Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

95

Капыльшчына — дзіўны край паэтаў і творцаў

22.10.2012
14 кастрычніка 2012 г. на базе рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.” (ФРГ) і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”. Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша былой настаўніцы Пацейкаўскай СШ Галіны Іванаўны Салавей: [caption id="attachment_22301" align="alignright" width="300" caption="Алесь Марціновіч"][/caption] Нам трэба прыгожа пражыць і памерці — Каб кожны сказаў: “Я пражыў нездарма”, У гісторыі нашай, каб след свой не сцерці, Другога й жадання няма! У семінары прынялі ўдзел Алесь Марціновіч і Леаніда Падвойская — члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь; Мікалай Майсюк, Любоў Мотуз, Ядвіга Малевіч, Вікторыя Матусевіч, Вікторыя Коршук, Рэната Калпак — самадзейныя паэты Капыльшчыны; Святлана Кубрак, Вадзім Салавей, Святлана Астрэйка і аўтар гэтых радкоў — настаўнікі Капыльскага раёна з вопытам работы па вуснагістарычнай тэматыцы. Тэатралізаванае прадстаўленне з паказам прэзентацый забяспечылі вучні гуртка “Юныя экскурсаводы” ДУА “Пацейкаўская СШ” (кіраўнік Вадзім Салавей). Леаніда Падвойская  азнаёміла аўдыторыю вучняў і настаўнікаў з кнігай “Предтечи Зверя. Максим”. Аўтар характарызуе жанр сваіх твораў як “фэнэкшн”, падкрэсліваючы, што падзеі ў яе дэтэктывах адбываюцца ў вельмі падобным, але ж не ў нашым свеце. Алесь  Марціновіч (аўтар кнігі “Ля Каменкі бруістай”) пабываў ва ўсіх кутках нашай сінявокай Беларусі, абышоў краіну ўздоўж і ўпоперак. Многія дзесяцігоддзі Аляксандр Андрэевіч раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў. “Любіце кнігу! Беражыце роднае слова”, — пажадаў прысутным знакаміты пісьменнік. З вершамі аб роднай зямлі выступіў Мікалай Майсюк, настаўнік матэматыкі ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”. ”Натхненне   на паэтычную творчасць дае мне капыльская радзімая зямля”, — адзначыў наш зямляк. Тэму Радзімы вершам “Я безмерно горжусь родной Беларусью” прадоўжыла Вікторыя Коршук, вучаніца 9 класа ДУА “Слабадакучынская СШ”. Вікторыя  прысвячае свае радкі  школе, сябрам, маме. Вікторыя Матусевіч, бухгалтар ААТ “П-з “Дусаеўшчына”,  удзельнік абласнога злёту маладых паэтаў, піша пра каханне, чалавечую дабрыню і адкрытасць. Ядвіга Малевіч доўгія гады працавала фельчарам на Дзяржынскім ФАПе. ”Пішу вершы даўно і ў парыве натхнення”, — запэўнівае паэтка. Ядвіга Генрыхаўна расказала пра свой зборнік вершаў “Жыццёвыя напевы”. Вершы нараджаліся ў час выканання свайго прафесійнага абавязку, калі спяшалася да хворых людзей і ведала, што яе чакаюць. Фельчару прыхо-дзілася пераадольваць непагадзь. Таму і ўзнікалі наступныя творы: “Стан душы”, “Лясная крыніца”,  “Наша жыццё” і іншыя. [caption id="attachment_22305" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі семінара"][/caption] Любоў Мотуз знаходзіцца на заслужаным адпачынку з 1993 г.  Пачала пісаць вершы і вучыць англійскую мову з 50-ці гадоў, калі ўжо выраслі дзеці і з’явіліся ўнукі. Вершы прысвячае прыродзе, жывёлам і птушкам, дзецям і новым захапленням. Мне сын сказал: не обижайся, мама. Наукой уж доказано давно, Будь ты усидчивой, упрямой — Не выучишь английский все равно! Менавіта гэтым вершам аўтар пераконвае, што ўзрост не перашкода для творчасці. Госці  наведалі  школьны  музей імя І.  С. Трацэўскага, у якім члены клуба “Патрыёты Радзімы” правялі краязнаўчую гасцёўню, прысвечаную 113-гадавіне з дня нараджэння пісьменніка Адама Бабарэкі. У ходзе абмеркавання былі закрануты праблемы сучаснай паэзіі і прозы, магчымасці падтрымкі маладых паэтаў Капыльшчыны, творцаў старэйшага ўзросту, вызначаны перспектывы для развіцця вуснагістарычных даследаванняў у адукацыі дарослых. Удзельнікі дыскусіі дамовіліся праводзіць рэгіянальныя тэматычныя сустрэчы з навучэнцамі школ, педагагічнымі калектывамі і асабліва з членамі ветэранскіх арганізацый. Людзі, якія знаходзяцца на пенсіі, павінны адчуваць сваю значнасць у грамадстве. Іх вопыт, веды запатрабаваны і сёння. Неабходна спрыяць развіццю і перадачы творчых  дасягненняў моладзі. І, самае галоўнае, мы павінны стварыць ўсе ўмовы, каб старэйшае пакаленне жыло ў радасці і настроі, адзначылі ўдзельнікі сустрэчы. У канцы семінара  была наведана яшчэ адна адметнасць вёскі — мемарыяльны камень–знак у гонар 300-годдзя вёскі і 100-годдзя  школы. Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей