Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

39

Маладыя задаюць тон

13.08.2013
Працавітасць моладзі, яе адказнасць за даручаную справу не застаюцца па-за ўвагай раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Падчас жніва першы сакратар райкама Аляксей Загорцаў наведвае гаспадаркі Капыльшчыны, каб выказаць словы ўдзячнасці маладым хлебаробам, павіншаваць іх з працоўнымі дасягненнямі. Удзельнікам спаборніцтва сярод моладзі, занятай на ўборцы збожжавых, на памяць аб гарачай жнівеньскай пары ён уручае падарункі, вымпелы маладзёжнага саюза. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў (у цэнтры) з маладымі вадзіцелямі ААТ “Старыца-Агра” Сяргеем Гаргуном і Сяргеем Апанасчыкам.  
38

Вопыту не займаць

13.08.2013
Сваім камбайнам “Палессе GS-12” Аляксандр Жарнасек з ААТ “Старыца-Агра” кіраваў упэўнена, ліха зрабіў разварот на чарговую загонку. 10-12 гектараў у дзень лёгка прабягае новенькая мадэрнізаваная машына. Пасля гутаркі з хлопцам стала больш зразумела, адкуль узялося майстэрства кіравання: за плячыма ўжо дзявяты гарачы сезон — вопыту, як кажуць, не займаць. Хлебаробскую школу пачынаў памочнікам — спачатку на “Доне”, пасля — на імпартным “Лексіёне”. Вось ужо трэці сезон, як Аляксандр свае навыкі перадае навічкам жніва, якія, так бы мовіць, ходзяць у яго ў памочніках. Падчас візіту ў сельгаспрадпрыемства маладога камбайнера, які, дарэчы, сёлета працуе з напарнікам Юрыем Пракапенем, заўважылі на ячменным полі ля вёскі Вошкаты. Але чамусьці побач з камбайнам не ўбачылі Юрыя. — А дзе ж памочнік? — пытаюся. — Рэмень у камбайне “паляцеў”, таму па новы паехаў, — з усмешкай адказаў Жарнасек. — Ці надоўга рамонтам будзеце заняты? — цікаўлюся, але па настроі хлопца здагадваюся, які будзе адказ. — Дробязь, хутка ліквідуем! — пацвердзіў маю здагадку Аляксандр. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
98

Создание легковых автомобилей – реально!

