Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Плёну ў працы, маладыя хлебаробы!

11.08.2013
Уборачная кампанія з’яўляецца сапраўдным выпрабаваннем для хлебаробаў: рэзкая змена надвор’я прымушае аптымальна выкарыстоў-ваць кожную спрыяльную хвіліну. Таму рабочы дзень пачынаецца з усходам сонца і заканчваецца глыбокім вечарам. Гэтыя выпрабаванні з гонарам пераадольваюць маладыя хлебаробы. Увогуле, у раёне працуе 25 маладзёжных экіпажаў, 19 вадзіцеляў на адвозцы збожжа. Многія з іх — сярод лепшых работнікаў жніва-2013. Найбольш маладых экіпажаў шчыруе на палях РСУП “Бабоўня” (5), ААТ “Ціміразеўскі”, “Скабін”, “Прагрэс 2010”, КСУП “Грозава-агра” (па два ў кожным). Рэкардсменам па колькасці маладых вадзіцеляў з’яўляецца ААТ “Старыца-Агра”, дзе сямёра маладых людзей аператыўна адвозяць збажыну на ток. Таксама ў ААТ “Мажа-Агра” дзейнічае маладзёжны атрад. Гэтыя юнакі і дзяўчаты ў перыяд летніх канікулаў вырашылі паспрабаваць свае сілы на збожжатаку. У дзве змены на дапрацоўцы зерня шчыруюць 15 маладых людзей, выхаванцаў другой і трэцяй гарадскіх школ. Плёну ў працы і поспехаў вам, маладыя хлебаробы! Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: маладыя камбайнеры РСУП “Бабоўня”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей