Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Мільён рублёў за добраўпарадкаванне

20.10.2012
КУП “Капыльская ЖКГ” выявіла і адзначыла грашовымі прэміямі пераможцаў конкурсу на лепшы пад’езд і прыдамавую тэрыторыю. [caption id="attachment_22273" align="aligncenter" width="443" caption="А. Паляшчук (у цэнтры) падчас уручэння прэміі за лепшы пад’езд."][/caption] Добраўпарадкаванне залежыць не толькі ад улады, але і ад саміх жыхароў горада — на гэтым даўно спрабавала з’акцэнтаваць увагу адміністрацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Менавіта таму камунальнікі зацікаўлены ў правя-дзенні адпаведных конкурсаў. Такое супрацоўніцтва прыносіць свае плады. Напрыклад, па выніках 2011 года г. Капыль па ўтрыманні і тэхнічным стане жыллёвага фонду быў прызнаны лепшым сярод гарадоў падобнай катэгорыі. У конкурсе на лепшую прыдамавую тэрыторыю, які праходзіў у верасні бягучага года, пераможцамі прызнаны жыхары пад’ездаў №4 і 5 па вуліцы Пралетарскай, 39. Адразу відаць, што гэта адзін з лепшых двароў у горадзе, адзначылі камунальнікі. Па прызнанні жыхароў, пачатак добраўпарадкаванню паклаў Алег Астрэйка, які закупіў туі, іншыя саджанцы. Затым да такой добрай  справы далучыліся і іншыя. У выніку атрымаўся прывабны жывы куток побач з пад’ездамі, які радуе вока саміх жыхароў, іх гасцей і проста прахожых. Таму мільён рублёў ад адміністрацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на развіццё прыдамавой тэрыторыі — заслужаная ўзнагарода за іх старанні. [caption id="attachment_22271" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Кахановіч, Галіна Астрэйка, Ларыса Стальмакова з прэміяй ад камунальнікаў."][/caption] Сярод пад’ездаў на званне лепшага прэтэндавала некалькі: у доме №7 па вул. М. Горкага, у доме №39 па вул. Пралетарскай і іншыя. Але жыхары пад’езда №1 па вул. Партызанскай, 6 на працягу доўгага часу падтрымліваюць добры санітарны і эстэтычны стан. Менавіта яны і сталі пераможцамі конкурсу. “Гэта не гаворыць пра тое, што ў іх пад’ездзе лепшы тэхработнік ці што з боку ЖКГ ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы, — падкрэсліў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і рабоце з насельніцтвам Капыльскай ЖКГ Аляксандр Паляшчук. — Высокі ўзровень добраўпарадкавання  — гэта заслуга перш за ўсё саміх жыхароў”. Прэмія за ўзорны стан пад’езда склала 500 тысяч рублёў. Добраўпарадкаванне мае на ўвазе не проста высадку дрэў, кветак, чысціню ў пад’ездзе, але і прадуманы дызайнерскі праект, выкананы з улікам шматлікіх фактараў. У пераможцаў сёлетняга конкурсу бясспрэчна атрымалася ўлічыць гэтыя акалічнасці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей