Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Заўсёды актуальная тэма

22.10.2012
Тэма навядзення парадку на зямлі на працягу ўсяго года была актуальная. Але ставіць кропку яшчэ рана, бо правядзенню работ спрыяюць умовы надвор’я. Таму неабходна прадаўжаць ачыстку населеных пунктаў ад лісця, драхласці, упарадкаваць пустуючыя землі. — Калі падводзіць вынікі за гэты перыяд, то можна адзначыць, што мерапрыемствы, запланаваныя старшынямі сельвыканкамаў па добраўпарадкаванні, выкананы ў вялікім аб’ёме, — падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — Так, на тэрыторыі раёна знесена каля 100 старых дамоў і іншых пабудоў, захаваны фундаменты. Асабліва актыўна гэта работа праводзілася ў Доктаравіцкім, Цімкавіцкім, Семежаўскім, Блеўчыцкім і Бабаўнянскім сельсаветах. Шмат зроблена па навядзенні парадку на могілках (іх у раёне 127), дзе забяспечваўся своечасовы вываз смецця, падкошванне па перыметры, спілоўваліся дрэвы. У раёне ўжо добра наладжана схема па зборы і вывазе смецця з падвор’яў насельніцтва, не паступіла ніводнай заўвагі. Вельмі важным на дадзены момант, лічыць Марыя Леанідаўна, з’яўляецца работа з насельніцтвам па рамонце і замене агароджаў, рамонце фасадаў дамоў. Вельмі шмат станоўчых прыкладаў належнага санітарнага ўтрымання сядзіб, многія ўкладваюць уласныя сродкі. Напрыклад, за гэты год ужо ліквідавана 14 км старых агароджаў. Днямі адбылася нарада са старшынямі сельвыканкамаў. Падчас яе пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да зімы. Для работ па добраўпарадкаванні неабходна арганізаваць насельніцтва. Кожная сядзіба, месцы воінскіх пахаванняў, баявой славы павінны вылучацца чысцінёй і парадкам. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна арганізаваць вываз смецця з могілак, абгарадзіць сельгасаб’екты, максімальна выкарыстоўваць пустуючыя землі. Перад працоўнымі калектывамі стаіць задача прыняць удзел у суботніках, што праводзяцца ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні. — Самае галоўнае, каб насельніцтва разумела ўсе патрабаванні, падтрымлівала добрыя традыцыі сельсаветаў, — адзначыла Марыя Сандрозд. — Парадак павінен быць у кожным доме, на кожнай вуліцы, у кожным населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей