Для Шубіных, Зяньковічаў, Сяргеевых, Санчук з г. Капыля, Шарко з аг. Быстрыца і Пічыц з аг. Ванелевічы сёлета святкаванне Тыдня маці стала вельмі асаблівым — у іх сем’ях адбылося прыбаўленне. Маладыя мамы па традыцыі прымалі віншаванні з гэтай цудоўнай падзеяй у іх жыцці ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.
Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Ірына Ігнатчык
(здымак 1) уручыла ад райвыканкама камплекты для немаўлят і пажадала моцнага здароўя жанчынам і іх дзецям. Цёплыя словы ў адрас віноўнікаў урачыстасці прагучалі і ад прадстаўнічай дэлегацыі ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алы Раеўскай, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук
(здымак 2). Маладым мамам яны таксама падарылі камплекты для нованароджаных і салодкія пачастункі ад фабрыкі “Слодыч”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии