Гаспадаркамі раёна ўбрана 96,8% бульбяных палеткаў. Накапана 30021,6 тоны бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 280 ц/га.
Ужо намалочана 16 367 тон кукурузнага зерня (убрана 48 % палеткаў), сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 74,9 ц/га. Самай урадлівай гэта культура паказала сябе ў ЗАТ “Жыліхава” — 91,7 ц/га, ААТ “Семежава” — 87,3 ц/га, “Старыца-Агра” — 86,4 ц/га.
Ідзе ўборка цукровых буракоў — салодкія караняплоды выбраны на 69% плошчаў. Усяго накапана 149 192 тоны, рэалізавана — 130 453 тоны, у тым ліку за апошні дзень — 3719 тон.
Пад веснавую сяўбу будучага года паднята 12 049 га зябліва, у тым ліку за апошні дзень — 621 га. Найбольш паспяхова працуюць у ААТ “Капыльскае” (2120 га), “Старыца-Агра” (1540 га), сама меней — 71 га — на рахунку ААТ “Душава”.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии