Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

84

І ў Праснаках будзе новая ферма

18.10.2012
У ААТ “Праснакі”, як практычна ў кожнай гаспадарцы раёна, ідуць работы па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы. Яны пачаліся яшчэ летам: на двух жывёлагадоўчых будынках былі заменены дахі, пакладзены новы шыфер са светлавымі вільчакамі (“коньками”. – Аўт.), заменены вокны, зроблены ўнутраны рамонт. У адным з памяшканняў на 100 кароў застаецца прывязное ўтрыманне жывёлы, каровы дояцца ў малакаправод. Там былі выдалены кармушкі, замест іх зроблены кармавыя сталы. У другім – абсталяванна беспрывязное ўтрыманне. Па прычыне зацягвання распрацоўкі інстытутам праектна-каштарыснай дакументацыі, якую атрымалі толькі ў верасні, гаспадарка не мела магчымасці будаваць даільна-малочны блок. Аднак цяпер работы па яго ўзвядзенні пачаліся – ужо ідзе мантаж жалезабетонных канструкцый. На снежань запланавана пастаўка даільнага абсталявання фірмы “Унібокс”, а да гэтай пары кароў з другога кароўніка плануюць даіць у ПДУ (перасоўнай даільнай устаноўцы). У планах на будучы год – будаўніцтва яшчэ аднаго кароўніка на 250 галоў з беспрывязным утрыманнем, які будзе прывязаны да новага даільна-малочнага блока. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
39

На грани фола находятся многие неблагополучные семьи в преддверии зимы

18.10.2012
«СП» уже сообщала, что распоряжением председателя  райисполкома созданы 5 мобильных групп (по девять человек в каждой) для проведения индивидуальной профилактики правонарушений в неблагополучных семьях, воспитывающих несовершеннолетних детей, изучения их подготовки к зиме. Отчет о работе одной из групп мы публикуем ниже. Первым на нашем маршруте значился аг. Грозово, а в нем – домовладение семьи Хлебородовых, числящейся в социально опасном положении (СОП). В семье воспитывается трое детей, старший из которых учится в 6-м классе Грозов-ской СШ, а младшая посещает детский сад. Родители не особо утруждают себя их воспитанием. Папа периодически уезжает на заработки в Москву, мама работает животноводом в КСУП «Грозово-агро». Дети предоставлены сами себе. В доме – антисанитария. Автономный пожарный извещатель (АПИ), установленный как многодетной семье, неисправен. Возгоранию может способствовать и то, что на печи сушатся сгораемые материалы. Отсутствует противопожарная разделка (от поверхности печи до сгораемых конструкций должно быть не менее 26 см). В семье Куцалай из д. Риматовщина один ребенок, но мобильная группа, тем не менее, наведалась и к ней. В протоколе №2 от 25 февраля 2012 г., составленном представителями ГУ «СПЦ Копыльского района» записано: «несовершеннолетняя воспитывается в семье, где родители склонны к злоупотреблению спиртными напитками». Вот, оказывается, где собака зарыта. Электропроводка в доме старая, ветхая, частично окрашена и требует замены. АПИ отсутствует. В семье Марцинкевич из д. Жуки пятеро детей, старший учится в 1-м классе Гресской СШ, остальные, как говорится, мал мала меньше. Мать не работает, т. к. сидит дома с детьми, а отец регулярно уезжает на заработки в Москву. Конечно же, эта многодетная семья не могла остаться без внимания сотрудников социальных служб, РОЧС, РОВД, которые не единожды указывали родителям о ненадлежащем исполнении ими обязанностей по воспитанию и содержанию детей. Чем могли помогали, поменяли даже в свое время электропроводку. В это посещение были выявлены трещины в отопительной печи, сама она не была побелена, в жилом доме допускается курение. Семья Галуза из д. Преснаки, в которой воспитываются двое несовершеннолетних детей, пока не числится в социально опасном положении, но именно пока, т. к. она явно неблагополучная. Дирекция ОАО «Преснаки» пошла навстречу этой семье и выделила новый дом, но хозяин, как говорится, пальцем о палец не ударил, чтобы как-то облагородить жилье, а заодно выполнить требования сотрудников инспекции госпожнадзора и исключить эксплуатацию оголенных участков электропроводки (снимок 1), приобрести и установить в доме АПИ. Установив зато в помещении кочегарки мягкое кресло (снимок 2), Андрей Иванович нередко покуривал, удобно расположившись в нем. За повторно выявленные и неустраненные недостатки он привлечен к административной ответственности в виде штрафа. В доме №149 д. Докторовичи, где проживает семья Метяш,  замечания почти аналогичные предыдущим: нет противопожарной разделки, неисправный АПИ (отсутствует элемент питания), на территории возле домовладения  складированы сгораемые материалы. Шестеро детей в семье Сергея и Светланы Янцевичей из д. Углы. Самый младший, 2012 г. р., находится дома с матерью, старший, 1994 г. р., успел совершить преступление и содержится в СИЗО «Жодино». Дети состоят на внутришкольном учете, а семья числится в СОП. Родители уклоняются от выполнения обязанностей по содержанию детей. При проверке противопожарного состояния электропроводки выявлен некалиброванный плавкий предохранитель, т. н. «жучок», АПИ в нерабочем состоянии, отсутствует элемент питания. В деревне Островок наведываемся в неблагополучную семью Коробейко, в которой на иждивении матери находятся трое детей. Сожитель много пил, поэтому Людмила Александровна выгнала его. Работает она животноводом в ОАО «Скабин». Работы много, и до воспитания детей, как говорится, руки не всегда доходят. Видимо поэтому старший сын, учащийся 8-го класса Докторовичской СШ, совершил хулиганский проступок. Замечания по ППБ — те же. В д. Петрилово Комсомольского сельсовета посещаем семью С. Волкова, числящуюся неблагополучной. Семья переехала жить в дом, который выделил им ф-л «Лакнея» УП «Приорлизинг», сравнительно недавно. И дом, надо прямо сказать, малопригодный для жилья: сквозные трещины в печи, выбитые стекла в окнах, частично разобран дымоход… Хорошо, что у Сергея руки растут, что называется, из своего места. Проводку он заменил, окна застеклил, а вот печь – просто не успел отремонтировать. На момент нашего посещения обогревал помещение… электроплиткой, что является грубым нарушением ППБ. О неготовности данного домовладения к зиме было сообщено руководителю сельхозпредприятия, на балансе которого находится дом. Тот обещал срочно помочь с ремонтом. Несомненно, что подобные рейды-проверки принесут пользу, т. к. кое-кого заставят лишний раз осмотреться, устранить выявленные недостатки, а значит и безболезненно встретить приближающиеся холода. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС, старший лейтенант внутренней службы; Владимир СКРИПИНСКИЙ, ответственный секретарь «СП»  
78

Сустрэча з будучымі маці

18.10.2012
Маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група сумесна з аддзелам па справах моладзі Капыльскага райвыканкама і РК ГА “БРСМ” ажыццявілі выезд у ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”. [caption id="attachment_22237" align="aligncenter" width="448" caption="Л. Саладуха, айцец Сергій"][/caption] Мерапрыемства, якое мела назву “Пытанні пазітыўнага мацярынства. Планаванне сям’і і рэпрадуктыўнага здароўя падрастаючага пакалення”, было прымеркавана да Дня маці. У аўдыторыі прысутнічалі навучэнкі каледжа, якія пачулі цікавую інфармацыю. Першым выступіў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі Пратаіерэй Сергій Чарны, расказаўшы аб гісторыі вялікага свята – Пакровы Прасвятой Багародзіцы і аб яго сувязі з Днём маці. [caption id="attachment_22238" align="aligncenter" width="448" caption="Навучэнкі каледжа"][/caption] Словы пажадання прысутныя выслухалі і ад прадстаўніка РК ГА “БРСМ” Настассі Гірко, якая падкрэсліла, што маці трэба заўсёды любіць, бо гэта адзіны чалавек, які ніколі не пакіне ў бядзе. Урач-гінеколаг УАЗ “Капыльская ЦРБ”  Ліна Мікалаеўна Працкевіч дала некаторыя парады дзяўчынкам, якія яны павінны ведаць у сваім узросце. Супрацоўнік ТЦСАН Святлана Пуцейка азнаёміла прысутных з работай Цэнтра, прадэманстравала слайды пра Капыльскі раён, яго насельніцтва і розныя сферы жыцця. Цікавым было выступленне Людмілы Васільеўны Саладухі, якая ўдастоена ордэна Маці. Яна пажадала навучэнкам здароўя і сямейнага шчасця. Такія сустрэчы, на мой погляд, вельмі карысныя для прадстаўніц прыгожага полу, бо ім у будучыні – быць маці – і не проста нарадзіць дзіця, але і выхаваць яго дастойным грамадзянінам нашай краіны. Павел ШЭІН, Фота аўтара  
65

Пашана за творчую працу

18.10.2012
Сапраўдным святам напярэдадні Дня работнікаў культуры стала ўрачыстасць, праведзеная ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. Па традыцыі адбылося ўшаноўванне лепшых працаўнікоў, а для ўсіх прадстаўнікоў сферы была падрыхтавана канцэртная праграма. [caption id="attachment_22229" align="aligncenter" width="443" caption=" Н. Царкова ўручае грамату А. Булакевічу"][/caption] — Дзякуючы вашай працы, намаганням, плённа  працуюць творчыя калектывы раёна, развіваецца народная творчасць, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына, — адзначыла падчас адкрыцця мерапрыемства начальнік аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталля Царкова. – Сапраўднай гордасцю з’яўляюцца калектывы са званнем “народны”, яны годна заслужылі павагу жыхароў не толькі раёна, але вобласці і рэспублікі. Наталля Іванаўна павіншавала ўсіх са святам, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым. Так, Ганаровых грамат упраўлення культуры Мінаблвыканкама ўдастоены мастацкі кіраўнік РЦК Валянціна Зарамбоўская, галоўны  бібліятэкар раённай дзіцячай  бібліятэкі Валянціна Хартановіч, бухгалтар аддзела культуры Галіна Федаровіч, настаў-ніца Капыльскай ДШМ Святлана Швайбовіч. Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці адзначана работа Капыльскага РЦК (дырэктар Наталля Рыбак). Упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, абласным цэнтрам народнай творчасці, аддзелам культуры Клецкага райвыканкама ўзнагароджаны Дыпломамі VIII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў” ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Святлана Папок) і калектыў навучэнцаў ДШМ (кіраўнік Людміла Беразоўская). [caption id="attachment_22230" align="aligncenter" width="443" caption=" Выступае «Зімняя вішня»"][/caption] Па даручэнні кіраўніка раёна Анатоля Жданені начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама намесніку дырэктара раённай бібліятэкі Валянціне Камінскай, дырэктару Цімкавіцкага СДК Святлане Лазоўскай і настаўніцы ДШМ Тамары Новік. Шэраг прадстаўнікоў сферы культуры атрымаў узнагароды ад аддзела культуры. Актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця былі заахвочаны РА РГА “Белая Русь”, галіновым прафсаюзным камітэтам, маладыя супрацоўнікі – аддзелам па справах моладзі райвыканкама. А ветэранам, якія прысутнічалі на свяце, былі ўручаны кветкі. Цудоўны падарунак  зрабілі госці з Цэнтральнага раёна г. Мінска. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы выступленні ансамбля “Зімняя вішня”, парадыйныя нумары, фокусы і, безумоўна, песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Салодкай. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА    
44