13.08.2013
О том, что правительство Беларуси ставит задачу вводить в эксплуатацию наиболее перспективные проекты по модернизации отечественных предприятий в сжатые сроки, говорил премьер-министр Михаил Мясникович, подводя итоги рабочей поездки по Минской области. В числе прочих премьер побывал и в Совместном закрытом акционерном обществе (СЗАО) «БелДжи», где шла речь о производстве легковых автомобилей. По словам премьер-министра, в этом году предприятием планируется выпустить минимум 3 тыс. своих автомобилей. В настоящее время рассматривается предложение, чтобы уже в 2014 году выходить на объемы в 10 тыс., а может и 15 тыс. автомобилей в год. После рассмотрения и одобрения 9 декабря 2011 г. технико-экономическим советом Министерства промышленности бизнес-плана инвестиционного проекта «Создание совместного предприятия по сборке легковых автомобилей», 22 декабря того года утвержден Договор о создании СЗАО «БелДжи» и его Устав. Предприятие зарегистрировано Минским областным исполнительным комитетом 23 декабря 2011 г. СЗАО «БелДжи» зарегистрировано в качестве резидента свободной экономической зоны «Минск», а также  подписано соглашение об условиях производства легковых автомобилей между Министерством промышленности Республики Беларусь и СЗАО «БелДжи» в соответствии с Указом Президента Республики Беларусь №175 от 04.04.2009 г.  «О мерах по развитию производства легковых автомобилей». СЗАО «БелДжи» расположено  в  г. Борисове Минской области. Основным видом деятельности предприятия является  производство легковых автомобилей «Geely» для внутреннего и внешнего рынков республики. Инвестиционный проект «Организация производства легковых автомобилей на территории Республики Беларусь» стартовал в 2011 году при подписании Министерством промышленности Республики Беларусь и китайской компанией «Geely» меморандума о сотрудничестве по производству автомобилей.  Цель проекта – организация производства 120 тысяч легковых автомобилей в год в период с 2012 по 2020 годы. Инвесторами проекта выступают ОАО «БелАЗ» – управляющая компания холдинга «БелАЗ-ХОЛДИНГ»; китайская корпорация  «Geely»; СЗАО «Союзавтотехнологии», организованное  ОАО «БАТЭ», – управляющая компания холдинга «Автокомпоненты» и китайской компанией «Shentou». Данный проект будет реализован в два этапа. Первый рассчитан на 2012-2015 годы и предусматривает реконструкцию действующих производственных площадей на территории ОАО «Борисовский завод «Автогидроусилитель» для сборки крупно-узловых компонентов. Второй составляющей проекта является строительство нового завода на территории Борисовского района – участка №13 свободной экономической зоны «Минск» – для сборки мелко-узловых компонентов. В этот период планируется развить производство с 10 000  до 60 000 автомобилей  в год. В 2016 году начнется реализация второго этапа проекта – увеличение мощностей нового завода, который, по словам Михаила Мясниковича, будет не сборочным, а полноценным заводом с высокой степенью локализации на 120 тыс. легковых автомобилей в год. Площадка завода разместится на территории между Борисовом и Жодино в районе деревни Пересады. Там будет реализовываться следующий этап сборочного производства, где будут собирать машины из мелких узлов, наладят сварку кузовов, окраску и сборку. На новом заводе планируется задействовать около 2 тыс. человек. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО  
43

Работы вялiся сваiмi сiламi

13.08.2013
[caption id="attachment_29211" align="alignleft" width="300" caption="Памяшканне фермы"][/caption] Яшчэ ў 2012 годзе быў пабудаваны даільна-малочны блок, зманціравана сучаснае абсталяванне — даільная зала вытворчасці ААТ “Гомельагракамплект”. А вось рэканструкцыю кароўніка і добраўпарадкаванне тэрыторыі правялі ўжо сёлета. Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Лянько, на будаўнічыя работы было зрасходавана 1 млрд 600 млн рублёў, а даільная зала, набытая ў лізінг, каштавала 1,5 млрд рублёў. За кошт бюджэтных сродкаў (200 млн руб.) было зроблена толькі добраўпарадкаванне тэрыторыі: заасфальтаваны і рэканструяваны дзве сянажныя ямы, пакладзены асфальт і на прыфермскай тэрыторыі — гэтыя работы выконваў філіял ДРБУ-124. Усяго на рэканструяванай ферме будзе ўтрымлівацца бяспрывязна каля 300 галоў. Паводле слоў Івана Іванавіча, у асноўным дойны статак будзе фарміравацца з цялушак або маладых высокапрадукцыйных кароў 2-3-й лактацыі. Мяркуецца, што за 2,5—3 месяцы кароўнік будзе цалкам запоўнены. Дарэчы, на гэтай жа ферме (участак №3) шэсць гадоў таму ўжо была праведзена рэканструкцыя аднаго жывёлагадоўчага памяшкання з устаноўкай даільнай залы. Таму пра перавагі бяспрывязнага ўтрымання кароў і выкарыстанне сучаснага абсталявання тут ведаюць не па чутках. [caption id="attachment_29213" align="alignright" width="300" caption="Даільна-малочны блок"][/caption] Ахвотна адказаў дырэктар і на пытанне, чаму вырашылі весці работы сваімі сіламі. Аказваецца, будаўнічая брыгада ў гаспадарцы існуе даўно і вельмі паспяхова працуе. Кіруюць работамі намеснік дырэктара па будаўніцтве Васіль Сянюк і прараб Віталь Ждановіч. Усяго пад іх началам дзейнічаюць два дзясяткі чалавек — спецыялістаў рознага профілю. “Мы заключалі з імі дагаворы на вядзенне розных работ — накрыццё даху, бетонныя работы і г. д., — расказвае Іван Лянько, — у якіх абмяркоў-валі ўсе ўмовы, у тым ліку і аплату працы. Лічу, што лепей заплаціць добрыя грошы работнікам сваёй гаспадаркі, чым аддаваць іх староннім людзям. Тым больш, што ўсіх іх мы добра ведаем і ўпэўнены, што работы будуць весціся добрасумленна і якасна. Відаць таму правесці рэканструкцыю жывёлагадоўчага памяшкання нам удалося за паўтара месяца”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
42

НЦПИ информирует (CMigrator copy 29)

13.08.2013
С 26 июля 2013 г. вступает в силу Закон Республики Беларусь от 21 июля 2008 года «О регистре населения». Он создан для ведения учета информации о физических лицах и обеспечения данной информацией государственных органов, в том числе в рамках международного информационного обмена, а также иных организаций, нотариусов и физических лиц. На Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь 19 июля 2013 г. официально опубликован Закон Республики Беларусь от 12 июля 2013 года «О ратификации Соглашения о порядке допуска специалистов, имеющих право на занятие медицинской или фармацевтической деятельностью в одном из государств-членов Евразийского экономического сообщества, к аналогичной деятельности в других государствах-членах Евразийского экономического сообщества». Документом определено, что лица, получившие медицинское или фармацевтическое образование и допущенные в установленном в одном из государств-членов Евразийского экономического сообщества порядке к медицинской или фармацевтической деятельности, допускаются к аналогичной деятельности в других государствах-членах ЕврАзЭС. С 21 июля 2013 г. вступило в силу постановление Министерства торговли Республики Беларусь №12 от 26 июня 2013 г.  «Об утверждении Инструкции о порядке рассмотрения Министерством торговли Республики Беларусь жалоб при осуществлении государственных закупок». В соответствии с Инструкцией в Министерстве торговли создается комиссия по рассмотрению жалоб на действия (бездействие) и (или) решения заказчика (организатора), комиссии и (или) ее членов, товарной биржи, оператора электронной торговой площадки, оператора официального сайта при осуществлении государственных закупок, подаваемых заявителями в случае нарушения их прав и законных интересов. Подробнее с указанными документами Вы можете ознакомиться на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь www.pravo.by. Вячеслав БЕКЕТА, директор регионального центра правовой информации Минской области  
92

“Уладар вёскі” прапісаўся ў Лясным

12.08.2013
Раённы этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”, што прайшоў у мінулую суботу, выявіў самую спрытную і гаспадарлівую маладую сям’ю, якая дастойна вытрымала ўсе выпрабаванні, падрыхтаваныя арганізатарамі мерапрыемства — аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамам ГА “БРСМ”. [caption id="attachment_29184" align="aligncenter" width="448" caption="Пераможцы праекта Святлана і Валерый Лазарэвічы з дачкой Валерыяй"][/caption] Удзельнікаў праекта, гасцей свята віталі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк,  намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Яны выказалі ўпэўненасць, што кожная сям’я праявіць сябе з лепшага боку і выступіць дастойна. [caption id="attachment_29186" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікаў праекта вітае Ала Раеўская"][/caption] Спачатку неабходна было пазнаёміцца з удзельнікамі праекта. У гэтым дапамог першы конкурс “Вітаем па-беларуску”. Так, госці свята даведаліся пра творчыя захапленні, працавітасць сем’яў Сяргея і Кацярыны Мялешкаў з г. Капыля, Мікалая і Наталлі Каральчукоў з аг. Старыца, Аляксея і Юліі Шыдлоўскіх з аг. Скабін, Аляксандра і Кацярыны Шчэрбаў з аг. Новыя Доктаравічы, Івана і Любові Нечэпурэнкаў з аг. Быстрыца, Аляксея і Маргарыты Сергіеняў з аг. Цімкавічы,  Валерыя і Святланы Лазарэвічаў з аг. Лясное. [caption id="attachment_29188" align="aligncenter" width="323" caption="Выстава сям’і Любові і Івана Нечэпурэнкаў"][/caption] Пра сямейныя традыцыі і хобі членаў сям’і падрабязна можна было даведацца на выставе “Сямейны падворак”, паспытаць хатніх ласункаў, з любоўю прыгатаваных гаспадынямі, убачыць трафеі, здабытыя гаспадарамі. Ні адна дэталь не выпадала з-пад увагі кампетэнтнага журы, у склад якога ўвайшлі Ала Раеўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Царкова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі і загадчык аддзела культурна-масавай работы раённага Цэнтра культуры Любоў Галубовіч. [caption id="attachment_29190" align="aligncenter" width="443" caption="На конкурсе “Святочны воз” — Маргарыта і Аляксей Сергіені"][/caption] Першым “вясковым” выпрабаваннем стаў конкурс “Святочны воз”, дзе парам неабходна было распрэгчы і запрэгчы каня. Усе ўдзельнікі з гэтым заданнем справіліся хутка і практычна без заўваг. Куды больш намаганняў прыйшлося прыкласці сем’ям у наступным выпрабаванні — конкурсе “Дрывасекі”. Задача была, на першы погляд, нескладаная — бервяно неабходна было распілаваць на тры калодкі, пасля кожную з іх пасекчы на чатыры часткі і скласці дровы ў касцёр. Але рабіць усё гэта трэба было вельмі хутка: кожная секунда магла стаць рашаючай у выяўленні пераможцы. Удзельнікаў нават не палохаў дождж, які раз-пораз уносіў карэктывы ў конкурсную праграму. [caption id="attachment_29192" align="aligncenter" width="295" caption="“Вясковую эстафету” пераадольваюць Юлія і Аляксей Шыдлоўскія"][/caption] “Вясковая эстафета” патрабавала не меншай зладжанасці ад кожнага члена сям’і: неабходна было хутка напоўніць бочку вадой з дапамогай каромысла і вёдраў, пасля мужчыну звязаць бярозавы венік, а гаспадыні сабраць бульбу ў мех. Калі гаспадар са сваім заданнем спраўляўся хутчэй, то ён абавязкова спяшаўся на дапамогу жонцы, як і павінна быць у дружнай сям’і. Цудоўным дапаўненнем да свята маладосці стала выступленне  народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”. [caption id="attachment_29202" align="aligncenter" width="400" caption="На сямейным падворку — Кацярына і Сяргей Мялешкі"][/caption] Трэба адзначыць, большасць сямейных пар ужо прымалі ўдзел у такіх маладзёжных праектах. Магчыма, дзесьці ім гэта дапамагала ў выступленні. Але навічкі на іх фоне выглядалі дастойнымі канкурэнтамі. Конкурсная праграма завершана, і пасля невялікай паўзы журы абвясціла вынікі маладзёжнага праекта. Дарэчы, за добрае выступленне, волю да перамогі  кожная сям’я адзначана дыпломам. Так, Аляксей і Маргарыта Сергіені сталі пераможцамі ў намінацыі “Залатая падкова”, Мікалай і Наталля Каральчукі — “Дрывасекі”, Любоў і Іван Нечэпурэнкі — “Спартсмен вёскі”, Сяргей і Кацярына Мялешкі — “Вясёлая сямейка”, Аляксей і Юлія Шыдлоўскія — “Дружная сям’я”. Адразу ў двух намінацыях (“Ачумелыя ручкі” і “Скамарох”) атрымалі перамогу Аляксандр і Кацярына Шчэрбы. Але для гэтай сям’і быў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз: ад гаспадаркі КСУП “Доктаравічы” і Доктаравіцкага сельвыканкама яны атрымалі спецыяльны прыз — мультыварку. А галоўны тытул “Уладар вёскі” і права прадстаўляць Капыльшчыну на абласным этапе заваявалі Валерый і Святлана Лазарэвічы. [caption id="attachment_29196" align="aligncenter" width="443" caption="У ролі дрывасекаў — сям’я Наталлі і Мікалая Каральчукоў"][/caption] Ад арганізатараў праекта, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, райкама прафсаюза работнікаў АПК удзельнікі праекта атрымалі каштоўныя падарункі. Тым не менш, усе канкурсанты дастойна прайшлі выпрабаванні, што, падводзячы вынікі, не прамінулі адзначыць члены журы.

[caption id="attachment_29198" align="aligncenter" width="443" caption="Кацярына і Аляксандр Шчэрбы"][/caption] Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фото аўтара  
35

Госзаказ - первоочередная задача аграриев

12.08.2013
Как же с поставками зерна государству справляются аграрии Копыльщины? Первый заместитель председателя райисполкома начальник управления райсельхозпрода Ирина КИСЛЯК отметила, что по состоянию на 8 августа госзаказ по поставке продовольственного зерна хозяйствами нашего района выполнен на 60,5% (11 377 тонн). Ежедневно хозяйства района в среднем сдают около 1800 тонн. На данный момент лидерами по поставке продовольственного зерна в счет госзаказа являются ОАО «Старица-Агро», ЗАО «Жилихово», ОАО «Копыльское» и ОАО «Пионер-Агро». Одной из главных проблем Ирина Кисляк отмечает нехватку транспорта. Решать ее приходится разными способами, чтобы не сбавить темпы сдачи госзказа. [caption id="attachment_29177" align="aligncenter" width="443" caption="Нина Мороцкая"][/caption] Говоря о таком актуальном вопросе, как сдача зерна государству, невозможно было не побывать на Тимковичском производственном участке ОАО «Клецкий комбикормовый завод». Начальник участка Нина Мороцкая рассказывает об особенностях приемки зерна в этом году: — Проблема с транспортом действительно существует. Потому как ОАО «Автомобильный парк №21» и ОАО «Копыльский райагросервис», два наших основных перевозчика, могут выделить ограниченное количество машин. План поставки продовольственного зерна в госзаказ для УП «Борисовский КХП» и ОАО «Молодечненский КХП» составляет 19 520 тонн. Такое большое количество зерна за короткие сроки невозможно принять через наш участок из-за его небольших мощностей. Поэтому комбинаты хлебопродуктов направляют большегрузные машины непосредственно в район и тем самым ускоряют вывозку зерна. [caption id="attachment_29179" align="aligncenter" width="336" caption="Качество зерна проверяет студентка Екатерина Якимович"][/caption] Аналогичная картина и с пивоваренным ячменем, план поставки которого для  ОАО «Криница» и ОАО «Белсолод» составляет 7500 тонн. Хозяйствам района необходимо подготовить и 1100 тонн и продовольственного ячменя для сдачи на ОАО «Слуцкий комбинат хлебопродуктов». ОАО «Белсолод» забирает ячмень своим транспортом. У них есть большие складские помещения, которые могут принять и 100 000 т. В эти напряженные дни работа нашего участка организована круглосуточно. Наряду с приемкой зерна ведется его отгрузка в вагоны, которые и направляются по железной дороге на Толочинский, Осиповичский и Пуховичский элеваторы для дальнейшего хранения. Справляться с такими объемами зерна нам помогают временные работники: в этом году мы приняли 24 человека, в основном из числа студентов или тех, кто во время отпуска хочет подзаработать либо же на данный момент является безработным. Из постоянных рабочих не могу не отметить оператора зерносушильного комплекса Ивана Жуковского и водителя погрузчика Валерия Черкаса, которые трудятся в эту жаркую пору без выходных от темна и до темна. [caption id="attachment_29181" align="aligncenter" width="443" caption="Идет отгрузка зерна в вагоны"][/caption] Все поступившее зерно подвергается тщательному лабораторному анализу, где буквально до десятых долей определяются качественные показатели, на основании которых и производится оплата сельхозпредприятиям. Что касается качества зерна, то хочется отметить, что на полях Копыльщины созрел хороший урожай продовольственной пшеницы, в основном, высокого 3 класса и пивоваренного ячменя с требуемым содержанием белка менее 12%. Сельхозпроизводителям остается только приложить усилия для доработки по влажности и засоренности. Пожелаем им в этом нелегком деле больших успехов! Диана ТКАЧЕНКО Фото автора  
105

“Поспех ствараюць дробязi”

12.08.2013
— такога меркавання прытрымліваецца дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Піянер-Агра” Аляксандр МАКАРЧУК. Гутарка з ім адбылася, калі да завяршэння ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы заставаліся лічаныя дні. Пра складаемыя поспеху Як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч, уборачная ў сельгаспрадпрыемстве праходзіць у зададзеным рытме. Па вялікім рахунку, не было праблем з тэхнікай — магчыма таму, што камбайнавыя экіпажы ўзначальваюць вопытныя механізатары, за плячыма якіх ужо не адна ўборачная кампанія. А значыць, яны добра ведаюць, якое значэнне мае добрая падрыхтоўка тэхнікі, таму і стараюцца напярэдадні жніва, ды і ў час яго, пільна сачыць за станам свайго камбайна. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае інжынерная служба, лічыць дырэктар. Усю неабходную дапамогу яе прадстаўнікі аказваюць камбайнерам на машынна-трактарным двары, а калі трэба — гатовы тэрмінова выехаць у поле і ліквідаваць паломку. Для гэтых мэт ёсць перасоўныя зварачныя ўстаноўкі і добрыя спецыялісты. [caption id="attachment_29167" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны аграном Сяргей Лазюк (справа) з сямейным экіпажам-“тысячнікам” Аляксандрам і Раманам Іваноўскімі"][/caption] “Дабіцца высокіх тэмпаў работ цяжка, калі палеткі засмечаны пустазеллем, — упэўнены кіраўнік гаспадаркі. — Каб гэтага не адбывалася, пастаралася наша агранамічная служба. Тады і тэхніка менш ламаецца, і прадукцыйнасць працы значная, і страт удаецца пазбегнуць”. Адметна, што ў час вядзення работ усе памочнікі камбайнераў, як адзін, ідуць па полі следам за магутнымі машынамі. І справа тут не толькі ў тым, што неабходна сачыць, каб добра вымалочвалася збажына, тлумачыць Аляксандр Макарчук. Трэба ўважліва назіраць, каб не адкрыўся які-небудзь лючок, не адбылося ўзгаранне камбайна (на жаль, і такія выпадкі здараюцца ў час уборачнай). Усяго створана сем камбайнавых экіпажаў, і яны знаходзяцца ў абсалютна роўных умовах. “Мы не працуем на лідара, — расказвае дырэктар, — а імкнёмся даць магчымасць кожнаму паказаць свае спрыт і ўменне. Магчыма, таму і вынікі работы экіпажаў не вельмі адрозніваюцца — сярод іх чатыры “тысячнікі”, астатнія таксама набліжаюцца да гэтага рэзультату”. [caption id="attachment_29169" align="aligncenter" width="443" caption="Алег Філіпчык"][/caption] Сярод складаемых поспеху — а менавіта ААТ “Піянер-Агра” па ўсіх прагнозах першым у раёне закончыць жніво — і арганізацыя работ не толькі на працягу ўсяго светлавога дня, але і да 12 гадзін ночы. “Нашы камбайнеры вельмі добра разумеюць неабходнасць працаваць у такім рытме, — запэўнівае Аляксандр Макарчук. — Мы са свайго боку таксама стараемся падтрымаць іх. Арганізоўваем трохразовае харчаванне (абеды і падвячоркі гатуем у сваёй сталоўцы), забяспечваем пітной вадой. Увесь час на полі знаходзіцца адказны спецыяліст, які сочыць за ходам работ і тэрмінова вырашае ўсе пытанні, якія ўзнікаюць”. На адвозцы збажыны задзейнічана дзевяць адзінак тэхнікі. Дарэчы, сёлета, якраз перад пачаткам уборачнай, у гаспадарцы былі набыты яшчэ два новенькія МАЗы. Дзве машыны дзяжураць кругласутачна на току, і іх вадзіцелі пасля адпачынку таксама ўключаюцца ў вытворчы працэс. [caption id="attachment_29171" align="aligncenter" width="443" caption="Павел Сінькевіч"][/caption] Свой рытм працы і ў збожжасушыльнай гаспадаркі. Гэтаму ўчастку работ дырэктар таксама надае вельмі вялікую ўвагу: “Калі сушылкі не працуюць як след, не паспяваюць высушыць і дапрацаваць абмалочанае зерне, даводзіцца прыпыняць і камбайны. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў нас самым галоўным стрымліваючым фактарам для тэхнікі з’яўляецца толькі надвор’е. А яно нас апошнімі днямі радуе. Такім чынам, добры вынік дасягаецца менавіта дзякуючы таму, што кожны на сваім працоўным месцы разумее важнасць моманту і прыкладвае ўсе намаганні, каб справіцца з задачай”. Пра ўраджайнасць Сёлета, улічваючы цяжкую зіму, ураджайнасць збожжавых культур, паводле меркавання Аляксандра Макарчука, у гаспадарцы неблагая — звыш 50 ц/га. Лепш сябе паказаў ячмень — для гэтай культуры год спрыяльны, а вось азімыя маюць, безумоўна, больш высокі патэнцыял — 80-90 ц/га. “Толькі вось дабіцца такога выніку няпроста, — лічыць дырэктар. — І не толькі таму, што можа перашкодзіць надвор’е ці расліны не атрымліваюць неабходных пажыўных рэчываў. Многае залежыць ад папярэднікаў, а ў нашых умовах, пры такой шчыльнасці збожжавых у структуры пасеваў, як у нас, дабіцца дакладнага выканання схемы амаль немагчыма. Таму і ставім задачу атрымаць максімальны рэзультат зыходзячы з тых магчымасцей, якія ў нас ёсць”. Пра салому Непасрэдная ўборка хлеба — гэта, бадай, самая простая работа з усіх аперацый, з якіх складаецца ўраджай, упэўнены Аляксандр Рыгоравіч. Найбольш працаёмкі працэс — гэта вызваленне палеткаў ад саломы і падрыхтоўка іх да новай пасяўной. Каб яго паскорыць, сёлета былі набыты два сучасныя імпартныя прэс-падборшчыкі фірмы “Crone”. А паколькі адзін з іх, на якім працуе Алег Філіпчык, мае магчымасць абмотваць рулоны стрэйч-плёнкай, з дапамогай яго было нарыхтавана 400 тон сенажу. Салома ж абодвума прэсамі запакоўваецца ў спецыяльныя сеткі, што паляпшае яе захоў-ванне. Трэці прэс-падборшчык, таксама замежнай вытворчасці, з’явіўся ў сельгаспрадпрыемстве пяць гадоў таму. З-пад яго выходзяць цюкі прамавугольнай формы, што таксама мае свае плюсы ў далейшым выкарыстанні падсцілачнага матэрыялу. [caption id="attachment_29174" align="aligncenter" width="443" caption="Амаль “егіпецкая” піраміда"][/caption] Для звозкі саломы створана звяно, у склад якога ўваходзяць два пагрузчыкі і тры трактары са спецыялізаванымі платформамі. За дзень, адзначае Аляксандр Рыгоравіч, можна вызваліць ад саломы да 50 га. Нібы пушынкі падымае Павел Сянькевіч сваім магутным “Амкадорам” па два цюкі і акуратна грузіць іх на трактарны прычэп. Не менш захапляльную карціну давялося назіраць і на тэрыторыі новай малочнатаварнай фермы ў Ванелевічах, дзе на заасфальтаванай пляцоўцы складзена сапраўдная, амаль “егіпецкая” піраміда з цюкоў. Пра будучы ўраджай На вызваленых ад саломы палетках хутка загудуць магутныя машыны, рыхтуючы іх да новай пасяўной. “Пачынаем з тых палёў, дзе будзем сеяць азімы рапс, — тлумачыць Аляксандр Макарчук. — Ужо ўносяцца мінеральныя ўгнаенні, адзін трактар працуе і на ворыве. Сеяць пачнём ужо пасля 15 жніўня, паколькі больш раннія тэрміны могуць прывесці да перарастання культуры і, адпаведна, да больш складанай яе перазімоўкі пры неспрыяльных умовах”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
41

