Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

31

Завяршыць рэканструкцыю без прамаруджвання

24.09.2013
Малочнатаварныя фермы “Смалічы” і “Праснакі”, дзе працягваецца рэканструкцыя, — два з шасці аб’ектаў, якія павінны ўвайсці ў строй да 1 кастрычніка бягучага года. Прыёмная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Леанідам Бураком выехала ў ААТ “Малінава” і “Праснакі”, каб праверыць, як ідзе падрыхтоўка да здачы аб’ектаў. [caption id="attachment_30333" align="aligncenter" width="443" caption="На будаўнічым аб’екце ААТ “Малінава”"][/caption] На МТФ “Смалічы” будаўніцтва новай фермы пачалося роўна год таму. За гэты час зроблена нямала: узведзены будынак кароўніка, быў пабудаваны даільна-малочны блок, зманціравана сучасная даільная зала. На момант наведвання аб’екта вяліся работы па пракладцы электракабеля, якія выконвалі супрацоўнікі ААТ “Капыльскі энергасэрвіс”. Брыгада Капыльскага ПМС   працавала на будаўніцтве кацельні малочнатаварнай фермы. Нягледзячы на тое, што для здачы МТФ засталося не надта многа работ (у асноўным унутраных — пабелка столі, часткова — абліцоўка даільнай залы, уборка падсобных памяшканняў), ход будаўніцтва камісія ацаніла як марудны. Неабходна таксама памятаць пра добраўпарадкаванне тэрыторыі. Кіраўніку ААТ “Малінава” ўказана на недахопы, якія неабходна ўхіліць да наступнага панядзелка.   [caption id="attachment_30334" align="aligncenter" width="295" caption="Пракладка электракабеля на МТФ “Смалічы”"][/caption] Значна лепшая карціна назіралася на МТФ “Праснакі”, дзе літаральна за паўмесяца закончаны работы па бетанаванні падлогі ў памяшканні для ўтрымання дойнага статка, праведзены ўнутраныя работы ў бытавых памяшканнях. Поўнасцю зманціравана даільнае абсталяванне. Ужо закуплены катлы для ацяплення памяшканняў, і, па словах дырэктара ААТ “Праснакі” Руслана Сухаверха, яно таксама будзе ўсталявана ў самы сціслы тэрмін. За бліжэйшыя тры-чатыры дні брыгада наладзіць і сістэму водазабеспячэння. Фактычна на ферме ўжо ідзе да завяршэння будаўніцтва каналізацыі. Застанецца толькі ўстанавіць і падключыць да абсталявання халадзільнік. [caption id="attachment_30338" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас агляду фермы ў ААТ “Праснакі”"][/caption]  
Вядуцца работы на МТФ “Праснакі”
    Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара       Падчас агляду фермы ў ААТ “Праснакі” Вядуцца работы на МТФ “Праснакі”  
76

Дзякуй за цікавае выданне

24.09.2013
З рэдакцыяй газеты “Слава працы” я супрацоўнічаю ўжо шмат гадоў, падтрымліваю добрыя творчыя і чалавечыя адносіны і з галоўным рэдактарам выдання М. У. Шэінай. Адзначу, што газета заўсёды выходзіць своечасова, добра ілюстравана, здымкі наглядна пацвярджаюць матэрыялы. Хацелася б, каб на старонках раёнкі з’яўлялася больш цікавых літаратурных матэрыялаў: вершы мясцовых паэтаў, апавяданні пісьменнікаў. Думаю, нядрэннай была б рубрыка “З гісторыі Капыльшчыны”, каб друкаваліся цікавыя матэрыялы з вуснапаэтычнай творчасці народа, у тым ліку і старонка гумару, пра выдатных людзей свайго краю. Хачу пажадаць усім супрацоўнікам газеты “Слава працы” перш за ўсё моцнага здароўя, выдатных поспехаў у працы, каб вашы чытачы выказвалі шчырыя словы ўдзячнасці за цікавыя і патрэбныя матэрыялы. Антон ГУРСКІ, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР  
35

З увагай да людзей

24.09.2013
З года ў год вернымі памочнікамі раёнкі з’яўляюцца работнікі паштовай сувязі. Нягледзячы на разнастайныя цяжкасці, капрызы надвор’я паштавікі спяшаюцца да сваіх падпісчыкаў, каб тыя своечасова атрымалі інфармацыю пра жыццё раёна. [caption id="attachment_30326" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік АПС “Цімкавічы” Валянціна Янкіна і аператар Ірына Таратынава"][/caption] Не выключэнне і работнікі аддзялення паштовай сувязі “Цімкавічы”. 313 газет “Слава працы” (пры плане — 303) дастаўляюць яны нашым верным чытачам. А ўвогуле ў вёскі Чарнагубава, Прусы, Доўгае, Сцяпуры, Варонаўшчына, Рачкевічы, Агароднікі і аг. Цімкавічы прыходзіць 1450 экзэмпляраў розных перыядычных выданняў. Па-ранейшаму сярод папулярных і рэспубліканскія — “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Народная газета”, “Рэспубліка” і іншыя. Маючы даволі вялікую зону абслугоўвання, у штаце аддзялення сёння працуюць толькі тры паштальёны (неабходна 5). Нягледзячы на недахоп кадраў, жанчыны стараюцца своечасова не толькі зрабіць дастаўку пісьмаў, газет, часопісаў, пенсій, але і выканаць іншыя разнастайныя паслугі, якімі карыстаюцца ў асноўным жыхары паважанага ўзросту. [caption id="attachment_30327" align="aligncenter" width="443" caption="Паштальёны Святлана Курловіч, Вольга Траўкіна і Аксана Марозава"][/caption] Задаволіць усе патрэбы кліентаў цяжкавата, тым не менш па іх просьбе работнікі аддзялення паштовай сувязі “Цімкавічы” даставяць тавары паўсядзённага попыту, прымуць аплату за камунальныя паслугі, дамашні тэлефон. Шырокі спектр паслуг аказвае і само аддзяленне. Добрым попытам карыстаецца  Інтэрнэт-кабіна, дзе асноўнымі кліентамі з’яўляюцца дзеці школьнага ўзросту. Па-ранейшаму ў АПС “Цімкавічы” атрымліваюць зарплату работнікі  ААТ “Капыльскае”. Але на гэтым дзейнасць паштавікоў не заканчваецца. У паштовым аддзяленні таксама можна аплаціць паслугі аператараў сотавай сувязі МТС, velcom, life:), падключэнне да сеткі Інтэрнэт, крэдытныя лініі розных банкаў нашай рэспублікі, набыць разнастайныя тавары. Пры гэтым, разлічыцца тут можна як пластыкавай карткай, так і наяўнымі грашыма. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        
25

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 65)

23.09.2013
У аўторак, 24 верасня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Капыльскім раёне Валянцінай Міхайлаўнай КЕНДЫШ. Тэлефануйце па нумары 55-6-16.  
41

“Клопат пра пажылых – абавязак маладых!”

23.09.2013
З 23 па 27 верасня на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычная акцыя “Клопат пра пажылых – абавязак маладых!” Яна праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню асабістай і маёмаснай бяспекі пажылых грамадзян, растлумачэння ім асноў бяспекі жыццядзейнасці і прававых аспектаў спагнання сродкаў на ўтрыманне ад працаздольных дзяцей, пры гэтым будзе нададзена асаблівая ўвага састарэлым, якія пражываюць з родзічамі, што вядуць амаральны лад жыцця. У рамках акцыі прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых ведамстваў будуць наведаны пажылыя грамадзяне па месцы іх жыхарства для правядзення растлумачальна-прафілактычнай работы, накіраванай на прадухіленне здзяйснення ў адносінах да іх проціпраўных дзеянняў, вывучэння іх сацыяльных і бытавых праблем. Будзе арганізавана бясплатнае кансультаванне і лячэнне асоб, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць і пражываюць з пажылымі грамадзянамі. Таксама ў гэты перыяд будуць праведзены пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку з разглядам на іх фактаў правапарушэнняў у адносінах да асоб пажылога ўзросту. Сяргей КОЗЕЛ  
28

Если есть вопросы

23.09.2013
В Комитете государственного контроля Минской области 23 сентября 2013 г. по телефону (8-017) 284-07-06 будет проводиться горячая линия с населением на тему: «Проблемные вопросы подготовки к отопительному сезону 2013/2014 гг. в Минской области». В указанный день граждане с 10.00 до 13.00 могут сообщить информацию о проблемных вопросах подготовки энергоснабжающих организаций и потребителей тепловой энергии к отопительному сезону 2013/2014 гг. (о незавершенных работах по подготовке к зимнему периоду жилищного фонда, социальных объектов, котельных и тепловых сетей и др.).  
27

Таланты из агрогородка Камень

23.09.2013
В Каменской сельской библиотеке недавно прошла выставка работ, сделанных умельцами аг. Камень. Заворожили глаз изделия из бисера, выполненные Татьяной Михайловной Жибуртович. В них отображена природа во всех порах года: зеленая Новогодняя елочка, белая березка, цветение сирени, множество различных летних цветов, осенняя «плакучая» ива, рябина и др. Нельзя было не обратить внимание на работы Елены Николаевны Василевич. Это картины, выполненные акварельными красками: «Девочка с флейтой», «Клоун», «Осень», «Первенец», «Летний букет», графические работы – натюрморты, портреты. Также были представлены оригинальные вязаные изделия, сделанные руками Людмилы Анатольевны Астапеня – бусы, сережки, детские игрушки, шапочки, костюмчик, джемперы и другое. Посетители были восхищены просмотром каждого экспоната. Спасибо всем участникам выставки, которые представили свои работы и подарили нам минуты радости, красоты и вдохновения. Желаю всем дальнейших творческих успехов, и будем с нетерпением ждать новых работ. Алла АСТАПОВИЧ, библиотекарь Каменской сельской библиотеки  
105

Уся справа ў… капелюшы

23.09.2013
7 верасня ў Стоўбцах адбыўся конкурс па вырабе галаўнога ўбору сярод майстроў Міншчыны. Падзея праходзіла ў рамках ІІ рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў вырабу галаўных убораў “Стаўбцоўскі капялюш”. Удзельнікамі конкурсу былі прадстаўнікі розных катэгорый насельніцтва, узросту і роду заняткаў, якія валодаюць тэхнікай вырабу галаўных убораў, творча выкарыстоўваюць вопыт старажытнага рамяства. Капыльшчыну прадстаўлялі супрацоўнікі раённага Цэнтра ткацтва Валянціна Кіеня і Таццяна  Волкава. [caption id="attachment_30308" align="aligncenter" width="448" caption="Дырэктар раённага Цэнтра ткацтва Таццяна Волкава дэманструе модны капялюш"][/caption] У раённым Палацы культуры размяшчаліся выставы майстроў. Тут можна было пабачыць галаўныя ўборы, выкананыя ў розных тэхніках: саломапляценне, вязанне шыдэлкам і пруткамі, ткацтва, пляценне з газетных трубачак, канструяванне з гафрыраванай паперы, квілінг і інш. Асобна хочацца сказаць пра выставу салона модных капелюшоў “Александрына” майстра з Бярэзінскага раёна Аляксандры Анатольеўны Грынкевіч і яе навучэнцаў. Экспанаты выкананы пры дапамозе сумяшчэння некалькіх тэхнік. Тут і капялюшыкі, якія можна насіць у нашым паўсядзённым жыцці, галаўныя ўборы ХV-ХІХ стагоддзяў, фантазійныя капелюшы, у якіх толькі фатаграфавацца, бо для нашэння яны не надта зручныя. Дарэчы, усім жадаючым прадстаўлялася такая магчымасць. [caption id="attachment_30307" align="aligncenter" width="336" caption="В. Кіеня і Т. Волкава ў семежаўскіх галаўных уборах"][/caption] Калі пачалася галоўная частка свята-конкурсу – ажылі кросны, замільгалі іголкі і пруткі, а саломка, папера станавіліся падатлівымі ва ўмелых руках. Работа кіпела на працягу трох гадзін. Пакуль удзельнікі былі засяроджаны на працы, журы ацэньвала конкурсную работу і асабістую выставу ўдзельнікаў. Зацікавіла іх конкурсная работа і выстава прадстаўнікоў Капыльшчыны. Гэта традыцыйны галаўны ўбор, які можна было сустрэць толькі на семежаўскай зямлі – чапец. Вядомы ён з далёкага мінулага, і насілі яго ў святочныя дні яшчэ да 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Шыўся перад чапца з рознакаляровых стужак, верх і бакі – са светлай хусткі ў кветкі. Па памерах быў невялічкі і хутчэй нагадваў дзіцячы чэпчык. Для журы Валянціна Кіеня прадэманстравала майстар-клас па адзяванні традыцыйнага семежаўскага галаўнога ўбору. А гэта справа з нялёгкіх, бо патрабуе немалога вопыту і майстэрства. Спачатку жанчына закручвала свае валасы на тканку (абруч, зроблены з палатна), потым наверх сабраных валасоў адзявалі чапец, завязваючы пад бараду. Затым галаву пакрывалі хусткай. Першы раз маладой дзяўчыне адзявала такое ўбранне свякроў, якая пры гэтым гаварыла: “Ты ўжо не дзяўчына, а маладзіца”. Такі чапец насілі ў Семежаве толькі замужнія жанчыны. І ўсё ж самы хвалюючы момант свята – падвядзенне вынікаў. Валянціне Кіені і Таццяне Волкавай былі прысуджаны дыпломы “За зберажэнне і творчае развіццё пашыву галаўных убораў” і каштоўныя падарункі. А раённы Цэнтр ткацтва быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені “За арыгінальнасць вырабу”. Таццяна ВОЛКАВА, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва        
49

Вясковыя фiлосафы

23.09.2013
У адной вёсцы жылі сяляне Васіль ды Кандрат.  Аднавяскоўцы ведалі іх як заўзятых аматараў паспрачацца.  Прычым Васіль і Кандрат спрачаліся так, што падчас за чубы браліся. Шумелі, як стары лес у зімовую сцюжу,  ажно суседзям прыходзілася іх разнімаць… Аднойчы сядзелі яны на прызбе Васілёвай хаты ды балбаталі, як базарныя цёткі.  Пра тое-сёе, усё больш будзённае, вясковае. Усе апошнія навіны абгаварылі-абсмакталі. Васіль даказваў, што Зямлю Бог паставіў у самым цэнтры Сусвету, а Сонца, шматлікія зоркі і планеты ўжо потым  размясціў вакол. Усё гэта Васіль, як заўсёды, абгрунтоўваў спакойна і ўпэўнена: ён умеў весці культурную палеміку. Кандрат жа пачаў даказваць, што зямля, па якой мы ходзім з маленства, зусім ніякі не цэнтр Сусвету. А ў кожнага чалавечка на гэтай зямлі — свой кароткі шлях, які наканавана яму прайсці. Больш таго, казаў Кандрат,  Зямля стаіць на самым краёчку Сусвету. Адным словам, месца Зямлі, як хаты з краю… Усё гэта Кандрат даказваў узбуджана, нерваваўся, крычаў,   хапаючы за грудзі Васіля, прыплёўваючы на зямлю, хіба што толькі мацюкацца не пачаў. Пры гэтым нешта ўвесь час на зямлі кійком чарціў ды пальцамі ў неба паказваў… З боку можна было сказаць, што гэта вар’ят ці д’ябал  нейкі ў вёсцы завёўся. Так бы сяляне яшчэ доўга спрачалі-ся, але тут да іх падышоў яшчэ адзін сусед Нічыпар на добрым падпітку.  І адразу: — Во, трэцім буду… Аднак вясковым філосафам зусім было не да напояў. Васіль ды Кандрат звярнуліся да Нічыпара з просьбай, каб ён вырашыў, хто з іх мае рацыю ў гэтай нялёгкай спрэчцы.  Нічыпар падумаў-падумаў ды й кажа: — Складаная ў вас гаворка, не сялянская. Пытанні вашы хіба што да Бога! У яго і запытайце. Васіль ды Кандрат амаль што разам: — Божа, дапамажы нам, скажы, адкуль наша Зямля ўзялася і ўсё, што мы бачым на зямлі і ў небе. Каму з нас  трэба верыць? Васілю ці Кандрату? І тут зусім нечакана яны пачулі голас Божы з нябёсаў: — З чаго гэты вы, зямляне, узялі, што Я, калі ствараў Зямлю,  думаў, як будуць казаць пра гэта потым  няўдзячныя людцы? Я зусім не клапаціўся, каб гэта было простым для разумення і вельмі зручным для карыстання. Сам працэс Вялікага Стварэння быў надзвычай доўгім і мудрым. І запомніце: адзін дурань можа больш пытаць, чым дзесяць мудрацоў адказаць. І праўдзіва толькі тое, што адпавядае розуму і прыродзе. Ваша праўда — гэта добрасумленнае жыццё на роднай зямлі! Голас знік так жа  нечакана, як і з’явіўся. А Васіль, Кандрат і Нічыпар яшчэ доўга сядзелі моўчкі. Спрачацца  больш не хацелася… Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск  
25

Анекдоты

23.09.2013
— Хочу хомяка. — За ним надо ухаживать, следить, убирать, регулярно кормить, менять воду, играть с ним. — Хочу стать хомяком. *** В маршрутке табличка: «В зеркало водителю рожи не корчить!» Никогда бы до этого не додумался, а прочитал — и захотелось.  
33

К вашему столу (CMigrator copy 1)

23.09.2013
Суп из свежих помидоров Понадобится: 5 свежих помидоров, 300 г белокачанной капусты, 1 морковь, 1 луковица, 4 ст. л. растительного масла, 4 ст. л сметаны, 2 ст. л рубленой зелени петрушки, 2 л воды, перец и соль по вкусу. Приготовление: 1. Помидоры помыть, очистить от кожуры и протереть через сито. 2. Морковь, репчатый лук нашинковать соломкой, прогреть 2-3 мин. на растительном масле. 3. В кипящую подсоленную воду добавить помидоры, морковь, репчатый лук и нарезанную  соломкой белокачанную капусту. Перец — по вкусу. 4. Вскипятить смесь, выключить огонь, плотно закрыть посуду крышкой и дать постоять супу 5-10 минут. 5. При подаче добавить сметану и зелень петрушки.   Тушеные кабачки Понадобится: 9 кабачков, 4 помидора, 50 г сыра, 50 мл подсолнечного масла, 1 ст. л сливочного масла, соль, черный перец. Приготовление: 1. Кабачки нарезать кружочками толщиной приблизительно 1 см и обжарить на подсолнечном масле. 2. Выложить в форму для запекания. Посыпать сыром, покрыть слоем порезанных помидоров, добавить соль и перец и полить растопленным сливочным маслом. 3. Поставить тушиться на 15 минут в духовой шкаф. 4. Подавать горячими.