Форум народных талентаў

17.10.2012
X фестываль  народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” адбыўся ў суботу, 6 кастрычніка,  у Мар’інай Горцы. На свята з розных куткоў сталічнай вобласці прыехала каля трох дзясяткаў народныхі ўзорных калектываў. Яшчэ з самай раніцы гукі музыкі заклікалі мясцовых жыхароў, гасцей горада на плошчу ля раённага цэнтра культуры, дзе разгануўся “Рамесніцкі гасцінец” — выстава майстроў народнай творчасці рэгіёнаў Міншчыны. Філігранная разьба па дрэве, кераміка разнастайных форм і памераў, саламяныя вырабы, лялькі, карціны, упрыгожанні са скуры, тканыя паясы і рушнікі — усё гэта можна было знайсці ў гасцінцы. Пра багатыя народныя традыцыі менавіта Капыльшчыны сведчыла выстава народнай творчасці народнага клуба “Скарбонка”, дзе экспанаваліся вышываныя іконы, тканыя вырабы, разьба па дрэве, карціны з цеста і інш. Народны майстар Беларусі Валянціна Гладкая нават  паказала гасцям, як працуе ткацкі станок. Запамінальным стаў момант з’яўлення артыстаў нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якія выйшлі на плошчу ў касцюмах вяльмож. Госці з культурнай сталіцы Беларусі гэтага года з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі карэспандэнтаў, фатаграфаваліся з наведваль-нікамі выставы. Асноўная праграма фестывалю адкрылася парадам калектываў-удзельнікаў, якія ўрачыстым маршам прайшлі да цэнтра культуры пад гукі ваеннага аркестра. Затым на плошчы пачаўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна. А ўжо ў зале РЦК стартавала галоўнае дзейства — конкурс творчых калектываў. На свяце талентаў прысутнічалі і ганаровыя госці —  намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі,  старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Руслан Трухан, начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Рэспуб-ліцы Беларусь Ліз Тальба Барэ, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Адзін за адным на сцэну выходзілі калектывы, дэманструючы сваё непаўторнае мастацтва. Пад нумарам 13 выступаў наш народны ансамбль народнай песні “Спадчына” пры падтрымцы народнага ансамбля народнай музыкі “Капыляне”. Сваё майстэрства калектывы не раз пацвярджалі цудоўнымі вынікамі на розных фестывалях і конкурсах. І цяпер яны дэманстравалі нядрэннае выканальніцкае майстэрства. Але гэтага было недастаткова, каб атрымаць гран-пры фестывалю — мікрааўтобус “Газэль”. Сёлета галоўны прыз дастаўся ўзорнаму ансамблю народнай песні “Дзянніца” з Клецкага раёна. Капыляне ж атрымалі Дыплом III ступені і прафесійны мікрафон, а таксама мікрахвалевую печ. Але, спадзяёмся, што яшчэ не раз нашы народныя калектывы заявяць аб сабе ў поўны голас! Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: моманты свята. Фота аўтара    
36

Удзячнасці за сыноў

17.10.2012
У Капыльскім раённым ваенным камісарыяце адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. На яго былі запрошаны жанчыны, чые сыны праходзяць тэрміновую ваенную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята з розных вайсковых часцей прыйшлі па-дзячныя пісьмы на імя Юрыя Качана, Юрыя Максімені, Івана Макаеда, Івана Давідоўскага, Валерыя Казака, Сцяпана Камёнкі, Сяргея Корбута, Дзяніса Лобана, Анатоля Навапольцава, Дзяніса Рыцько, Дзяніса Скобцава, Дзяніса Пятровіча, Яўгена Чумака, Рамана Майсюка, Ула-дзіміра Матусевіча і Ігара Лобана. Цёплыя словы за выхаванне сыноў у гэты дзень прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Гарбацэвіч, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” старшага прапаршчыка запасу Аляксандра Пякарскага, а выконваючы абавязкі ваеннага камісара ваеннага камісарыята Капыльскага раёна маёр Сяргей Маргалік уручыў маці падзячныя пісьмы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: удзельнікі мерапрыемства. Фота аўтара    
60

Справы вясковыя па стане на 16 кастрычніка 2012 г.

17.10.2012
Гаспадаркамі раёна ўбрана 95,5% бульбяных палеткаў. Накапана 29403,6 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 278 ц/га. Рэалізавана 9397 тон, у тым ліку амаль 800 тон гораду Мінску. Ужо намалочана 14 485 тон кукурузнага зерня, сама болей — 4530 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 92% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271,3 ц/га сабрана 233 102 тоны зялёнай масы. Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5657 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 62% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Семежава» — 480 ц/га, у “Піянер-Агра” — 425 ц/га, па 417 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”. Вядуць уборку соі ААТ “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”: пры сярэдняй ураджайнасці 11,5 ц/га намалочана 234,7 тоны. За апошні дзень ад адной каровы ў сярэднім атрымана па 11,56 кг малака. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ “Ціміразеўскі” — 14,6 кг, “Старыца-Агра” — 13,8 кг, “Скабін” і “Семежава” — па 13,6 кг малака. Валавы надой за дзень склаў 228 тон 738 кг, таварнасць малака — 88%. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  
54

Віншаванні маладым мамам

17.10.2012
Для Шубіных, Зяньковічаў, Сяргеевых, Санчук з г. Капыля, Шарко з аг. Быстрыца і Пічыц з аг. Ванелевічы сёлета святкаванне Тыдня маці стала вельмі асаблівым — у іх сем’ях адбылося прыбаўленне. Маладыя мамы па традыцыі прымалі віншаванні з гэтай цудоўнай падзеяй у іх жыцці ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Ірына Ігнатчык (здымак 1) уручыла ад райвыканкама камплекты для немаўлят і пажадала моцнага здароўя жанчынам і іх дзецям. Цёплыя словы ў адрас віноўнікаў урачыстасці прагучалі і ад прадстаўнічай дэлегацыі ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алы Раеўскай, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук (здымак 2). Маладым мамам яны таксама падарылі камплекты для нованароджаных і салодкія пачастункі ад фабрыкі “Слодыч”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
54

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 30)

17.10.2012
ІНФАРМАВАННЕ. У чацвер,  18 кастрычніка, пройдзе адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму: “Ход выканання праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў вобласці на 2011-2015 гады”. КЛОПАТ. Нарыхтавана 5 т 700 кг бульбы для адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў ТЦСАН. Ёю забяспечана 49 жыхароў г. Капыля, якія адносяцца да гэтай катэгорыі. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. Сёння на базе ф-ла “В. Раёўка” праходзіць раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў, дзе сваё майстэрства і веды пакажуць прадстаўнікі большасці сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. ГРЫП. З набліжэннем зімы ўзрастае верагоднасць захварэць на грып. Спецыфічным сродкам прафілактыкі гэтай хваробы з’яўляецца імунізацыя насельніцтва. У раёне яна праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту. На 16 кастрычніка ўжо прышчэплена 3579 чалавек, з якіх 422 дзіцяці. АДУКАЦЫЯ. З 16 кастрычніка пачалася франтальная праверка Камсамольскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Падчас яе будзе прааналізавана дзейнасць установы адукацыі за апошнія пяць гадоў. КВЗ. У Стоўбцах на занальным конкурсе каманд КВЗ-2012, якія складаліся з непаўналетніх, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, капыльскія юнакі і дзяўчаты занялі другое месца. МУЗЕЙ. Капыльскі раённы краязнаўчы музей быў прадстаўлены ў дзвюх намінацыях — “Лепшы рэгіянальны музей” і “Лепшая партнёрская дзейнасць” на Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю”, які прайшоў з 12 па 14 кастрычніка ў горадзе Гродна. ГІСТОРЫЯ. У пятніцу, 19 кастрычніка, у Капылі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыль. Праблемы гісторыі горада і рэгіёна” (да 360-годдзя надання прывілея на магдэбургскае права Капылю). Падчас яе будзе разгледжана гісторыя гарадскога самакіравання ў Беларусі, гісторыя нашага раёна ў X – ХХ ст., культурная спадчына Капыльшчыны і іншыя пытанні. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Капыльскі раённы выканаўчы камітэт. ВЫСТАВА. У ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэх-нічны каледж” у рамках Тыдня маці была арганізавана выстава “Шчодрая восень”, у якой узялі ўдзел усе вучэбныя групы навучальнай установы. Разнастайныя выставы такога кшталту былі арганізаваны ў большасці ўстаноў адукацыі Капыльшчыны. МЕСЯЧНІК. У сувязі з наступленнем ацяпляльнага перыяду супрацоўнікамі Капыльскага РАНС праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі яны ўдзельнічаюць у рэйдавых мерапрыемствах па выяўленні і ўхіленні недахопаў, што адмоўна ўплываюць на стан пажарнай бяспекі. ЛЕС. Актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Чысты лес», што праводзілася па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пад дэвізам «Лёс лесу ў нашых руках», прынялі супрацоўнікі ДЛГУ «Капыльскі лясгас». Сумесна з членамі школьных лясніцтваў (усяго ўзялі ўдзел 300 чалавек) яны ліквідавалі каля 10 м3 цвёрдых бытавых адходаў уздоўж лясных дарог і на ўзлесках. Крос. У мінулыя выхадныя адбыўся раённы крос, які ўваходзіць у праграму раённай спартакіяды сельскіх жыхароў і калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арга-нізацый. Мацнейшымі бегунамі ў аграрыяў сталі прадстаўнікі КСУП “С “Лясное”, а сярод гарадскіх каманд перамогу святкавалі аматары здаровага ладу жыцця з цэнтральнай раённай бальніцы.  
45

Увага: прамая лінія

17.10.2012
У чацвер, 18 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Антонаўнай РАМАНОЎСКАЙ і дырэктарам Капыльскага філіяла ДП «Мінскаблпаліва» Аляксандрам Аляксандравічам КОРЗУНАМ. Калі ў вас ёсць пытанні па рабоце прамысловасці, транспарту, функцыянаванні малога бізнесу, забеспячэнні палівам, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-7-13.  
40

Задаволены вынiкамi года дырэктар ААТ “Семежава” Iван Лянько

17.10.2012
У гаспадарцы атрымана лепшая ў раёне ўраджайнасць збожжавых культур, добрыя рэзультаты паказала бульба (да 350 ц/га), радуюць цукровыя буракі (480 ц/га), не падвяла і кукуруза – убіралі па 440 ц/га зялёнай масы і не менш за 100 ц/га ў сярэднім будуць намалоты кукурузнага зерня. [caption id="attachment_22202" align="aligncenter" width="443" caption="Мікалай Скамароха і Аляксей Стружко."][/caption] Сёлета пад кукурузу было адведзена 750 га, з іх 250 га – убіраецца на зерне. Абмалотам займаецца толькі адзін камбайн. І гэта дастаткова, лічыць Іван Лянько, паколькі сушыльная гаспадарка за суткі перапрацоўвае 100-110 т зерня – роўна столькі, колькі ўбіраюць за адну змену механізатары Мікалай Скамароха і Аляксей Стружко на сваім магутным “Класе”. У дапамогу ім два МАЗы, якія да-стаўляюць залацістае зерне на сушылку. “Без кукурузы нам не абысціся, — расказвае Іван Іванавіч. — Гэта і сілас для нашай жывёлы, і зерне — галоўны складальнік камбікармоў для птушкі”. Усяго за год тут вырошчваюць па 9—10 партый (у кожнай па 22,5 тыс. штук). Куранятам патрэбна не менш за 400—500 тон гатовага зерня кукурузы. Акрамя таго, яго выкарыстоўваюць на корм маладняку БРЖ, парасятам. Так што рэалізацыяй гэтай прадукцыі ў сельгаспрадпрыемстве практычна не займаюцца – усё ідзе на асабістыя патрэбы. Днямі ў гаспадарку павінна была паступіць плюшчылка, а гэта значыць, што з’явіцца яшчэ адна магчымасць для патаннення прадукцыі: частку кукурузнага зерня можна будзе (без сушкі) плюшчыць з дабаўленнем кансервантаў і закладваць у полі-этыленавыя рукавы. Аднак гэта справа ўжо будучага года. А сёлета ў гаспадарцы ідуць апошнія сезонныя работы – заканчваюць уборку і вывазку цукровых буракоў, вядуць ворыва, папярэдне ўносячы арганіку і калійныя ўгнаенні. Ужо сфарміраваны звёны па вывазцы гною з фермаў, назапашванне якога будзе ісці ўсю зіму. “У наш няпросты час, калі такія дарагія мінеральныя ўгнаенні, без арганікі нельга атрымліваць высокі ўраджай, — упэўнены дырэктар сельгаспрадпрыемства. – А будзе прадукцыя – будуць і грошы, каб даць людзям добрую заработную плату, набыць неабходную тэхніку і ўвогуле, адчуваць сябе ўпэўнена, быць абароненым ад розных катаклізмаў”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара