированных 2000 т (70%). Всего для организаций необходимо 4000 тонн торфобрикета, завезено только 2188 т (55%). Что касается дров, то медучреждения района снабжены ими на 79%, образования – на 40%, а ЖКХ – на 132%. При плане в 5000 кубометров дров для организаций заготовлено 5676 м3 (114%). [caption id="attachment_22258" align="aligncenter" width="336" caption="Н. Примич на разделке дров"][/caption] — Александр Александрович, сколько всего работников трудится на предприятии? Назовите, пожалуйста, лучших… — У нас работают 34 человека. Коллектив небольшой, но тем не менее мы смогли добиться, что выручка от реализации товаров и услуг за январь-август составила 5 млрд 557 млн рублей. На одного работника вышло по 163,4 млн руб., что составило 213% к уровню аналогичного периода прошлого года. Ну, а что касается лучших, то я бы назвал  мастера Виктора Денисенко, под началом которого трудятся  наши лесорубы, вальщиков леса Юрия Самилу и Сергея Черниковича, дровокола Николая Примича и работающего в паре с ним пильщика дров Александра Бавтрука. Каждый из них заготавливает за  смену  не менее 6 кубометров колотых дров, которые поставляются в детские сады, на ФАПы, а также по заказам частных лиц. — С какими проблемами вам  приходится сталкиваться? — Их, к сожалению, немало. Первая и основная – нехватка денежных средств, мы задолжали практически каждому ТБЗ. Приходится  изыскивать их всеми доступными способами. Наше предприятие имеет свое подсобное производство – ленточную пилораму, благодаря которой мы изготавливаем шпалы и поставляем их путем взаимного расчета на те же  торфобрикетные заводы. Для сельисполкомов, жителей частного сектора мы изготавливаем штакетник, брусы, прожилины, доски и другие пиломатериалы. Еще одна проблема – нехватка людей, особенно на колке дров. Что ни говори, а операция эта трудоемкая, если бы она еще оплачивалась как следует, но увы, зарплатами мы похвастаться не можем. Конечно же, текучесть кадров нелучшим образом сказывается на темпах обеспечения населения и организаций топливом. И тем не менее, в год мы даем 12 тысяч тонн торфобрикета и 10 тыс. кубометров дров. [caption id="attachment_22259" align="aligncenter" width="443" caption="Идет отгрузка шпал Старобинскому ТБЗ"][/caption] —  А как вообще выглядит наш райтопсбыт на фоне аналогичных предприятий области? —  Если коротко, без цифр и других показателей, то входим в пятерку лучших… —  Успехов вашему коллективу в сложном, но таком необходимом людям труде. —  Благодарю. Фото Владимира СКРИПИНСКОГО  
39

Розничный товарооборот

18.10.2012
Розничный товарооборот торговли через все каналы реализации в январе-сентябре 2012 г. сложился в размере 232,7 млрд рублей, или 116% к уровню соответствующего периода 2011 года. Розничный товарооборот торговли в январе-сентябре 2012 г. составил 226,9 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 10,9%. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 154,8 млрд рублей (68,2% в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров — на 72,1 млрд рублей, что составило, соответственно, 107,4% и 117,8% к уровню января-сентября прошлого года. Организациями потребительской кооперации в январе-сентябре 2012 г. реализовано товаров через розничную торговую сеть на 115,1 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 107,1% к уровню января-сентября 2011 г. Розничный товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2012 г. составил 12 млрд рублей, или 100% к уровню января-сентября 2011 г. Галина ЧИГИРЬ, начальник отдела статистики Копыльского района