Дошка гонару (CMigrator copy 13)

12.08.2013
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 9 жніўня 2013 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён-570” з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Сяргея Аляксандравіча і Вольгі Вацлаваўны ПЯЦІГОРЦАЎ, які ўбраў 444 га і намалаціў 1529 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Уладзіміра Аляксеевіча і Максіма Уладзіміравіча ДЗЕРАНОК, які ўбраў 358 га і намалаціў 1230 тон. Экіпаж камбайна “Акрос-530” з ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Міхаіла Міхайлавіча ДАРАШЭВІЧА і Віталя Канстанцінавіча ЛУЦЭВІЧА, які ўбраў 187 га і намалаціў 788 тон. Вадзіцель Анатоль Анатольевіч ЯНУШКА з РСУП “Бабоўня”, які на МАЗ-555102 перавёз 1692 тоны. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 9 жніўня 2013 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ “Піянер-Агра” ў складзе Алега Адамавіча ЛЕАНОВІЧА і Аляксандра Анатольевіча ЖОГЛЫ, які ўбраў 277 га і намалаціў 1246,1 тоны. Экіпаж камбайна “Лексіён-570” з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА, які ўбраў 255 га і намалаціў 958 тон. Экіпаж камбайна КЗС-10 з РСУП “Бабоўня” ў складзе Уладзіміра Мікалаевіча МАРОЗА і Вольгі Ігараўны ЮХІ, які ўбраў 195 га і намалаціў 496 тон. Вадзіцель Аляксандр Іванавіч КНЫШЭВІЧ з ААТ “Старыца-Агра”, які на МАЗ-555142 перавёз 1396 тон. Вадзіцель Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 944 тоны.  
38

Вас примет депутат

12.08.2013
13 августа 2013 года в кабинете №39 Копыльского райисполкома с 14.00 до 16.00 проведет прием граждан и юридических лиц депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Степанович БОЙКО.
55

Плёну ў працы, маладыя хлебаробы!

11.08.2013
Уборачная кампанія з’яўляецца сапраўдным выпрабаваннем для хлебаробаў: рэзкая змена надвор’я прымушае аптымальна выкарыстоў-ваць кожную спрыяльную хвіліну. Таму рабочы дзень пачынаецца з усходам сонца і заканчваецца глыбокім вечарам. Гэтыя выпрабаванні з гонарам пераадольваюць маладыя хлебаробы. Увогуле, у раёне працуе 25 маладзёжных экіпажаў, 19 вадзіцеляў на адвозцы збожжа. Многія з іх — сярод лепшых работнікаў жніва-2013. Найбольш маладых экіпажаў шчыруе на палях РСУП “Бабоўня” (5), ААТ “Ціміразеўскі”, “Скабін”, “Прагрэс 2010”, КСУП “Грозава-агра” (па два ў кожным). Рэкардсменам па колькасці маладых вадзіцеляў з’яўляецца ААТ “Старыца-Агра”, дзе сямёра маладых людзей аператыўна адвозяць збажыну на ток. Таксама ў ААТ “Мажа-Агра” дзейнічае маладзёжны атрад. Гэтыя юнакі і дзяўчаты ў перыяд летніх канікулаў вырашылі паспрабаваць свае сілы на збожжатаку. У дзве змены на дапрацоўцы зерня шчыруюць 15 маладых людзей, выхаванцаў другой і трэцяй гарадскіх школ. Плёну ў працы і поспехаў вам, маладыя хлебаробы! Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: маладыя камбайнеры РСУП “Бабоўня”.