Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Сустрэча з будучымі маці

18.10.2012
Маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група сумесна з аддзелам па справах моладзі Капыльскага райвыканкама і РК ГА “БРСМ” ажыццявілі выезд у ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”. [caption id="attachment_22237" align="aligncenter" width="448" caption="Л. Саладуха, айцец Сергій"][/caption] Мерапрыемства, якое мела назву “Пытанні пазітыўнага мацярынства. Планаванне сям’і і рэпрадуктыўнага здароўя падрастаючага пакалення”, было прымеркавана да Дня маці. У аўдыторыі прысутнічалі навучэнкі каледжа, якія пачулі цікавую інфармацыю. Першым выступіў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі Пратаіерэй Сергій Чарны, расказаўшы аб гісторыі вялікага свята – Пакровы Прасвятой Багародзіцы і аб яго сувязі з Днём маці. [caption id="attachment_22238" align="aligncenter" width="448" caption="Навучэнкі каледжа"][/caption] Словы пажадання прысутныя выслухалі і ад прадстаўніка РК ГА “БРСМ” Настассі Гірко, якая падкрэсліла, што маці трэба заўсёды любіць, бо гэта адзіны чалавек, які ніколі не пакіне ў бядзе. Урач-гінеколаг УАЗ “Капыльская ЦРБ”  Ліна Мікалаеўна Працкевіч дала некаторыя парады дзяўчынкам, якія яны павінны ведаць у сваім узросце. Супрацоўнік ТЦСАН Святлана Пуцейка азнаёміла прысутных з работай Цэнтра, прадэманстравала слайды пра Капыльскі раён, яго насельніцтва і розныя сферы жыцця. Цікавым было выступленне Людмілы Васільеўны Саладухі, якая ўдастоена ордэна Маці. Яна пажадала навучэнкам здароўя і сямейнага шчасця. Такія сустрэчы, на мой погляд, вельмі карысныя для прадстаўніц прыгожага полу, бо ім у будучыні – быць маці – і не проста нарадзіць дзіця, але і выхаваць яго дастойным грамадзянінам нашай краіны. Павел ШЭІН, Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей