[caption id="attachment_29211" align="alignleft" width="300" caption="Памяшканне фермы"]
[/caption]
Яшчэ ў 2012 годзе быў пабудаваны даільна-малочны блок, зманціравана сучаснае абсталяванне — даільная зала вытворчасці ААТ “Гомельагракамплект”. А вось рэканструкцыю кароўніка і добраўпарадкаванне тэрыторыі правялі ўжо сёлета. Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Лянько, на будаўнічыя работы было зрасходавана 1 млрд 600 млн рублёў, а даільная зала, набытая ў лізінг, каштавала 1,5 млрд рублёў. За кошт бюджэтных сродкаў (200 млн руб.) было зроблена толькі добраўпарадкаванне тэрыторыі: заасфальтаваны і рэканструяваны дзве сянажныя ямы, пакладзены асфальт і на прыфермскай тэрыторыі — гэтыя работы выконваў філіял ДРБУ-124.
Усяго на рэканструяванай ферме будзе ўтрымлівацца бяспрывязна каля 300 галоў. Паводле слоў Івана Іванавіча, у асноўным дойны статак будзе фарміравацца з цялушак або маладых высокапрадукцыйных кароў 2-3-й лактацыі. Мяркуецца, што за 2,5—3 месяцы кароўнік будзе цалкам запоўнены. Дарэчы, на гэтай жа ферме (участак №3) шэсць гадоў таму ўжо была праведзена рэканструкцыя аднаго жывёлагадоўчага памяшкання з устаноўкай даільнай залы. Таму пра перавагі бяспрывязнага ўтрымання кароў і выкарыстанне сучаснага абсталявання тут ведаюць не па чутках.
[caption id="attachment_29213" align="alignright" width="300" caption="Даільна-малочны блок"]
[/caption]
Ахвотна адказаў дырэктар і на пытанне, чаму вырашылі весці работы сваімі сіламі. Аказваецца, будаўнічая брыгада ў гаспадарцы існуе даўно і вельмі паспяхова працуе. Кіруюць работамі намеснік дырэктара па будаўніцтве Васіль Сянюк і прараб Віталь Ждановіч. Усяго пад іх началам дзейнічаюць два дзясяткі чалавек — спецыялістаў рознага профілю. “Мы заключалі з імі дагаворы на вядзенне розных работ — накрыццё даху, бетонныя работы і г. д., — расказвае Іван Лянько, — у якіх абмяркоў-валі ўсе ўмовы, у тым ліку і аплату працы. Лічу, што лепей заплаціць добрыя грошы работнікам сваёй гаспадаркі, чым аддаваць іх староннім людзям. Тым больш, што ўсіх іх мы добра ведаем і ўпэўнены, што работы будуць весціся добрасумленна і якасна. Відаць таму правесці рэканструкцыю жывёлагадоўчага памяшкання нам удалося за паўтара месяца”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии