
Працавітасць моладзі, яе адказнасць за даручаную справу не застаюцца па-за
ўвагай раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Падчас жніва першы сакратар райкама Аляксей Загорцаў наведвае гаспадаркі Капыльшчыны, каб выказаць словы ўдзячнасці маладым хлебаробам, павіншаваць іх з працоўнымі дасягненнямі. Удзельнікам спаборніцтва сярод моладзі, занятай на ўборцы збожжавых, на памяць аб гарачай
жнівеньскай пары ён уручае падарункі, вымпелы маладзёжнага саюза.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў (у цэнтры) з маладымі вадзіцелямі ААТ “Старыца-Агра” Сяргеем Гаргуном і Сяргеем Апанасчыкам.
Комментарии